скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

еаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэранькія шышачкі зязюлек, якія перамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай.

22.1 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Коска не ставіцца

1. Калі адзіночны спалучальны ці размеркавальны злучнік звязвае два аднародныя члены сказа:

Дзед Астап і Міколка мнагазначна пераглянуліся.

2. Перад паўторным і, які звязвае розныя рады аднародных членаў:

Было ўсё слаўна: дом і блізкі флігель, прыгожыя і стройныя ліпы, што паўколам падступалі да ставаў.

3. Калі аднародныя члены звязаны рознымі злучнікамі:

Цэлы дзень каля грушы спыняліся ці ішлі або ехалі людзі.

4. Перад першым пералічальным злучнікам:

У начной цішыні не было чуваць ні смеху, ні песняў, ні гаворкі.

5. Паміж неаднароднымі азначэннямі:

У парадзелым сівым тумане Ігнат убачыў групу людзей.

6. Паміж аднароднымі членамі, аб'яднанымі ў пары (але не паміж самімі парамі):

У садзе раскашавалі белым колерам слівы і вішні, чарэшні і маладзенькія яблынькі.

Коска ставіцца

1. Калі аднародныя члены звязаны бяззлучнікавай сувяззю:

Лес маўчыць глуха, знямела, зацята.

2. Калі аднародныя члены звязаны адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі: а, але, ды (але), аднак, затое:

Свеціць сонца зімою, а не грэе.

3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі:

То разбяжыцца, то пухам засцелецца хітрая мяцеліца.

4. Калі злучнік і паўтараецца, але звязвае не ўсе, а толькі частку аднародных членаў сказа:

Пажаўцелі палі, і лясы за ракою, і сады.

5. Перад другой часткай парнага злучніка: як -- так і, не толькі -- але і, хоць і -- але:

Хоцъ і стомлены быў Міхась, але, сабраўшыся, пайшоў на вячоркі.

6. Паміж парамі аднародных членаў, звязанымі спалучальным злучнікам і:

Мір -- гэта радасць і шчасце, мір і спакой на зямлі.

7. Калі адзіночныя злучнікі і, ды, ды і маюць далучальнае значэнне (і пры гэтым):

Вясна, лета, восень, ды і зіма цесна звязаны з земляробчым каляндаром, з працоўнымі клопатамі селяніна.

Практыкаванне 35. Спішыце сказы, падкрэсліце аднародныя члены і пастаўце знакі прыпынку.

1. На дварэ сонца мароз і вецер. 2. Ён стаў пчаляром і садаводам і агароднікам. 3. Жыццё было для нас радасцю а не цяжарам. 4. Касцы ідуць то грамадою то шнурам цягнуць чарадою то паасобку то па пары. 5. Я малым хлапчуком палюбіў нашы пушчы і нівы і блакітныя рэкі і мора зялёных лугоў. 6. Сёмка быў сярэдняга росту шырокі ў плячах прысадзісты. 7. У думках і марах раблю свой абход на поўнач і поўдзень на захад і ўсход. 8. Песня і казка ходзяць у пары сеюць па свеце дзівы і чары. 9. Ні дзед Талаш ні Мартын Рыль не дагаворвалі сваіх думак да канца але разумелі адзін другога вельмі добра.

§ 23. АБАГУЛЬНЯЛЬНЫЯ СЛОВЫ

Абазначаюць родавае паняцце пры аднародных членах і выконваюць аднолькавую з імі сінтаксічную функцыю.

У якасці абагульняльных слоў ужываюцца:

азначальныя займеннікі:

кожны, увесь (усе, усё), усякі

адмоўныя займеннікі:

ніхто, нішто

прыслоўі:

ніколі, нідзе, заўсёды, усюды

4) назоўнікі і дзеясловы.

23.1 Знакі прыпынку пры абагульняльных словах

1. Пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е:

Усё злівалася з гарызонтам: дрэвы, стагі, будынкі.

2. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам ставіцца працяжнік:

Будынак, парк і агароджа -- было ўсё слаўна і прыгожа.

3. Калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е, а пасля аднародных членаў -- працяжнік:

Усё разам: і хаты, і поле, і дарога -- чарнела ад асенняй імглы і туману.

Практыкаванне 37. Спішыце, падкрэсліце абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1. Бывала, нідзе не пачуеш аніякага голасу ні дома ні на вуліцы. 2. Ад спёкі застыла ўсё і далёкі сіні лес і поле і хаты і самі людзі…3. У хаце не было нікога ні старых ні малых. 4. Поле і будынкі усё пакрыта снегам. 5. Люба ўзялася за работу набрала бярэмя дроў унесла ў хату і стала класці ў печ. 6. Дзяцінства маладосць юнацтва сілы словам, усё аддавалася зямлі. 7. Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сядзібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку усё гэта вабіла хлапчынку. 8. Усюды на чыгунцы у дэпо на электрастанцыі працуюць нашы людзі. 9. Усё сена жыта ячмені і аўсы звезена ў гумны.

