скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлівасці выбачаць, дараваць, (па) дзякаваць утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі (займеннікамі) давальнага склону: прабачце мне за спазненне, дзякаваць бацьку, даруйце мне за няўважлівасць.

Дзеясловы са значэннем руху, напрыклад ісці, ляцець, бегчы пры абазначэннні мэты спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па ці ў: ісці ў ягады, пайсці па ваду, паехаць па дровы.

Дзеясловы са значэннем думкі, маўлення, пачуцця, напрыклад разважаць, казаць, клапаціцца, спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: разважаць пра новы кінафільм, думаць пра будучыню, расказаць пра сястру, клапаціцца пра дзяцей.

Дзеясловы цешыцца, насміхацца, смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца кіруюць назоўнікамі (займеннікамі) роднага склону з прыназоўнікам з: цешыцца з дачкі, не насміхацца з таварыша, нельга здзекавацца з жывёліны, дзівіцца з таго, што стала.

Маюць свае асаблівасці словазлучэнні, у якіх залежнае слова набывае такія самыя граматычныя формы, што і галоўнае. Так, колькасныя лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў форме назоўнага склону множнага ліку (два дрэвы, тры сшыткі, абедзве хаты, чатыры трактары), калі названыя лічэбнікі ўваходзяць у склад састаўных, то назоўнік пры іх таксама ўжываецца ў форме множнага ліку: дваццаць дзве студэнткі, сто трыццаць два рублі, трыста чатыры дні. Лічэбнікі ад пяці і далей спалучаюцца з назоўнікамі ўскосных склонаў: пяць падручнікаў, шэсць гадоў, на сямі сталах, за дзесяццю вёрстамі.

18.3 Сувязь слоў у сказе

Сказ - больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.

Існуюць наступныя віды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік у сказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г. зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назву каардынацыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і роду дзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам), што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета было цёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе ад назоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік і выказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь. Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж-ідзе. Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.

Выказнік можа дапасавацца да дзейніка:

у родзе і ліку: ён ішоў; яна ішла; яны ішлі;

у ліку: лес шуміць; дзеці вучацца;

у родзе, ліку і склоне: Вечар ціхі і цёплы;

у ліку і склоне: сястра -- тэрапеўт-стаматолаг;

у склоне: Будаўнікі-- ганаровая прафесія.

Выказнік можа быць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і нават з мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік: Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўны член адзін складае структурную аснову сказа.

Падпарадкаванне -- гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага і залежнага). На падпарадкавальнай сувязі грунтуюцца словазлучэнні.

У сказе можа быць злучальная сувязь. Злучэнне - гэта сувязь, калі звязваюцца раўнапраўныя, незалежныя адно ад другога словы (аднародныя члены): Па-вясноваму молада і па-святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск.

Адрозніваюць тры віды падпарадкавальнай сувязі слоў у сказе: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Дапасаванне - такая сувязь слоў у сказе, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым ліку, родзе, склоне або асобе, што і галоўнае: белая ружа, летні дзень.

Кіраванне - такая сувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускосным склоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальны склон).

Прымыканне - такая сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Прымыкаць да галоўнага слова ў спалучэнні могуць нязменныя словы: прыслоўі (размаўлялі весела), дзеепрыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і неазначальная форма дзеяслова (пачынала цямнець, прыйшлося расказаць).

Калі залежным выступае нязменнае слова, граматычная сувязь афармляецца без удзелу канчаткаў.

18.4 Віды сказаў

Віды сказаў па мэце выказвання

Апавядальныя:

Грамадка дужых дубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.

Пытальныя:

Ці не казку лес складае?

Пабуджальныя:

Каб мне вучыліся старанна!

Віды сказаў па інтанацыі

Клічныя - апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнай афарбоўкай.

Як прыемна пахне збожжа!

Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай:

1. клічнай інтанацыі

Гарачы дзень!

2. выклічнікаў

Эх, спека, спёка!

А прохладзь вечара далёк.

3. эмацыянальных часціц

Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход.

Пытальна-клічныя сказы - выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне:

Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!

