скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

двукоссе бяруцца словы і выразы, якія ўжываюцца ў нязвыклым для іх значэнні, іранічна, упершыню прапануюцца аўтарам і пад.: Лодка тут не пройдзе, а пехатою таксама не прабрацца між плаўняў, бо ў іх - бяздонныя “вокны”.

Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф (кароткае выслоўе, якое раскрывае тэмуі ідэю твора) у двукоссе не бяруцца.

Будзь жа, век малады,

Поўны светлымі днямі!

Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі! --

даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас Максіма Багдановіча.

Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкроп'ем: Падкрэсліваючы ролю мовы ў выхаванні чалавека, Цётка пісала: "Роднае слова! 3 малых дзён мы чуем цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету ... табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць... "

Практыкаванне 57. Спішыце і пастаўце знакі прыпынку пры цытатах (цытаты выдзелены). Дзе трэба, замест малой літары пішыце вялікую.

1. Міхась Лынькоў адзначаў творчасць Якуба Коласа -- гэта своеасаблівы летапіс жыцця народа 2. Вялікай і непахіснай упэўненасцю, перакананасцю, верай у будучыню прасякнуты радкі У. Караткевіча

Будуць давеку крыніцы на

гэтай зямлі,

Будзе давеку наш мужны і

мудры, вялікі народ.

3. Кузьма Чорны неаднаразова звяртаў увагу на тое, што фарміраванне літаратурнай мовы павінна ісці з крыніц жывой, сапраўды народнай мовы... 4. Патрабуючы ад маладых пісьменнікаў заўсёды вывучаць сваю мову, прыслухоўвацца да народных гутарак, К. Чорны жадаў аднаго каб творы пісаліся моваю жывою... 5. А. П. Чэхаў трапна пісаў наконт моўнай неахайнасці па сутнасці для інтэлігентнага чалавека дрэнна гаварыць павінна б лічыцца такою ж непрыстойнасцю, як не умець чытаць і пісаць. 6. Пагодныя дні - неабходная ўмова для касьбы, таму касцы звычайна спявалі

Касцы косяць,

Бога просяць

Ой, дай, Божа, пагоданьку

Ды на нашу работаньку.

§ 31. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ВЫКЛІЧНІКАХ І ГУКАПЕРАЙМАННЯХ

Выклічнікі могуць знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і канцы сказа.

Выклічнікі, якія знаходзяцца ў пачатку сказа і вымаўляюцца без клічнай інтанацыі, аддзяляюцца ад іншых слоў коскай: 1. Ах, калі б цяпер з ёю быў Міхась! 2. Ат, што з табою гаварыць!

Коска не ставіцца, калі выклічнік:

а) утварае непадзельны выраз з займеннікам або часціцай: 1. Ну і сярдзіты быў дзядзька! 2. Ох і весела нам! 3. Эх і лес жа тут! 4. Ух ты якая слаўная мясцінка!

б) цесна прымыкае да аднаго з паўтараемых у сказе слоў: 1. Слаўна, ах слаўна правялі мы лета! 2. І ляцім жа, братка, эх ляцім!

в) знаходзіцца перад асабовымі займеннікамі ты, вы, за якімі стаіць зваротак: 1. Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора. 2. Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?

Часціца а пры выклічніку ну коскай ад яго не аддзяляецца: А, вось ён! А ну, вылазь хутчэй!

Выклічнікі і гукаперайманні, якія выступаюць членамі сказа, страчваюць сваё значэнне і на пісьме бяруцца ў двукоссе: 1. Здалёк пачулася “ўра”.

Комплексныя заданні і тэксты для самастойнай працы

Практыкаванне 58. Запішыце тэксты, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Ахарактарызуйце простыя сказы:

1. Не даходзячы да лукі выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою Нёман забіраў управа пралёгшы роўнаю бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны перамешаныя са старым лесам. Там-сям з зялёнага мора маладога хвойніку ўзнімаліся верхавіны старых дрэў што як бы аглядалі зялёныя прасторы свае маладое змены цешачыся яе размахам і сакавітай жыццёвасцю. І гэты малады хвойнік і гэты лес і гэтыя хвоі зліваліся ў адную сцяну лесу вырысоўваючы прыгожую лінію паваротаў разгортваючы сваё цёмна-зялёнае крыло і ахопліваючы пясчанае поле дзе раскінуліся маўклівыя пагоркі. А над усім над гэтым ляжала цішыня і спакой раніцы (Я.Колас).

