скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская мова скачать рефераты

касныя і адносныя прыметнікі назоўнага склону могуць выступаць у ролі простага выказніка, напрыклад: У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.

Просты выказнік можа быць выражаны лічэбнікам і займеннікам. Напрыклад: яе дом -- самы першы ад лесу.

Просты выказнік можа быць выражаны фразеалагічным словазлучэннем, якое суадносіцца з дзеяслоўным ці іменным простым выказнікам, напрыклад: Ён пасля не спускаў з вока Марыну, час ад часу заходзіў да яе, прывёз ёй на зіму дроў .

Ролю простага выказніка можа выконваць і сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, напрыклад: Пінчукі -- народ жвавы, рухавы . Лагічны націск у такіх канструкцыях падае на прыметнік.

20.4 Выражэнне састаўнога выказніка

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы. У залежнасці ад спосабу выражэння выказальнага слова вылучаюцца два тыпы састаўнога выказніка: састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны.

Састаўны дзеяслоўны выказнік выражаецца неазначальнай формай дзеяслова і дапаможным дзеясловам. У ролі дапаможных у сказе могуць выступаць дзеясловы, якія паказваюць на пачатак, працяг і канец дзеяння (стаць, пачацъ, распачаць, брацца, працягваць, канчаць, кідаць, пераставаць і інш.). Напрыклад: Зарыва то затухала, то пачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані.

У ролі дапаможных дзеясловаў у састаўным дзеяслоўным выказніку могуць выступаць словы магчы, хацець, імкнуцца, прагнуць, спрабаваць, умець, наважвацца, жадаць, саромецца. Напрыклад: Пра харчаванне Кастравіцкі мусіў клапаціцца сам.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.

Якасныя і адносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўным выказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба, сапраўдная . Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўлі спускаюцца на адпачынак.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Яна старалася ўзяць сябе ў рукі . Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнага неба.

20.5 Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Пры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі паміж дзейнікам (Д) і выказнікам (В) працяжнік ставіцца ў наступных выпадках:

Правіла

Прыклады

1. Калі Д - назоўнік стаіць перад В- назоўнікам

1. Лес -- жывая вопратка зямлі.

2. Гвардыян -- чалавек хірты.

3. Палешукі -- народ гасцінны.

2 . Інфінітыў - інфінітыў

1. Прачытацъ кнігу -- узбагаціцца словам.

2. Брахаць -- не цэпам махаць.

3. Жыццё пражыць -- не поле перайсці.

3. Назоўнік - інфінітыў або інфінітыў - назоўнік

1. Занятак госця -- бясконца есці.

2. Здаць экзамен -- справа важная.

4. Перад словамі гэта, вось, значыць, гэта значыць, якія стаяць пры В

1. Абгарэлыя руіны - гэта раны Беларусі. 2. Ігнаравацъ мову - значыць ігнараваць народ, нацыю. 3. Абыходзіцца з мовай абыяк -- гэта значыць : думаць абы-як: недакладна, прыблізна, няправільна. 4. Фольклор - вось невычэрпная крыніца паэзіі.

5. Абодва гал. члены выражаны лічэбнікамі або адзін з іх - лічэбнік, а другі - назоўнік ці назоўнае спалучэнне

1. Пяць і шэсць -- адзінаццацъ. 2. Вышыня помніка -- дзевяць метраў. 3. Адзінаццаць кіламетраў -- адлегласць не малая. 4. Плошча Нарачы - восемдзесят кіламетраў.

6. Перад В, выражаным усечанай формай дзеяслова імгненнага дзеяння (тыпу зірк, скок, тыц, гоп, шмыг).

1. Уладзік зараз - шмыг у дзверы! 2. Зося -- зірк, а перад ёю Уладзік. 3. А тут кот адкуль ні ўзяўся і пад локаць яму - тоўк. 4. Ён - гоп v левы бок. Пасля глядзіць: святло і справа. Тады назад ён - скок.

7 . Назоўнік - фразеалагізм з ацэначным значэннем (тыпу кроў з малаком, стрэляны верабей, хоць вока выкалі, хоць іголкі збірай)

1. Твар - кроў з малаком. 2. Карак - хоць дугі гні.

3. Стаіць ладна скроены хлапчына, плечы - касы сажань…4. Работа па душы, заробак -- дай бог!

8. Калі В выражаны выклічнікам або выклічнікам і наступным удакладняльным назоўнікам, прыметнікам і інш.

1. У ёй [хаце] яшчэ сцены - ого, адна смала.

2. Там рыба - ого-го!

3. Яна ў мяне - во чалавек!

Працяжнік не ставіцца:

1. Калі Д-назоўнік стаіць пасля В-назоўніка:

1. Гасцінны народ палешукі. 2. Хітры чалавек Гвардыян! З. Страшэнны штукар і свавольнік
гэты Нёман.

2. Калі пры В-назоўніку ёсць: а) адмоўе не:

1. Воўк не пастух, а свіння не агародніца.

2. Голад не цётка;

б) параўнальны злучнік як (нібы, быццам, што):

1. Жыта як сцяна. 2. Сінія вочкі што васілёчкі.

в) не дапасаваны да яго член сказа або пабочнае слова ці часціца (перад В):

1. Дзяўчаты ў нас красуні.

2. Рыгораў сын таксама студэнт.

3. Віцька, безумоўна, добры хлопец.