§ 24. ПАРАЎНАЛЬНЫ ЗВАРОТ

Словы, словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест пэўнага члена сказа або ўсяго выказвання.

Служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і з'яў навакольнага свету.

Паводле будовы:

1) з аднаго слова: як люстра

2) са спалучэнняў слоў: нібы прыгожай чысцюткай хусцінкай

Параўнальны зварот са злучнікам як на пісьме выдзяляецца коскамі:

1. Калі злучнік адносіцца да ўказальных слоў так (гэтак), такі (гэтакі), той (тая):

Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у полі.

2. Калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў:

Праўда чыстая, як дзіцячыя вочы.

3. Перад як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як:

Гэта быў не хто іншы, як Паўлюкоў Міхась.

Не што іное, як золата, прывяло Шрэдэра ў далёкую беларускую вёску.

Коска не ставіцца

1. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка:

Вочы як дзве чарэшні ў дождж.

2. Калі параўнальны зварот - фразеалагізм:

Той славы з макавае зерне.

3. У зваротах са злучнікам як у значэнні “у якасці”:

Мікалая Пятровіча запрасілі на кансіліум як урача, які лячыў хворую.

4. У зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам:

Зіма як зіма. Мяцеліца як мяцеліца.

5. Калі злучнікі як, нібы, быццам выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адносінамі:

Нібы ў зачараваным сне плыве Прыпяць.

Параўнальныя звароты, якія перайшлі ў разрад фразеалагізмаў

як бачыш

як на заказ

як без рук

як на іголках

як горкая рэдзька

як на пажар

як гром з яснага неба

як па масле

як дзве кроплі вады

як рукой зняло

як забіты

як рыба аб лёд

як з вядра

як след

як мага

як у ваду глядзеў

як мае быць

Практыкаванне 40. Спішыце. Знайдзіце параўнальные звароты і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Расой як жэмчугам акроплены мурог. 2. Бор стаіць задумленны як сівы дзед. 3. Быццам кроў журавіны чырванеюць між лозаў. 4. Круглы нібы шар выплываў з-за лесу месяц. 5. З боку вербачкі крывыя бы кабецінкі старыя нуднай кучкаю стаяць. 6. Снег пад нагамі скрыпіць што жывы. 7. На чале брыгады стаяў не хто іншы як муляр Лапко. 8. Ластаўка як і ўсе птушкі радуецца сонцу і цёпламу дню. 9. Яны адчувалі сябе амаль як дарослыя людзі. 10. Сонца прыгравала зусім як летам. 11. Між дзяцей дачку са школы як прыемна сустракаць! 12. Дождж паліў як з вядра. 13. Хата была як цацка. 14. Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. 15. Хлапчукоў як ветрам здзьмуло. 16. Лапко прыглядаўся да работы як гаспадар. 17. Цыбулька гаварыў як найлепшы прамоўца.

§ 25. ЗВАРОТАК

Слова або спалучэнне слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове.

У залежнасці ад будовы звароткі бываюць:

1. Неразвітыя (адзіночныя).

2. Развітыя (выражаны словазлучэннямі).

У мастацкіх творах зваротак - у аснове мастацкага прыёму ўвасаблення - зварот да прадметаў, з'яў рэчаіснасці.

У мастацкіх творах зваротак можа быць выражаны назоўнікам у форме клічнага склону:

дружа, куме, голубе, княжа, сябра, браце

Зваротак членам сказа не з'яўляецца, але не можа існаваць без сэнсавай сувязі (пры дапамозе інтанацыі) з канкрэтным словам або сказам.

Зваротак можа знаходзіцца:

у межах сказа (выдзяляецца коскамі)

па-за межамі сказа (клічная інтанацыя, ад сказа аддзяляецца клічнікам):

Эх, луг шырокі! Як жывы ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма.

Коска ставіцца

У пачатку сказа (інтанацыя няклічная):

Зіма, колькі чысціні ў тваёй прыгажосці!

У сярэдзіне сказа (інтанацыя няклічная):

Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.

У канцы сказа (інтанацыя аслаблена):

“Вельмі ты знаеш етыя законы, грамацей”, -- стаяў і пырскаў слінаю стары.

Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то коска ставіцца пасля займенніка:

Эх ты, жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою!

Калі аднародныя і развітыя звароткі стаяць у сярэдзіне сказа і разрываюцца членамі сказа, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі:

Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

Часціца о ад зваротка не аддзяляецца коскай:

О край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!

