скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

/i>д) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;

е) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не: далёка не поўны, ніколькі не горшы.

Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі, надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.

не трэба, не варта, не супраць, не шкада

14.3 Правапіс часціцы ні

Часціца ні пішацца разам:

а) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк, нікуды, ніколькі. Але: ні ў кога, ні з кім, ні з чым.

б) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.

У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.

Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўных не пішацца заўсёды пад націскам, у адмоўных ні - заўсёды не пад націскам: немхта - ніхтом; немдзе -нідзем; немчы - нічымй.

2. Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію. - Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.

Практыкаванне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Замест кропак устаўце е або і, растлумачце, разам ці асобна пішуцца часціцы не, ні са словамі.

1. Дзе (н..) станеш, дзе (н..) глянеш, краю (н..) відаць. 2. (Н..) пробліску ў цёмным небе, (н..) зоркі. 3. Грыбы моцныя, тугія, быццам (н..) было (н..) снегу, (н..) прымаразкаў. 4. Няма над возерам (н..) ластавак, (н..) чаек. 5. Ласкавы гул збажыны (н..) змаўкаў (н..) па хвіліну. 6. Як тут (н..) расхвалявацца? 7. (Н..) дзе (н..) кога. 8. Як (н..) гне мароз, (н..) гладзіць, але (н..) чога (н..) парадзіць. 9. (Н..) хто (н..) сказаў (н..) слова. 10. I (н..) водная раслінка, (н..) водны парастак, (н..) воднае дрэўца i (н..) адна жывая icтотa (н..) думала ў той час пра смерць. 11. Лейтэнант, (н..) зірнуўшы (н..) на кога, выйшаў з пакоя. 12. Падарунка (н..) мог я (н..) ўзяць. 13. Дзе я толькi (н..) быў. 14. (Н..) хмурынкі цэлы месяц. 15. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я (н..) быў. 16. Васіль даў зарок (н..) хадзіць (н..) да кога, (н..) бачыцца (н..) з кім,. 17. Гародчык быў (н..) вялікі i, мабыць, зусім (н..) прыдатны (н..) для якіх іншых pacлін. 18. Нейкая свая, (н..) разгаданая (н..) кім таямніца жыла тут. 19. (Н..) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім i шчодрым сонцам, (н..) знанай дагэтуль ажыўленасцю гарадскіх вуліц. 20. I раптам (н..) дзе далёка, у (н..) дасяжнай глыбіні акіяна, (н..) смела праглянулася зорка. 21. Я перажывала высокае, (н..) з чым (н..) параўнальнае ўзрушэнне. 22. Тую выставу (н..) льга (н..) помніць. 23. (Н..) адно дрэва (н..) шуміць так трывожна i глуха, як елка.

§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў i часціц

15.1 Правапic некаторых прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам.

Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.

15.2 Правапіс некаторых злучнікаў

Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое - злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое -- займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) - за тое.

15.3 Правапіс некаторых часціц

Часціца -сьці (-сь) з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці, штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь.

Часціцы абы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які, абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы), калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ў каго.

Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж, прынёс жа.

Часціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіх адносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў). Але: усё ж такі.

Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакуль што (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).

Практыкаванне 29. Спішыце, раскрываючы дужкі. У адпаведнасці з правіламі пішыце прыназоўнікі, злучнікі, часціцы.

І. (3) пад Нарачы, (з) за плячэй, усё (ж) такі, пакуль (што) лёгка, дзе (сьці) па вёсках, (з) за свету, зусім (такі) весела, (з) пад cтpaxi, добра (такі) зацемна, пратаптаная калі (сьці), (з) пад ног, збылося (такі) жаданне, (па) за яго icтотаю, што (небудзь) моцнае, абы (з) кім, справа не (абы) якая, каго (ж) небудзь, (па) над борам, (абы) толькi адцягнуць, усё (ж) яшчэ што (сь) засталося, спяваць што (небудзь), (па) за садкамі.

ІІ. Там, у цёмнай далёкай дарозе, хоць рызыка, (за) тое недзе за ёй i надзея. 2. (3) пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіх зорачак. 3. Вучня хвалілі (за) тое, што ён прымаў удзел у грамадскай рабоце. 4. Я (за) тое люблю лес, што ў ім душою спачываю.

