скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси скачать рефераты

p align="left">Поўная ліквідацыя вышэйшых навучальных устаноў; стварэнне рускіх бібліятэк з пэўным наборам рускай літаратуры, ліквідацыя уніяцкай царквы (1839 г.), перасяленне ў Беларусь рускіх дваран і казённых сялян, дыслакацыя на Беларусі рускіх вайскоўцаў (да 200 тыс.), наплыў расійскага капіталу - то гэтыя ўсе сферы давялі беларусаў да знішчальнай асіміляцыі: у пачатку XIX ст. у Беларусі налічвалася 62,4 % беларусаў, у 1859 г. - 55 %, у 1917 г. - 44,8 %. Руская мова пачала хутка распаўсюджвацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: адміністрацыйна-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, кулыурна-асветніцкай і рэлігійна-культава і бытавой Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 46-47..

Праваднікамі русіфікацыі былі таксама царква і школа. Яе паспяховаму ажыццяўленню спрыяла блізкасць народнай беларускай мовы да рускай, бо яны і ў гэты час, як і зараз, заставаліся ўзаемазразумелымі без перакладу.

Гэта блізкасць і ўзаемная зразумеласць, а таксама адсутнасць пісьмовай формы дазвалялі рускім вучоным разглядаць беларускую мову як заходні дыялект рускай, што цалкам супадала з вялікадзяржаўнай палітыкай царскага ўрада і тармазіла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Зрэдку такі погляд можна сустрэць і ў цяперашнім перыядычным друку, але для болыыасці як беларусаў, так і небеларусаў самастойнасць беларускай мовы не выклікае сумнення. Да такой жа думкі яшчэ ў XIX ст. прыйшлі тыя з польскіх і рускіх вучоных, якія жылі на Беларусі. Яны добра усведамлялі, што беларускі народ, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, захаваў сваю этнічную і культурную самабытнасць, мае багатую вусную творчасць, вывучэнню якой многія з іх прысвяцілі сваё жыццё. Гэта быў штуршок для мясцовай інтэлігенцыі ствараць літаратурныя творы на мясцовай мове. Пачынальнікі новай беларускай літаратуры -- аўтары парадыйна-сатырычных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат", Я.Чачот, А.Рыпінскі, А. Баршчэўскі, В, Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф. Багушевіч і інш Культура Беларусі XIX ст. Мн., 1994.. Мова пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ў сваёй аснове абапіралася на жывыя беларускія гаворкі, і на першым часе кожны з аўтараў пісаў так, як гаварылі ў яго мясцовасці. Пры гэтым тыя з іх, хто вучыўся па-польску, выкарыстоўвалі польскі алфавіт, а атрымаўшыя рускамоўную адукацыю, ужывалі рускі алфавіт. Два гэтыя алфавіты працягвалі ўжывацца аж да ўтварэння БССР, хоць пытанне, якой графікі прытрымлівацца, шырока дыскутавалася ўжо на пачатку XX ст. і большасць схілялася да кірыліцы, якая была болын зручная і больш вядомая большасці насельніцтва, бо выкладанне ў школах вялося на рускай мове Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 37..

Пасля рэвалюцыі 1905г. царскі ўрад вымушаны быў пайсці на значныя ўступкі і ў нацыянальным пытанні, што дало магчымасць з'яўлення легальных выданняў на беларускай мове. Выключна важную ролю ў фарміраванні новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета "Наша ніва", якая пачала выдавацца ў 1906 г. Вакол яе згрупавалася прагрэсіўна настроеная беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая разумела, што мова друкаванага органа павінна быць зразумелай для ўсяго народа, а для гэтага трэба імкнуцца выпрацаваць адзінства граматычных, лексічных і правапісных норм. I такія нормы паступова выпрацоўваліся на старонках газеты.

Выключна важную ролю ў фарміраванні новай літаратурнай мовы ў гэты перыяд мела творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьмен-нікаў, якія падрыхтавалі глебу для ўздыму літаратурнай творчасці ў рэспубліцы ў савецкі перыяд. Вопыт, накоплены ў друку, быў абагульнены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, які распрацаваў стройную сістэму фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, правапісных норм беларускай мовы, што надало ііц стабільнасць і зрабіла самую мову агульнанацыянальнай.

3 утварэннем Беларускай ССР важнейшай задачай стала ліквідацыя непісьменнасці, развіццё адукацыі і культуры народа. Безумоўна, выканаць яе паспяхова і ў кароткі тэрмін можна было толькі на роднай мове. Вось чаму, улічваючы нацыянальны склад насельніцтва і ў поўнай згодзе з ленінскай нацыянальнай палітыкай, ужо ў Маніфесце аб абвяшчэнні БССР дзяржаўнымі мовамі на тэрыторыі рэспублікі былі абвешчаны побач з беларускай мовай яўрэйская, польская і руская. Паколькі беларуская мова з'яўлялася мовай болынасці насельніцтва, ёй аддавалася перавага перад ін-шымі ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Усё гэта значна пашырала сферу яе ўжывання.

