скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

/i>3. Прыстаўкі, якія заканчваюцца на з-, с-, пішуцца так, як чуюцца: перад звонкімі - з (зможа, узнесці, раздаць), перад глухімі - с (счарнець, ускочыць, бясшумны).

На стыку прыстаўкі і кораня зычны з або с можа падвойвацца: бяззбройны, бясспрэчны, рассейваць, раззлавацца. У некаторых словах адбылося зліццё гукаў на стыку прыстаўкі і кораня; у такім выпадку пішацца адна літара с: расада, расаднік, расадны; расол, расольнік, расольны; ростань.

Калі прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч, спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: расчыніць, расчапіць (кручкі), усчынаць, счышчаць, счапіць, бесчалавечна, расчышчаць, счарніць. Ад такіх слоў трэба адрозніваць словы, у якіх корань пачынаецца спалучэннем шч: расшчапіць (палена), прышчапіць, расшчодрыцца, абшчапіць, сашчаміць.

Заўвага. У словах шчасце, шчаслівы, рошчына, нашчадак, нішчымны, нішчымніца гістарычна замацавалася фанетычнае напісанне шч.

4. Пішуцца нязменна запазычаныя прыстаўкі анты-, дэ-, рэ, ультра- і інш.: антываенны, антымілітарысцкі, дэмабілізацыя, рэканструкцыя, ультралевы.

Практыкаванне 14. Утварыце з дапамогай прыставак словы. Запішыце і растлумачце правапіс прыставак.

У з о р. Дапамога - бездапаможны.

Без- (бяз-, бес-, бяс-): край, надзея, абарона, імя, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум;

з- (за-, с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, скрабці, ставіць, жаць, касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць;

раз- (рас-, раза-): пускаць, весці, слаць, пілаваць, плесці, грэць, гнуць, кідаць, ганяць, капаць, казаць, ламаць.

Практыкаванне 15. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс прыставак.

1. 3 у..лесся, з пасекі, несла смалой-жывіцай і ра..сцеленым па сіўцы лёнам. 2. Я ляжаў і глядзеў у бя..донны, бя..межны блакіт неба. 3. Ра...пагоджвалася, вецер раз..гнаў хмары, праз іх прасвечваліся дзе-нідзе зоры. 4. Завішнюк у..помніў Жэньку. Вясёлую, з ра..сыпанымі па плячах валасамі. 5. Грозны і бя..мерны акіянскі гул. 6. Ты заўсёды нам сніўся, бя..крайні сусвет. 7. Зялёны луг, як скінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал Нёмна ра..сцілаўся. 8. Так у бя..смерце, з веку ў век, ідзе рабочы чалавек. 9. І золкі золак на Пцічы мяне туды заўсёды кліча, дзе ра..цвітаюць касачы. 10. Апошні раз ра..ступіўся лес, і перад вачамі настаўніка ра..крылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 11. Першы трактар наш выходзіў на бя..концае бя..межжа і на полі нішчыў межы. 12. I па нейкай тут прычыне, нібы ў..плыўшы з глыбіні, сон у..помніўся дзяўчыне. 13. Промні, як блішчастыя іголкі, ра..сыпае сонца па зямлі. 14. Пажоўклы мох бя..шумна п'е ваду. 15. Са смерцю бацькі ад усіх нас, яго дзяцей, адышло нешта вельмі дарагое, адышло бе..зваротна. 16. Дзверы гасцініцы раптам ра..чыніліся - перада мною стаяў знаёмы мне змалку высокі, трохі с..гнуты гадамі чалавек. 17. Люблю ўсе колеры жыцця: калі ў..міхаецца дзіця, калі, як маладосці сны, прыхо-дзяць галасы вясны. 18. Паходная песня з акопа ў..тавала, вяла на вышыні па вёрстах крутых. 19. Між снегам і сонцам полем бя..концым насустрач ветру дзяўчына ідзе.

§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах

10.1 У суфіксах назоўнікаў:

а) калі пры скланенні назоўніка галосная ў суфіксе выпадае, то пішацца -ак-, калі не выпадае, - -ык- (-чык-), -ік- (-нік-): замочак - замочка, лужочак - лужочка; ключык - ключыка, домік - доміка;

б) -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках, утвораных ад слоў на -іц-а (-ыц-а): паліца - палічка, сястрыца - сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца -ечк-, (-ачк-): дзядзька - дзядзечка, Маня - Манечка, Коля - Колечка, кошка - кошачка.

Практыкаванне 16. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, абазначце суфіксы.