Памятайце:

- кропка не ставіцца пасля сказаў-загалоўкаў

- шматкроп'е ставіцца для абазначэння незакончанасці думкі

18.5 Тыпы сказаў паводле структуры

Па колькасці граматычных асноў:

1. простыя (адна граматычная аснова):

Вясна прыносіла заўсёды свой мікраклімат.

2. складаныя (некалькі граматычных асноў):

Зазвіняць жалобна крыгі, і бурлівая вада снег размоклы у час адлігі, змые з лугу без сляда.

Па будове граматычнай асновы:

1. двухсастаўныя (дзейнік + выказнік):

Чалавечую душу жывіць памяць.

2. аднасастаўныя (з адным галоўным членам сказа):

Салаўя песнямі не кормяць.

Па наяўнасці даданых членаў сказа:

1. развітыя (пры наяўнасці даданых членаў сказа):

Сонца прыгравала ўсё мацней і мацней.

2. неразвітыя (даданыя члены сказа адсутнічаюць):

Сонца прыгравала.

Па наяўнасці ўсіх членаў сказа, неабходных для разумення сэнсу:

1. поўныя (усе члены сказа):

Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе.

2. няпоўныя (апушчаны асобныя галоўныя ці даданыя члены сказа):

Розныя пісьмы бываюць. Чытаючы адны, людзі радуюцца; чытаючы другія - бядуюць.

§ 19. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў КАНЦЫ СКАЗА

19.1 Кропка

Кропка ставіцца:

у канцы апавядальнага сказа, які вызначаецца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: Палі збажынаю шумяць;

у канцы пабуджальных сказаў, калі яны не маюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі: Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе;

у канцы сказаў, якія маюць клічную або пытальную форму, але ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй: Люба глянуць на поле вясною;

перад далучальнымі злучнікамі, якія пачынаюць новы самастойны сказ: Нельга варушыцца. Бо можна спалохаць выдру. I знікне паляўнічае шчасце;

пасля асобных слоў і спалучэнняў у разгорнутым паведамленні з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім функцыю самастойнага сказа: Па мяккай раллі роўным ланцужком ішло чалавек дваццаць сейбітаў. Без шапак, у чыстых палатняных кашулях;

у канцы асобных пунктаў рэзалюцый, пастаноў і г. д., асабліва калі гэтыя пункты маюць лічбавую нумарацыю, а змешчаныя ў іх паведамленні з'яўляюцца адносна самастойнымі і ужываюцца са сваімі знакамі прыпынку.

На парадку дня сходу маладзёжнай брыгады стаялі наступныя пытанні:

1. Удзел моладзі ў падрыхтоўцы да веснавой сяўбы.

2. Паведамленне аб ходзе выканання асобных мера- прыемстваў, принятых на агульным сходзе працаўнікоў.

3. Бягучыя справы.

Кропка ставіцца пры скарачэнні слоў, напрыклад: г. -- год, руб. -- рубель, Калі скарочанае слова стаіць у канцы сказа, то гэта ж кропка адначасова афармляе і канец сказа (другая кропка пры гэтым не ставіцца): Дэлегаты падпольнай канферэнцыі збіраліся ў горадзе Н. Але калі пасля такога сказа знаходзіцца спасылка, то кропка перад ей захоўваецца: Калі пачаўся мітынг, Андрэй тлумачыў Лясніцкаму, хто выступае, да якой ён належыць партыі, якое яго мінулае і г. д.

19.2 Пытальнік

Пытальнік ставіцца:

у канцы пытальных сказаў, якія вызначаюцца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: Вы бачылі луг у срабрыстай расе?

пасля асобных слоў і спалучэнняў у функцыі адпаведных сказаў, якія маюць пытальную інтанацыю і ўжываюцца для канкрэтызацыі і удакладнення зместу папярэдняга (галоўным чынам пытальнага) сказа: Куды вы едзеце? У горад?

Пытальнік з клічнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім прамое пытанне суправаджаецца рознымі эмацыянальнымі адценнямі: Зямля Радзімы! У сэрцы боль салодкі хто не адчуў, сустрэўшыся з табой?!