2. Сонца не было цяпер такое яркае як раней. Аддаўшы амаль увесь свой пал лету яно берагло рэшткі цяпла грэла мала але на дзіва лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе усе дні. У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат дрэвы ў недалёкім лесе. Як сівізна ад былога ад перажытага бялела ўсюды павуціна. Яна вісела ў паветры абчэплівала павялы і пасохлы бульбоўнік калы і жэрдкі вакол агародаў пажоўклыя кусты. Усё агартаў спакойны стары як свет смутак смутак развітання з цяплом з летам набліжэння слаты халадоў (І. Мележ).

3. Чэрвень пышна красаваў на палях. Зеляніна ажно шумела ў росце і на палетках і на ўзмежках і на паплавах і на імшарынах. Кожная былінка ўпарта цягнулася да сонца. Ясным днём палі пераліваліся квеценню лугавінак шыза-сінімі хвалямі жыта што адкаласавала ўжо і вось-вось закрасуе смарагдавымі колерамі лёну і ячменю млелі ў пяшчоце духмяная парнасць уздымалася ад іх лёгкай смугой калыхалася -дрыжала над зялёным морам. У гэтым моры ледзь прыкметнымі былі постаці палольшчыц на ярыне і трактары што пераворвалі папары і ўздымалі падлесныя балацінкі.

Лета надышло спрыяльнае для ўраджаю цёплае з навальнічнымі дажджамі аднак радавацца за збажыну не было прычын. За прыгажосцю чэрвеньскага росквіту ў полі заўважаліся сляды негаспадарлівых адносін да зямлі, паспешлівасці і абыякавасці ў працы на ёй і гэта абурала да глыбіні душы. Вунь на жытнёвым масіве відаць не засеяныя ўвосень палоскі-агрэхі парослыя пырнікам і лебядой у другім месцы калівы жыта рэдка-рэдка пагойдваюцца сярод гірсы і мятліцы у трэцім як вымакла рунь увесну так і засталася прагаліна там неабвораны бульбяны палетак забуяў разнатраўем у якім патанулі ўсходы бульбы. Хіба можна прайсці міма гэтага з абыякавым сэрцам (Т. Хадкевіч).

Практыкаванне 59. Запішыце тэксты, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку, вызначце тып складаных сказаў:

1. Трэба многа вельмі многа ездзіць сябры. Вы маладыя і калі будзеце часта “жыць на колах” шмат хадзіць і падарожнічаць вы паглядзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой самы прыгожы для нас край. Ездзіце. З экскурсіямі да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцы нашай мілай ласкавай няяркай краіны якая аднак зачаруе вас сваёй няўлоўнай прыгажосцю. Убачыце гарады і вёскі цёмныя волаты замкаў. І азёры з белымі грабянцамі на сіняй вадзе і старыя каменныя млыны над рэчкамі што зараслі белай лілеяй поўню ў азёрнай вадзе і водсвет яе на мокрай зямлі. Будзеце слухаць музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні. І ўбачыце зуброў і аленяў. І галоўнае пазнаеце свой гасцінны добры горды і таленавіты беларускі народ (І. Караткевіч).

2. Над ускрайкам лесу дзе пачыналіся жоўтыя пяскі зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем'я і глыбокую цішыню зямлі агорнутай затоена-радаснаю задумленасцю. Здавалася усё навокала занямела зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра узлескаў і пясчаных пустак між лесу. Снуючыся высока у небе раняла птушка мяккія ласкавыя мелодыі сатканыя са звону срэбраных струн з булькання ясных ручайкоў з зумкання пчаліных крыльцаў шолаху красак. I ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічна - своеасабліва ў песню ляснога жаваранка што яна даходзіла да самых затоеных глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы. Ніякая іншая птушка нават праслаўлены салавей не можа параўнацца у спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах дзе рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая разнастайная дзівосна прыгожая і такая чоткая такая выразная што яе можна палажыць на ноты а мастак-музыка напэўна змог бы выканаць на скрыпцы але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інстумент (Я. Колас).

3. Усе рэкі Беларусі дужа прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам і неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў паплямаваных дубамі і сінімі люстэркамі старыц. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой астравамі пра-токамі і шапкамі буслянак на прырэчных дровах. Дзвіна сціснутая крутымі урвішчамі зарослымі мачтавым лесам. Ласкавы Нёман у воды якога глядзяцца старажытныя вежы і густыя лістоўныя пушчы. Нават невялічкая Шчара са сваімі шлюзамі ў цені неабхватных серабрыстых таполяў. 3 раптоўным патокам вады што вырываецца са шлюза і выносіць на сабе плыты з людзьмі якія рухава і спрытна працуюць шастамі і бусакамі...

Воблік Беларусі нельга сабе ўявіць без азёр. Іх у нас каля 11 тысяч. Вялікія і малыя цёмныя балотныя і светлыя як самое святло. Лясныя як Кромань або Свіцязь і бязлесныя. Азёры -- вочы зямлі. Яны не толькі кормяць навакольны люд але і натхняюць паэтаў ( У. Караткевіч).