Кніж..чка, нож..к, руч..чка, матылёч..к, бабул..чка, Ван..чка, дубоч..к, стажоч..к, рукав..чка, Валодз..чка, званоч..к, вяргін..чка, Саш..чка, стуж..чка, зайч..к, Наташ..чка, трав..чка, вожыч..к, гузіч..к, узгорач..к, Тон..чка.

10.2 У суфіксах прыналежных прыметнікаў:

у суфіксах -еў-, -аў-, -оў-, -ёў- пішуцца літары е, а, о, ё ў адпаведнасці з правіламі правапісу галосных (гл.§ 1): дзяду?леў, тату?леў, Анто?сеў, Пе?цеў, бра?таў, му?жаў, Рыго?раў, Тамашо?ў, Васілёў.

Практыкаванне 17. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных у суфіксах.

Алексееў, Ігнасёў, Міцева, Пецевы, князевы, Андрэевых, мядзведзеў, баброў, цесцеў, героеў, сланоў, Базылёў, Коласаў.

10.3 У суфіксах дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

а) суфіксальныя у, ю пішуцца ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў І спражэння Дзеясловы І спражэння ў форме 3-ай асобы множнага ліку маюць канчатак -уць (-юць): пішуць, мыюць; ІІ спражэння - -аць (-яць): гавораць, робяць.: піш-уць - пішучая, цягн-уць - цягнучы, лапоч-уць - лапочучы, рашаюць - рашаючая, пазыча-юць - пазычаючы; а, я - у ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў ІІ спражэння: гавораць - гаворачая, бачаць - бачачы, узыходзяць - узыходзячая, гоняць - гонячы.

б) дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксам -н-, якія ўтвараюцца ад асноў інфінітыва на а, я, захоўваюць гэтыя галосныя ва ўсіх формах: паказаць - паказаны, засеяць - засеяны, развеяць - развеяны.

Ва ўсіх астатніх выпадках пішацца -ен- У суфіксах дзеепрыметнікаў пішацца толькі адна літара н.: купіць - куплены білет.

Практыкаванне 18. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Складзіце сказы з 4 словазлучэннямі (на выбар).

Акрыл..ны перамогай, праве..ная грэчка, закле..нае акно, запавол..ная хада, мурав..ны склеп, падкле..ны ліст, пасе..нае жыта, перагародж..ная сцежка, заспако..ны чалавек, занядб..ны сад, разліне..ны сшытак, разве..ныя мары, расшчэпл..нае дрэва, накормл..ны кот, устрывож..ны звер, напо..ны водарам.

Практыкаванне 19. Ад дадзеных словазлучэнняў утварыце дзеепрыметнікі; складзіце словазлучэнні “назоўнік + дзеепрыметнік”, запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеепрыметнікаў.

У з о р. Прачытаць (кніга) - прачытаная кніга, прывезці (дровы) - прывезеныя дровы.

Дагледзець (сад), загаіць (рана), зберагчы (скарб), вызваліць (зямля), схіліць (галіны), сказаць (словы), збудаваць (дом), запрэгчы (конь), асвятліць (горад), пачарнець (пні), пажаўцець (лісце), зжаць (жыта), збялець (твар), пашыць (адзенне), пасівець (валасы), выцерці (падлога), прыціхнуць (бяроза), стаміцца (чалавек), сагнуць (цвік), раскрыць (вокны), пасінець (далячынь), заслаць (ложак), зарасці (сцежка), паваліць (дрэва), абудзіць (прасторы), звезці (сена).

Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні, вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

У з о р . Косіць траву - косячы траву, радуюцца сустрэчы -- радуючыся сустрэчы, зрабіў справу - зрабіўшы справу Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ў твараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання (нясуць - несучы, сядзець - седзячы), а дзеепрыслоўі закончанага трывання - ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання (пасадзіў - пасадзіўшы, сказаў - сказаўшы)..

Пад'язджаюць да лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, сцелецца нізам, дружна смяюцца, выходзіць з двара, абараняюць Радзіму, мінае нас;

напрацаваліся за дзень, сустрэў сябра, раскінулі галлё, апранула паліто, разгарнуў паперку, узышлі на пагорак, дапісаў ліст.

§ 11. Правапіс галосных у некаторых канчатках

11.1 Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў залежыць ад характару асновы. У месным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 1-га і 2-га скланенняў маюць канчаткі:

е - пры цвёрдай аснове: у краіне, на дубе, у лесе;

і - пры мяккай аснове: у лазні, на полі, на кані;

ы - пры зацвярдзелай аснове: на працы, на трактары, у шалашы Разглядаюцца толькі тыя канчаткі, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні дыктанта (пераказа)..

Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (?не ў хаце') і на двары (?каля будынка'): На дварэ холадна. - На двары валяліся паколатыя дровы.

Практыкаванне 21. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.

Жняя, душа, ружа, зямля, гара, бой, хвоя, вышыня, сцежка, акно, агонь, рой, туман, лес, калідор, дом, пакой, канец, праспект, тэлефон, верасень, цела, насенне, палец, сад, край, стол, май, кут, мароз, хлеб, каменне, песня, асфальт, старшыня, суддзя, кніга, мора.

11.2 Напісанне ненаціскных склонавых канчаткаў прыметнікаў лягчэй за ўсё праверыць па пытаннях. Прааналізуйце табліцу, дзе даюцца канчаткі прыметнікаў з мяккай асновай.

Склон

Пытанні

Прыклады

Н.

які? якая? якое?

вялікі дом летняя ноч сіняе неба

Р.

якога? якой?

вялікага дома летняй ночы сіняга неба

Д.

якому? якой?

вялікаму дому летняй ночы сіняму небу

Т.

якім? якой?

вялікім домам летняй ноччу сінім небам

М.

(аб) якім? якой?

(аб) вялікім доме (аб) летняй ночы (у) сінім небе

Заўвага. Правапіс канчаткаў прыметнікаў у форме вінавальнага склону залежыць ад таго, да якога назоўніка ён дапасуецца (адушаўлёнага ці наадушаўлёнага): вялікі дом - вялікага чалавека.

Прыметнікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчаткі -ія, -ыя (якія?): вялікія, летнія, прыгожыя, вясёлыя.

Практыкаванне 22. Дапішыце канчаткі прыметнікаў.

Бесклапотн.. сініцы, пах асенн.. лесу, леташн.. лісце, чырвон.. сыраежкі, гнутк.. лісічкі, трапятк.. ластаўкі, малюнкі асенн.. прыроды, сярэдн.. росту чалавек, вясёл.. агеньчыкі, стройн.. сосны, шум зялён.. прыбою, у сін.. хустцы, доўг.. ноччу, у бязмежн.. небе, шчыр.. душой, крытычн.. розум, ясн.. надвор'е, позн.. кветкай, ля цёпл.. матчын.. шчакі, маленьк.. хвалькі, спакойн.. і разважлів.. чалавек.

§ 12. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

12.1 Праз злучок пішуцца прыслоўі:

а) з прыстаўкай абы- ці суфіксам -небудзь: абы-як, абы-куды, абы-дзе; як-небудзь, куды-небудзь, дзе-небудзь;

б) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова (з прыстаўкай або без яе): ціха-ціха, дзе-нідзе, мала-памалу, раз-пораз, ледзь-ледзь. Але: час ад часу, адзін на адзін і іншыя ўстойлівыя выразы;

в) з прыстаўкай па-:

1. на -ому, -аму, -яму, -му: па-старому, па-сучаснаму, па-новаму, па-летняму, па-мойму;

2. на -ску, -цку, а таксама : па-беларуску, па-брацку, па-дзіцячы, па-воўчы, па-мядзвежы;

3. утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-чацвёртае.

Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што, сама, свое, пішуцца разам: штодзень, штоночы, штомесяц, штолета, таксама, тамсама, своечасова, своеасабліва. (Параўн.: толькі што, пакуль што).

сям-там, там-сям, туды-сюды

12.2 Усе астатнія прыслоўі пішуцца разам: ушчэнт, упершыню, звечара, узімку, мімаволі, направа, знізу, увачавідкі, дагэтуль, напярэдадні, неўзабаве, спрадвеку, паасобку, залетась, здаўна, навідавоку, напавер, наўздагон, неўпрыкмет, пазаўчора, спадыспаду, падыспадам, пароўну, уголас, уразнабой, урэшце, упоперак, спачатку і інш.

Практыкаванне 23. Растлумачце напісанне прыслоўяў.

Дапамагчы па-суседску, ісці паціху, зрабіць па-мойму, глянуць спадылба, разбураны дашчэнту, заклеены крыж-накрыж, убачыць ўпершыню, па-дамашняму ўтульна, падзяліць пароўну, наадрэз адмовіць, дзе-небудзь прысесці, паглядзець уніз, падоўгу не бачыцца, разысціся па-добраму, назаўжды ўдзячны, зрабіць абы-як, час ад часу ўспамінаць, адказаць па-беларуску, глянуць налева.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13