Пытальнік са шматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, у якім прамое пытанне падаецца як незавершанае (граматычна ці па сэнсу). Шматкроп'е ў даным выпадку абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за пытальнікам: Што гэта за спевы чуваць?...

Калі ж такое пытанне суправаджаецца дадатковымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі, тады ў канцы сказа звычайна ставіцца пытальнік, клічнік і шматкроп'е (шматкроп'е ў такім разе абазначаецца адной кропкай): Як мне выявіцъ шырыню новай радасці?!

19.3 Клічнік

Клічнік ставіцца:

у канцы клічных сказаў, якія вызначаюцца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: О, колькі песень з сэрца рвецца!

пасля зваротка, які знаходзіцца ў пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй: Радзіма мая дарагая! Красуйся і ў шчасці жыві;

у канцы пабуджальных сказаў, якія маюць яркую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: Будзьце храбрымі і мужнымі!

пасля асобных слоў і спалучэнняў у функцыі сказа з мэтай надаць ім асобую змястоўнасць і эмацыянальна-экспрэсіўную выразнасць у разгорнутым паведамленні: На коней! Хутчэй! Ідзіце дамоў! Зараз жа! Усе! Без усякіх размоў!

Клічнік з пытальнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка суправаджаецца пытальным адценнем: Як жа можна, каб чалавек ды не любіў прыроды!?

Клічнік са шматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, у якім эмацыянальна-экспрэсіўнае паведамленне падаецца як незавершанае (граматычна ці па сэнсу). У такім разе шматкроп'е абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за клічнікам: Ну што ж, здараюцца і ў будзённым жыцці гераічныя моманты!

19.4 Шматкроп'е

Шматкроп'е ставіцца:

у канцы апавядальнага сказа (простага і складанага), які не закончаны граматычна: Людзі ездзяць, а ты...

у канцы апавядальнага сказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсу і інтанацыйнаму афармленню: Сноп апошні залатога жыта застаецца ў памяці палос...

§ 20. ГАЛОЎНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА

Дзейнік і выказнік

20.1 Дзейнік і спосабы яго выражэння

Дзейнік -- гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.

Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону: Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй.

У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан.

Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае ; Абое стаялі разгубленыя; Жыць - Радзіме служыць .

Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.

20.2 Выказнік і спосабы яго выражэння

Выказнік -- слова або спалучэнне слоў, якое абазначае дзеянне, стан, уласцівасць або якасць таго прадмета, што названы дзейнікам. Выказнік як галоўны член сказа знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка.

Паводле структуры выказнікі бываюць простыя, састаўныя і складаныя. Выказнік, што складаецца з аднаго слова або спалучэння слоў, якія выражаюць адну граматычную форму, тыпу была спалохалася, прыехаў быў, буду спяваць, называецца простым, напрыклад: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. І буду сніць дарогу я, і вясну, і родны край, і рунь на полі родным.

Выказнік, які складаецца з двух слоў -- з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным. Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ў родзе). Выказальнае слова выражае канкрэтнае лексічнае значэнне выказніка, напрыклад: Дзень быў спякотны і ветраны .

Выказнік, які складаецца з трох і больш слоў і спалучае ў сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказніка, называецца складаным, напрыклад: І сыны адказ трымалі перад бацькам родным, а стараўся з іх быць кожны свайго бацькі годным.

20.3 Выражэнне простага выказніка

Просты дзеяслоўны выказнік выражаецца дзеясловам абвеснага, умоўнага або загаднага ладу, напрыклад: Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою.

У ролі простага выказніка можа выступаць усечаная форма дзеяслова (дзеяслоўныя корані). Напрыклад: Толькі што Мікола нукнуў на каня,-- шусь ячмень з воза! Усечаная форма дзеяслова абазначае імгненнасць дзеяння.

Інфінітыў можа выступаць у ролі выказніка ў асабовых сказах, напрыклад: На полі працаваць - ураджай здабываць.

Просты іменны выказнік звычайна выражаецца назоўнікам у форме назоўнага або творнага склону, напрыклад: Сын Андрэй у акадэміі дактарантам.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13