Памятайце: зваротак трэба адрозніваць ад вакатыўных сказаў (закончанае выказванне з асобай інтанацыяй - радасць, абурэнне, гнеў, дакор):

“Панас!” - вырваўся немы крык з грудзей старога

Практыкаванне 41. Спішыце сказы. Знайдзіце звароткі і выдзеліце іх знакамі прыпынку.

1. Ляці ж наша песня ад вёскі да вёскі. 2. Дзень добры юная вясна! 3. Ноч не шумі ты асокамі ціхім усплескам балот. 4. Пралятайце гады залатымі агнямі! 5. Чаго ж ты каліна сёння так нявесела? Дзень добры вам лясы і гоні!. 7. Ну голубе бывай здаровы і шчаслівы. 8. О Радзіма табою напоўнена сэрца да краю. 9. Лес аб чым шумяць вяршыны?

Практыкаванне 42. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б у ролі звароткаў. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Сталіца, дарагія сябры, беларуская зямля, рэкі і азёры, край наш любімы.

§ 26. ПАБОЧНЫЯ КАНСТРУКЦЫІ

Словы, спалучэнні слоў, сказы, якія не з'яўляюцца членамі сказа, граматычна не звязаны з членамі сказа.

Выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.

Звязаны з усім сказам і ўключаюцца ў сказы з дапамогай інтанацыі пабочнасці (тэмп паскораны, тон паніжаны, аслабленне націску).

У якасці пабочных канструкцый ужываюцца:

мадальныя словы:

мабыць, магчыма, бязумоўна, бясспрэчна, мусіць, напэўна, вядома…

назоўнікі без і з прыназоўнікамі:

праўда, словам, на шчасце, на думку, на бяду, па праўдзе…

займеннікі з прыназоўнікамі:

між іншым, між намі, апрача таго, акрамя таго

субстантываваныя прыметнікі:

галоўнае, самае галоўнае, самае большае, самае горшае

прыслоўі:

па-вашаму, па-мойму, па-першае, па-другое…

дзеяслоўныя формы:

думаецца, дапусцім, разумееш, ведаеш..

словазлучэнні:

інакш кажучы, адным словам, калі ласка, з аднаго боку, разам з тым, чаго добрага…

Паводле значэння выражаюць

розную ступень верагоднасці выказанай думкі:

1) няўпэўненасць: трэба думаць, мабыць, магчыма, відаць, можа, здаецца…

2) упэўненасць: бясспрэчна, безумоўна, вядома, сапраўды, зразумела

спосаб выражэння думкі, адносіны да стылю паведамлення: адным словам, інакш кажучы, карацей кажучы, па сутнасці

эмацыянальную ацэнку выказвання (радасць, задавальненне, захапленне, гонар, здзіўленне, засмучэнне, шкадаванне): на радасць, на шчасце, на жаль, на бяду, як на дзіва, як на злосць

крыніцу паведамлення: на маю думку, як кажуць, паводле атрыманых звестак, па-вашаму, з пункту гледжання

лагічную ацэнку, вынік, парадак думак, паслядоўнасць выказвання: значыць, такім чынам, між іншым, з аднаго боку, з другога боку, перш-наперш, у першую чаргу, нарэшце

зварот да каго-небудзь з мэтай пэўнай ацэнкі, рэакцыі на паведамленне: ведаеце, бачыце, разумееце, ці паверыце, калі ласка, прабачце…

Памятайце:

· пабочныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі

· пабочныя сказы трэба адрозніваць ад пабочных слоў і спалучэнняў

· спосаб выражэння пабочных сказаў:

а) двухсастаўныя асабовыя

б) аднасастаўныя няпэўна-асабовыя

в) аднасастаўныя безасабовыя

· пры чытанні пабочных сказаў захоўваецца хуткі тэмп, вялікія паўзы, нізкі тон голасу:

З гутаркі высвятляецца, што дзядзьку Вінцуку, так завуць пастуха, шэсцьдзесят чатыры гады.

Практыкаванне 43. Знайдзіце пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы, выдзеліце іх знакамі прыпынку.

1. Відаць сягоння будзе дождж. 2. Адным словам выгляд у нас быў сапраўдных паляўнічых. 3. Саша на думку Лялькевіча паводзіла сябе дзіўна. 4. У рэчцы калі я не памыляюся водзяцца ракі. 5. Людзі слухалі ўважліва баючыся відаць прапусціць хоць адно слова. 6. Андрэй прачнуўшыся як след нарэшце хутка збіраецца на работу. 7. Жыў дзед мой ходзяць чуткі каля дняпроўскай плыні. 8. Каля Нёмана а ён тут быў зусім недалёка пачулася песня. 9. Бараноўскія тры хлопцы як дубы былі дома.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13