4. Лета для мяне яшчэ там у дзяцінстве назаўсёды прапахла альховай карою з якой мы рабілі лубкі для ягад суніцамі малінаю ды чарніцамі якімі пахлі нашы рукі вусны і нават шапкі у якіх назаўсёды аставаліся пачарнелыя крапінкі ад ягад калі мы траплялі на ягадную паляну а браць болей не было куды добрымі кузаўкамі рабіліся тады гэтыя шапкі а для грыбоў сарочкі з завязанымі рукавамі. Лета пахне для мяне печанымі на кастры каласамі у якіх зерне яшчэ мяккае і салодкае свежым сенам якое яшчэ зусім нядаўна было травою і не паспела ў пунях запыліцца.

Лета гэта ціхая паляна ў лесе уся прагрэтая паўдзённым сонцам…

Лета гэта воз казытлівага непаслухмянага сена збольшага ўвязаны і ўціснуты жэрдзю ехаць жа недалёка неяк давязём.

Лета гэта яшчэ і пах свежай падварушанай зямлі. Ты ідзеш па баразёнцы за акучнікам моцна трымаючы яго за ручкі а твае паабдзіраныя пасунутыя конскімі капытамі ногі радуюцца халаднаватаму мяккаму дотыку зямлі. А зямля ў дзяцінстве лечыць её залепленыя хутка загойваюцца і праколы і парэзы і апёкі…(Я. Сіпакоў).

Практыкаванне 60. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку:

1. Дзе б я (ні)быў куды б (ні)закінуў мяне лёс сэр...ца мае заўсёды рвецца ў родную вёску. I (с,ш)чыра прызнаюся што няма для мяне най...часлівейшых хвілін як ехаць да маці да сваіх з...млякоў. Туды дзе кожная пядзя зямлі схо...жана тваімі нагамі дзе з маленства знаёмыя кожнае дрэўца у лес... кожны сіні васілёк і белы рамонак пры дарозе. Як толькі сы...дзеш з шашы (ад)разу пачынаюц...а нашы землі. Выразна вырысо...ваюцца вёскі (У,у)л...янаўка (М,м)аргі а за (не)вялікім ляском в...сёлым і светлым ад (бела)ногіх бяроз стаіць мая р...дная вёска (С,с)лавінск. Каля лес... ра...кінуўся вялікі палетак кармавога лубін... з церпкім г...ркаватым вод... рам. Ра...цвіў ён на сонцы так хораша што ад яго яркага ж. . .ўтацвет. . . ажно прыжмурваеш вочы. У паветры зв...няць пчолы пры дарозе стракочуць конікі а з поўдн... мяккі вільготны вец...р прыносіць духмяны мядовы вод...р канюшыны. I так хораша робіцца на сэрцы што здаецца (не)ідзеш а нібы ляціш на ветры. У...памінаецца перажытае ўсё да драбніц асабліва б...саногае маленства. Вось тут у Дружбенскім лужку каліс...ці пасвіў коні. Ля Цагельні ў зарасніку бярэзнік... збіраў чырв...нагаловікі у Вілах баравікі.

Асабліва люблю пра...сціся па лузе над рэчкай Морач...у якая аддзяляе (С,с)луцкі ра...н ад (К,к)апыльскага. На гэтым лузе каліс...ці да вайны мой бацька касіў са сваім с...седам Аляксандрам Панічам мурагі. Хоць я тады быў яшчэ зусім малы але помню як аднойчы на (з,с)ходзе за старан...ую працу му...чынам выказалі словы падзякі. 3 той пары гэтыя мудрыя і харошыя словы з вялікай гордасц...ю і пашанай жывуць у ма...м сэрцы. (Паводле В. Дайліды.)

Практыкаванне 61. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку:

2. Ці мала на свеце цудоўных мясцін?

Давялося мне пабываць усюды. Бываў я на поўдн... і на далёкай поўначы захапляўся (не)разгаданым цудам прыроды паўночным ....зяннем. Ласкавы сонечны поўдз...нь казачныя прасторы (Ч,ч)орнага мора высокія снежныя горы (К,к)аўказа пакінулі (не)забыўны ў...памін аб іх гордай і ветлівай ц...плыні.