§ 16. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары

3 вялікай літары пішуцца:

1. Першае слова ў складаных назвах:

а) свят i знамянальных дат: Першае мая, Дзень незалежнасці, Дзень танкіста, Новы год; 1 Мая, 8 Сакавіка;

б) гістарычных падзей і дакументаў: Брэсцкі мір, Парыжская камуна; Люблінская унія;

в) геаграфічных аб'ектаў: Віцебская вобласць, Miнcкi раён (а таксама Брэстчына, Полаччына, Случчына i пад.);

г) міністэрстваў, навучальных i дзяржаўуных устаноў, прадпрыемстваў: Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінскі аўтамабільны завод, Акадэмія навук;

д) словы Дом, Палац у назвах тыпу: Палац моладзі, Дом афіцэраў, Дом урада, Дом-музей Адама Міцкевіча. Але: дом адпачынку, дом-інтэрнат.

Назвы гістарычных эпох: эпоха Адраджэння, Рэнесанс, Сярэднявечча.

Агульныя назоўнікі, якія набываюць значэнне ўласнай назвы: Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына.

Вялікая Айчынная вайна, Вялікае княства Літоўскае

4. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў (не з суфіксам -ск-): Mixacёў сын, Купалава паэма, Марысін сябар, Брылёва апавяданне.

Параўнайце:

мележаўская хроніка - Мележава хроніка;

купалаўскі стыль - Купалава паэма.

Увага! Прыметнікі з -ск- пішуцца з вялікай літары, калі яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Коласа), Скарынаўскія чытанні (чытанні памяці Скарыны).

Практыкаванне 30. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.

Вершы Коласавы, Васілёва дачка, мінскія вуліцы, мінчане, Miнскi гандлёвы тэхнікум, беларускі народ, Беларускі дзяржаўны академічны тэатр оперы i балета, Літаратурны музей імя Янкі Купалы, Восьмае сакавіка, Палац мастацтваў, беларускае адраджэнне, эпоха Адраджэння, Колеў сшытак, грамадзянская вайна, Дзень настаўніка, Новы год, навагодні падарунак, эпоха Асветніцтва, Міністэрства адукацыі, беларускія краявіды, краявіды Ашмяншчыны, Беларускі акадэмічны драматычны театр імя Янкі Купалы, Чырвоная Армія, чырвонаармейскі, Miнскі завод халадзільнікаў, Дом ветэранаў, Палац спорту, Міцкевічавы балады, купалаўскія гepoi, Баркалабаўскі летапіс, медыцынскі інстытут, Гомельская вобласць, Гомельшчына, народны паэт, Міжнародны жаночы дзень, Белавежская пушча, Далёкі Усход, Заходняя Дзвіна, заходняя частка горада, аповесць "Дрыгва", Вялікае княства Літоўскае, Версальскі мip, горад Тураў, сабака Шарык, Магеланаў праліў, зорка Венера, кінатэатр "Mip", звычайная маскоўская вуліца, вуліца Маскоўская, Рыгораў брат, Мурчыны кацяняты, быкаўскі герой, Коласаўскія ўрачыстасці, коласаўская трылогія.

§ 17. Правілы пераносу

Слова з аднаго радка на другі пераносіцца па складах. Адна літapa не пераносіцца i не пакідаецца: да-ро-га, ва-да. Але: фае, авёс, Азія.

Асаблівасці пераносу:

а) падоўжаныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца: жыц-цё, трыц-цаць, пісьмен-нік;

б) й, у, ь,' (апостраф) пакідаюцца ў канцы радка: вай-на, праў-да, боль-шы, аб'-ява;

в) дж, дз не разрываюцца: даж-джы, ура-джай, на-дзея, ра-дзі-ма. Але: пад-жылкі, пад-земны.

Нельга адрываць ад кораня пачатковую зычную: на-зваць, за-гнуць, раза-рваць.

Практыкаванне 31. Падзяліце словы для пераносу.

Галлё, аддаць, зацішша, дваццаць, хаджу, радзіма, пісьмовы, раз'езд, падскочыць, разгребці, заспяваць, прыкметны, разбіць, падгрупа, безумоўна, безупынна, падыход, узысці, абысціся, высакародны, яснасць, узмах, рассякаць, узабрацца, загорскі, абавязак, спадчына, абазначыць, рэйка, поўны, падабраць, паджаць, рассыпаць, пад'язджаць, раз'юшаны, адзвінець, выпхнуць.

РАЗДЗЕЛ II. Сінтаксіс І ПУНКТУАЦЫЯ

Сінтаксіс (грэч. syntaxis - пабудова, спалучэнне, парадак) - раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словазлучэнні і сказы (простыя і складаныя), іх структура і тыпы, высвятляюцца асаблівасці выкарыстання ў мове.