3. Калі В, выражаны ўсечанай формай дзеяслова, не мае адцення нечаканасці і лагічна (інтанацыйна) не выдзяляецца.

Прачытайце: 1. Снег скрып ды скрып. 2. Я тым часам шмыг у дзверы. 3. Засунеш руку ў пару, а рак цап за пальцы кляшнёй. 4. І следам з той копкі стралою бултых у ваду чалавек.

4. Калі Д або В выражаны займеннікам:

1. Я шафёр. 2. Хлеб у нас свой.

3. Мы народ жылісты.

Аднак ва усіх гэтых выпадках працяжнік можа быць пастаўлены як стылістычны сродак пры сэнсавым, лагічным выдзяленні, якому ў вуснай мове адпавядае вялікая паўза паміж Д і В. Прааналізуйце: 1. Вы -- слаўны чалавек. 2. Першае слова - тваё. 3. Нядобрае пачуццё -зайздрасць. 4.Старасць -- не радасць. 5. Ліпа -- нібы цёмная хмара за гумном.

Пры сінтаксічным аналізе часам бывае цяжка вызначыць, які з галоўных членаў абазначае прадмет выказвання і з'яўляецца дзейнікам, а які - выказнікам. Прааналізуйце: 1. Вялікая справа дружба. 2. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. 3. Цікавы занятак -- вудзіць рыбу зімовым марозным днём на скаванай лёдам рацэ. 4. Чытаць гэты твор -- асалода і праца.

Для размежавання галоўных членаў сказа кіруюцца наступным:

1. Назоўны склон В-назоўніка можна замяніць творным склонам: 1. Вялікай справай (з'яўляецца) дружба. 2. Страшэнным штукаром і свавольнікам ыў) гэты Нёман. 3. Вудзіць рыбу ... (з'яўляецца) цікавым заняткам.

2. Перад выказнікам можна ўставіць словы гэта, вось, значыць: 1. Вудзіць рыбу - (гэта) цікавы занятак. 2. Чытаць гэты твор -- (гэта) асалода і праца.

Такім прыёмам можна карыстацца і пры размежаванні галоўных членаў сказа, выражаных іншымі часцінамі мовы: 1. Лічылася за вялікі гонар быць выбраным у прэзідыум (Быць выбраным - (гэта) вялікі гонар). 2. Не дзеці мы (Мы -- (гэта) не дзеці).

Практыкаванне 32. Паміж дзейнікам і выказнікам, дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку.

1. У дружбе жыць шчаслівым быць. 2. Цудоўная рэч жыццё. 3. Голас у чалавека глухі сіплы. 4. Айсбергі гэта алмазы палярнага ззяння. 5. Вялікая справа са звычайнай гліны зрабіць цудоўную вазу. 6. Чалавек натура складаная. 7. Сэрца маці не камень. 8. Вочы нібы васількі. 9. Пастаянная вучоба вось наша задача. 10. Тры ў квадраце дзевяць.

Практыкаванне 33. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б ролю дзейніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік.

Мінск, вуліца, пяць, чытаць, вучыцца.

Практыкаванне 34. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б ролю выказніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік.

Вёска, машына, дзесяць, жыць, наша багацце.

§ 21. ДАДАНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА

21.1 Дапаўненне

Дапаўненнем называецца даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мятай мокрыя лугі. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова -- дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь быў заліты дажджом; Весела на рэчцы і траве, і кветцы, і крылатым пташкам, і крыклівым дзеткам, асабліва леткам. Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам.

Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Напрыклад: Мне не даюць грыбы спакою, баравікі мне часта сняцца, мне з імі трэба паквітацца; Усе за аднаго, адзін за ўсіх.

Прамое і ўскоснае дапаўненне

Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне. Напрыклад: Новыя домікі стройнымі і шчыльнымі радамі закрылі ваенныя пажарышчы.

Дапаўненне, выражанае назоўнікам (або іншай субстантываванай часцінай мовы) у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным. Напрыклад: Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету, медуніцы, спелых кменаў.

Адасабленне дапаўненняў

Калі выражаны спалучэннем прыназоўнікаў:

акрамя

апрача

замест

за выключэннем

звыш

+ назоўнік або займеннік ва ўскосных склонах

У хаце, акрамя дзеда, нікога не было.

Адасабленне далучальных членаў сказа

Выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі.

Далучаюцца да сказа:

з дапамогай злучнікаў: і, ды, але, і то, ды і то

слоў: асабліва, напрыклад, у першую чаргу, у адпаведнасці…

Выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі:

Падышлі Петрусёвы сябры - Колька з Віктусём, ды і Міхась Цыганок падбег: дзівіліся з двухметровага сама.

Аздоблен квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравікамі.

Холадна стала у лесе, асабліва ноччу.

Практыкаванне 38. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1. Суніц тут было шмат асабліва ля старых пнёў. 2. Хорашаў быў машыністам прычым адным з найлепшых машыністаў. 3. Апошнія часы за выключэннем некалькіх марозных дзён неба хмарнае і часта ідуць дажджы. 4. З бакоў апрача садоў і кветніку вуліца абсаджана рабінамі. 5. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху. 6. Баранцава мора вельмі неспакойнае асабліва цяпер увосень. 7. Насуперак заведзенаму парадку Максім Сцяпанавіч на гэты раз не паехаў адразу на дачу а папрасіў шафёра заехаць спачатку дадому.

21.2 Азначэнне

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13