скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

b>12.3 Ад прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўнайце:

вярнуўся дахаты - падышлі да хаты (каго?) Петруся;

звярнулі ўбок - ішлі ў бок (чаго?) рэчкі;

сустрэліся ўдзень - у дзень (які?) асенні.

Некаторыя спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі вельмі блізкія да прыслоўяў, аднак пішуцца асобна. Іх напісанне трэба запомніць.

разбору зарэзу хаду налёту

без упынку да ўпаду на ляту з разбегу

толку адвалу памяць ходу

адзіночку ў меру віду

у абхват не пад сілу на жаль

абдымкі да смеху дзіва

без дай прычыны, пад вечар, усё роўна, усё адно, як след, але: якраз

Практыкаванне 24. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў разам або асобна.

І. Бегчы (на) уздагон, выцерці (на) суха, вывучыць (на) памяць, рабіць (па) новаму, ісці (па) ціху, (з) лёгку стаміцца, рабіць (як) след, азірацца (раз) пораз, схапіць (на) ляту, (па) дзіцячы непасрэдна, замяло (на) глуха, запомніць (на) заўсёды, (на) дзіва прыгожы, (па) летняму цёпла, паспець (як) раз на вячэру, бегчы (без) аглядкі, ліў (без) перастанку, (на) пярэдадні свята, крыкнуў (на) хаду, палюбіў (з) малку, ляжала (у) поперак, павярнуў (у) лева, бачыць (далёка) далёка, (па) мужчынску стрымана.

II. 1. Хмызняк паварочваў (у) бок, нават тpoxi кудысьці (на) зад. 2. Усе прыкметна спяшаліся, i, як Ляўчук (не) узабаве заўважыў, усе (на) сустрач яму, некуды (у) бок вакзала. 8. Дым (па) волі папоўз (у) гару. 4. Выехаць (на) зад (ад) разу не ўдалося: вагон маглі прычапіць (на) заўтра, дый то (пад) вечар. 5. Горы тут сыходзіліся (у) шчыльную. 6. (На) перадзе было цixa, недзе (з) воддаль (па) начному прыцішана скрыпеў драч. 7. Васіль быў чалавек (на) дзіва ўраўнаважаны i (па) вайсковаму спакойны. 8. Колькі б нам за жар-птушкаю (у) след нi ганяцца, а (усе) роўна прыблудзім (на) зад у сяло. 9. Мяне лёгка было зачапіць без (дай) прычыны. 10. (3) ранку неба было чыстае i яснае, яснасць стаяла доўга (у) дзень, але (пад) вечар проста (у) вачавідкі пачыналі пухнуць хмары. 11. Звярнуўшы (на) бок, яна прыпыняецца (як) раз на той ручаіне. 12. (У) рэшце я (па) ціху абагнаў Васіля. 13. Данік заплакаў не (у) голас, а (па) мужчынску цixa.

III. (У) зiмкy рака іншая. Яе (на) глуха забівае снегам. Снег (у) сюды. У гэтым белым свеце (многа) многа цікавага. Зацішна ў рацэ, кожнаму звяру прытулак. Асцярожна прыходзілі (у) начы пажывіцца крушынай зайцы. Яны стаялі стаўпкамі, (па) малу грызлі кару.

Крыху (у) бок ад зайцавага следу лёг чоткі роўны след: лапа за лапу. Гэта (па) цixy падкрадвалася лісіца. Вось тут яна (да) волі доўга чакала, пакуль заяц (не) асцярожна падыдзе бліжэй.

(Так) сама мышыная сцежка дробных слядкоў (на) цянькі прашыла раку ад берага да берага. А (з) боку гэтага следу - двайны след: тхор імкнуўся след (у) след за мышшу.

(На) пераходзе глыбокі грузны след воўка. Ён меў на ўвазе ўcix (ад) разу: i ліс, i зайцоў, i, магчыма, меркаваў падысці рэчышчам пад ферму, (ад) куль (без) перастанку даносіцца бляянне ягнят.

Цікава (што) дзень назіраць за прыродай.

Паводле Э. Самуйлёнка.

§ 13. Правапіс складаных слоў

13.1 Складаныя назоўнікі пішуцца разам:

а) са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, летапіс, новабудоўля;

б) з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэраклуб, аўтабаза, мікраклімат, метэазводка, фотахроніка, мотакрос i г. д.

фатаграфія, матацыкл

в) агульныя назоўнікі з naў- (noў-): паўяблыка, паўгорада, поўдзень;

г) утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксама з першай часткай многа-, шмат-, мала-: малавядомы, шматбаковы;

д) складанаскарочаныя словы: педінстытут, медработнік.

Складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок:

а) без злучальнай галоснай: сосны-прыгажуні, дом-музей, школа-інтэрнат, тэлефон-аўтамат;

б) назвы палітычных партый i ix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-рэвалюцыянер;

в) уласныя назоўнікі з naў-: naў-Беларусі, паў-Еўропы;

г) некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але: Наваполацк, Навагрудак.