Словазлучэнне і сказ - асноўныя сінтаксічныя адзінкі. Аднак сказ выконвае ўласцівую яму функцыю ў спалучэнні з іншымі сказамі. Таму побач з сінтаксісам словазлучэння і сказа выдзяляюцца і больш складаныя формы звязнай мовы - адзінкі, большыя за сказ.

Пунктуацыя (лац. punctum - кропка) - гэта звод правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце.

§ 18. СКАЗ

18.1 Агульнае паняцце аб сказе

Сказ - гэта асноўная камунікатыўная адзінка мовы, якая характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. Праца - аснова нашага жыцця, самы надзейны ген сапраўднага даўгалецця. Самая каштоўная якасць педагога - чалавечнасць, глыбокая любоў да дзяцей, у якой спалучаецца сардэчная пяшчотнасць з мудрай строгасцю бацькі. Ні адзін сейбіт не кіне зерне ў непадрыхтаваную глебу.

Сказ - асобая сінтаксічная адзінка, яе важнейшая функцыя - паведамленне. З дапамогай сказаў мы паведамляем пра з'явы і падзеі, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі, выказваем свае пачуцці і г.д. Выказванне думак, пачуццяў - гэта толькі адзін бок сказа, яго семантыка. Сказ - адзінка граматычная, таму кожнаму сказу (незалежна ад тыпу яго) уласціва адцягненае граматычнае значэнне, або прэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць - гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці, паказвае, пра што паведамляецца або што адмаўляецца ў сказе. Паведамленне можа мысліцца як рэальнае, г. зн. такое, якое сапраўды ёсць, было ці будзе, напрыклад: Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою. Як прыемна пахне збожжа. Хутка пачнецца жніво. У такіх сказах выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага ладу цяперашняга, прошлага і будучага часу. Калі ж факт, аб якім паведамляецца, мысліцца як не рэальны, а магчымы, пажаданы пры пэўных умовах, тыпу хутчэй бы пайшоў дождж, няхай хутчэй пойдзе дождж, у гэтых выпадках выказнікі выражаюцца формамі ўмоўнага і загаднага ладу.

Прэдыкатыўнасць уласціва толькі сказу. Словы, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю, выступаюць у ролі галоўных членаў (дзейніка і выказніка) і складаюць граматычную аснову сказа. Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена - дзейніка ці выказніка. Напрыклад: Паглядзі на шырокі раскованы Нёман. Белавежы паслухай абуджаны гоман. Хай песняй стане гэты час майго юнацкага кахання.

Абавязковай прыметай усякага сказа з'яўляецца інтанацыя. Асобныя словы і словазлучэнні, якія нагадваюць сваёй формай граматычную аснову, становяцца сказам толькі ў тым выпадку, калі інтанацыя надае ім значэнне закончанага паведамлення.

18.2 Словазлучэнне як састаўная частка сказа

Словазлучэнне - гэта сэнсава-граматычнае аб'яднанне двух ці больш самастойных слоў, якое ўзнікае пры пабудове сказа і вычляняецца з яго. У сказе: Трэба нам кожны дзень адчуваць прысутнасць сяброў, не спазняцца са шчырай спагадай да іх... можна, напрыклад, вылучыць словазлучэнні трэба адчуваць, адчуваць прысутнасць, прысутнасць сяброў, адчуваць кожны дзень, адчуваць нам, не спазняцца да іх, не спазняцца са спагадай, спагадай шчырай.

Словазлучэнне ўзнікае шляхам паяснення аднаго слова другім; паміж імі ўзнікае падпарадкавальная сувязь, якая дае магчымасць выявіць розныя адносіны, напрыклад, аб'ектныя (будаваць дом, чытаць раман), часавыя (зайсці вечарам, сустракацца сёння), прычынныя (плакаць ад радасці, збялелы ад страху).

Словы ў сказе звязваюцца ў словазлучэнні, групуючыся вакол галоўных членаў сказа. Напрыклад, у сказе Пустога слова не выцерпіць глыбінная душа састаў дзейніка ўтварае словазлучэнне глыбінная душа, а састаў выказніка - два словазлучэнні: не выцерпіць слова, слова пустога.

У залежнасці ад сінтаксічнай самастойнасці слоў словазлучэнні бываюць сінтаксічна свабодныя (кожнае слова - самастойны член сказа) і сінтаксічна несвабодныя (усё словазлучэнне выступае як адзін член сказа). У сказе: Канспекты ляжалі на стале ўсе словазлучэнні сінтаксічна свабодныя. У сказе: Чатыры сшыткі засталіся неправераныя сінтаксічна несвабоднае (сінтаксічна непадзельнае) словазлучэнне чатыры сшыткі з'яўляецца дзейнікам.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13