Так на свеце вельмі многа прыгожых мясцін добрых людзей ....чырых сяброў. Мабыць (ні)чога лепшага за іх на свеце н...ма. Аднак дзе б я (ні) быў якія б цуды (ні)здз...ўлялі перад маімі вачыма заўсёды ...зяла прамяністае святло роднага мястэчка дзе жылі бацькі і бацькі маіх бацькоў дзе я сам (у)першыню захапіўся ....чодрай со...нечнай прамяністасцю пахам кветак на ша....ковых мурожных лугах спевам жаваранка пад высокімі сінімі н...бёсамі. Вось так і хоча...ца прыгадаць кожны куточ...к кожную сцяжынку у...горачак і лагчынку дзе над люстрам блакітным нашага азярка з...хацяць празрыстыя ....облакі.

(Не)адна навала грозна прашумела над маёй (Р,р)адзімай. Захопнікі колькі разоў агнём і ж...лезам змяталі мястэчка з твар... зямлі. Але і мінулым і сё...няшнім днём яно для мяне самае ветлівае утульнае і (па)свойму прыгожае бо тут пра...шлі мае дзіцячыя гады і юна...тва. Мне здае...ца што тут усё засталося (ня)зме...ным хоць упартыя і доўгія часы зрабілі св...еасаблівыя папраўкі ва ўсім.

Я часта прыяз...жаю сюды ў госці да з...млякоў. Раніцаю калі я...чэ (не)апала раса калі гулкае як буб...н паветра перапоўн...на залатым ...зяннем прамяністага сонца іду я ў шырокія прасторы палёў. (М. Хведаровіч)

Практыкаванне 61. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку:

3. Гэта быў старасве...кі лес. I былі ў ім такія пу...чы і нетры аб якіх (не) ведаў (ні)хто на свеце. Поўны мес...чык раз у чатыры квадры ў...плываў (на) с...рэдзіну неба і а...туль рыхтаваўся пацікаваць што дзе...цца пад паветкаю густога ліс...ця. Але яму ля...чэй было (б) разглядзець што робі...ца пад страхою у хаце ч...лавека чым прабіцца пра... галіны адвечных гу...чароў. I сумаваў тады круглявы блі...часты мес...чык і хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сон...йка (ледзь)ледзь прапускала залатыя косы і то толькі (да)палавіны. На самым ніз... заўсёды панаваў ц...нёк і прохаладзь. Звяры і птушкі (не) мелі а...вагі заб...рацца у нетры лес... . Там жыла адна тая Таёмнасць што запаўняла гэтыя нетры страхам і (ні)кому (не) вядомымі дзе...мі.

Праз гу...чары пад павеццю зялёных голек прабівалася бліскучая сту.. .ка халоднай вады і дзяліла пу.. .чу на дзве часткі. Абодв... берагі рэчкі былі густа заро.. .шыя старымі дрэвамі яны прасц...ралі свае га...лё над рэчкаю і лучыліся адны з другімі. I лес па адзін бок рэчкі і лес па другі яе бок быў адным лесам і тое што рабілася на адным беразе рэчкі было таксама справаю другога бераг... .

Рэчка была (не)вялікая у лесе яна пач...налася у лесе і канчалася. Канчалася пышным і прыгожым ...озерам. Вакол ...озера як вежы стаялі мудрыя дрэвы дубы.

(Доўгія)доўгія гады цэлыя вякі жыла пу...ча згодна і ...часліва жыла поўным багатым жы...цём. (Я. Колас.)

Дадатак

ТЭКСТЫ ДЫКТАНТАЎ

“Зала сарака”

Вялізныя залы, а на сценах -- эмблемы, i на кожнай -- прозвішчы тых, хто тут вучыўся цi вучыў i хто вядомы ўсяму свету: Капернік, Галілей... А вось i «зала сарака», параўнаўча невялікая, тут не эмблемы, а фрэскі -- сорак вялікіх партрэтаў, намаляваных на ўcix чатырох сценах. Другі ад кутка -- Скарына. 3 нейкім асаблівым пачуццём чытаеш: «3 Полацка...»

Скажыце, які яшчэ горад даў роднай зямлі гэтулькі выдатных сыноў i дачок? Тут нарадзілася i пражыла свае самаадданае жыццё выдатная асветніца, адна з самых адукаваных жанчын свайго часу Ефрасіння Полацкая. У XII стагоддзі ў Полацку працавалі слынны ювелір Лазар Богша i дойлід Іаан, чыя Спаса-Ефрасіннеўская царква назаўжды застанецца для нашчадкаў увасобленай у камені песняй чалавечага генія. Пяцьсот год таму назад у доме полацкага купца Лукаша Скарыны пачуўся крык немаўляці -- будучага беларускага першадрукара, філосафа-гуманіста, графіка, паэта, перакладчыка, батаніка, доктара лекарскіх навук, бібліёграфа, аднаго з волатаў еўрапейскага Адраджэння. Горад -- радзіма вядомага грамадскага дзеяча, мысліцеля, педагога i паэта Сімяона Полацкага...

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13