Практыкаванне 25. Растлумачце правапіс назоўнікаў. Звярніце ўвагу на напісанне выдзеленых літар.

Ахвярапрынашэнне, мангола-татары, пісьменнік-прапаведнік, трохкутнік, проціпастаўленне, далягляды, добраахвотнік, чырвонаармеец, Алма-Ата, ваеннапалонны, мікрараён, паўкраіны, сацыял-рэфармізм, дубы-веліканы, фотакарэспандэнт, Салтыкоў-Шчадрын, паўгода, плашч-палатка, Неміровіч-Данчанка, медсанбат, папараць-кветка, санінструктар, вадасховішча, сцежкі-дарожкі, нацыянал-сацыялізм, васьмiгpaннiк, пaў-Мінска.

13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, параходны, салігорскі, летапісны;

б) утвораныя са словазлучэнняў:

"назоўнік + прыметнік" -- сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны (правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);

"назоўнік + лічэбнік": трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);

"назоўнік + займеннік": іншамоўны (iншая мова).

13.3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;

б) утвораныя ад двух i трох раўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускі слоўнік (беларускі i pycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);

в) якія абазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;

г) словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.

Заўвага. Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноў i не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад: люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.

Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна

Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:

дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія) (паколатыя (як?) дробна)

гладкаствольное ружжо гладка паголены твар

(гладкі ствол) (паголены (як?) гладка)

13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:

Лаза зялёная жаліцца-шуміць. -- Лаза зялёная жаліцца, шуміць.

Бацькі яго пояць-кормяць. -- Бацькі яго пояць, кормяць.

Практыкаванне 26. Спішыце, раскрыйце дужкі.

(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна) прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала) вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы, (адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні, (штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты, (руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка) матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата) чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат) баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускія словы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскія народы, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна) сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавы колер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжы хвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.

§14. Ужыванне i правапіс часціц не, ні

14.1 Ужыванне часціц не, ні

Значэнне часціцы не

Калі ўжываецца

Прыклады

Адмаўленне

Калі знаходзіцца пры выказніку

1. 3 касою пагоды не чакаюць.

2. Служба не дружба.

3. Гэта не чорны колер.

Сцвярджэнне

Не + магчы + не + інфінітыў

1. 3 yciм гэтым мы не можам не пагадзіцца.

2. Я не мог не сказаць.

У рытарычных сказах Рытарычнымі называюцца пытальныя сказы, якія не патрабуюць адказу. У канцы рытарычнага сказа ставіцца клічнік, пытальнік або разам пытальнік i клічнік.

Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?

Значэнне часціцы ні

Калі ўжываецца

Прыклады

Узмацняе адмаўленне

Не (няма, нельга, няможна) + ні

1. Нельга спыніцца нi на хвіліну. 2. На вуліцы нi душы (маецца на ўвазе няма нi душы).

Узмацняе сцвярджэнне

Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нi i інш.

1. Дзе нi пойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нi глянь - усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.)

Значэнне злучнiка ў адмоўным сказе

Можна замяніць злучнікам i

Hi ў жыцці, нi ў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся).

Няўпэўненасць

Ва ўстойлівых словазлучэннях

Hi хаты нi лапаты;

ні складу нi ладу (коска не ставіцца).

Адрознівайце:

не раз (многа раз, часта) -- нi разу (ніколі),

не адзін (многія) -- нi адзін (ніхто).

Прааналізуйце: нi адзін не ведаў - не адзін ведаў, нi адзін не прыйшоў - не адзін прыйшоў, ні разу не бачыў - не раз бачыў, ні разу не гаварыў - не раз гаварыў.

Практыкаванне 27. Растлумачце ўжыванне часціцы не або ні.

1. Hi пробліску ў цёмным небе. 2. Не чуваць было ні ляскату машын, ні грукату матораў, нi людскіх галасоў. 3. Васіль ні разу не быў у Пінску. 4. Як тут не сказаць? 5. Міколка ляжаў ні жывы ні мёртвы. 6. Я не магу не сказаць вам праўды. 7. Сонца не відаць. 8. Hi гуку ў адказ. 9. Дзяўчына не адказала ні адным словам. 10. Без трывогі нi ў лес не пойдзеш, нi дома не паспіш. 11. Хто яго не ведае? 12. Бацькаўшчына! Колькі б мы ні хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў нi сустракалі пад дахам тваix нябёсаў, ніколі не здасца чэрствым твой хлеб i ніколі не будзе скупою твая рука.

14.2 Правапіс часціцы не

Часціца не пішацца разам:

а) са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;

б) са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);

в) з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.

Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: не ведаў, не мог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;

б) калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькі цёплая вада; не аднолькавае, даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);

в) з кapoткімі дзеепрыметнікамі: трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?) касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ не прачытаны твор;

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13