Дваццатыя гады былі гадамі інтэнсіўнага моўнага будаўніцтва. Спачатку тэрміналагічная камісія, а затым і спецыяльная навукова-даследчая ўстанова -- Інстытут беларускай культуры разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнню тэрміналогіі для патрэб школы і ВНУ, а пазней і для асобных галін вытворчасці, што развіваліся ў рэспубліцы. Актыўна распрацоўваліся пытанні ўдасканалення правапісу, фарміравання лексічнага складу літаратурнай мовы.

У 1924г. урад прыняў рад канкрэтных мер па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы, важнейшым пытаннем якой было ўмацаванне пазіцый і пашырэнне ўжывання беларускай мовы. У пастанове ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924г. "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" былі намечаны канкрэтныя меры і тэрміны іх рэалізацыі па выкарыстанні беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця. У прыватнасці, у гэтай пастанове гаварылася: "Для кожнага супрацоўніка савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізадый і ўстаноў абавязковае веданне беларускай і рускай моў, а для некаторай колькасці супрацоўнікаў неабходна дадаткова веданне яўрэйскай або польскай мовы" Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 38..

Згодна з гэтай пастановай, усе наркаматы БССР пераводзілі сваё справаводства на беларускую мову не пазней чым праз тры гады. Спецыяльныя меры прадугледжваліся па беларусізацыі народнай асветы, выхавання, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, палітыка-асветніцкай работы і выдавецкай дзейнасці. У пастанове адначасова адзначалася, што вывучэнне рускай мовы побач з беларус кай як прадмета навучання -- абавязковае для ўсяго насельніцтва. Усе гэтыя мерапрыемствы паспяхова ажыццяўляліся на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, дзякуючы чаму беларуская мова стала сапраўды раўнапраўнай у вялікай сям'і моў савецкіх народаў. Але гэты працэс быў парушаны сталінскімі рэпрэсіямі, звязанымі з барацьбой з так званай нацдэмаўшчынай, якая ахапіла рэспубліку з 1930 г.

3 другой паловы 30-х гадоў пасля прыняцця новай Канстытуцыі СССР намецілася рэзкае адступленне ад папярэдняй нацыянальнай палітыкі. Усе практычныя дзеянні партыйных і савецкіх орга-наў скіроўваліся на ўмацаванне пазіцый рускай мовы як агульнасаюзнай. Паступова, але няўхільна зніжалася роля нацыянальных моў у грамадскім жыцці.

Асабліва спрыяльнае становішча складвалася для правядзення такой аднамоўнай палітыкі ў Беларусі і на Украіне, што абумоўлена блізкасцю беларускай і ўкраінскай моў да рускай. Яе інтэнсіўнае правядзенне пачалося адначасова са сталінскімі рэпрэсіямі. Менавіта ў гэтых рэспубліках найбольш пацярпела нацыянальная інтэлігенцыя, якая значна павялічылася колькасна ў 20-я гады.

Хутка з'явілася і тэарэтычнае абгрунтаванне аднамоўнай палітыкі -- працы Сталіна па мовазнаўству, якія прадказвалі непазбежнасць збліжэння і зліцця моў спачатку ў занальныя, а затым і ў сусветным маштабе. На жаль, у паслясталінскі перыяд, асабліва з 60-х гадоў, гэта палітыка пачала асабліва ўзмоцнена рэалізоўвацца, бо было аб'яўлена, што ў краіне к 1980г. будзе пабудаваны камунізм, пры якім павінна адбыцца поўнае зліццё нацый, а значыць, і пераадрлена разнамоўе ў краіне.

У Беларусі, напрыклад, менавіта ў гэты перыяд пачалося скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, а ў школах з рускай мовай навучання ўсё болыпая колькасць вучняў па розных падставах, а часам і без іх вызвалялася ад беларускай мовы як прадмета вывучэння.

Са сталінскімі рэпрэсіямі некаторая частка творчай інтэлігенцыі звязвае і рэформу беларускага правапісу 1933г., хоць гэта фактычна не пацвярджаецца гісторыяй пытання, бо яно было пастаўлена на парадак дня яшчэ ў сярэдзіне 20-х гадоў у сувязі з тым, што той правапіс, які быў прадстаўлены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, быў не толькі няпоўным, але і меў правілы, супярэчлівыя і цяжкія для засваення. Праведзены аналіз правілаў 1933 г. паказаў, што яны грунтаваліся на ўнутраных законах мовьі, хоць аб'ектыўна і прывялі да пэўнага збліжэння з рускім правапісам у сувязі з абмежаваннем так званага фанетычнага прынцьшу на карысць марфалагічнага. Удакладненні 1957 г. рабіліся ўжо свядома такім чынам, каб не было разыходжанняў у тым, што не закранае спецыфікі мовы (перанос, вялікая літара, злітнае, раздзельнае напісанне, напісанне праз злучок і г.д.). Лагічнасць такога падыходу аспрэчваць не прыходзіцца, калі ўлічваць двухмоўную сітуацыю Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 40..

Такім чынам, пісьмовая форма беларускай мовы мае багатую традыцыю, дастаткова распрацавана, мае адпаведныя падручнікі, дапаможнікі і даведнікі, якія могуць забяспечыць яе паўнакроўнае функцыянаванне ў грамадстве.

Улічваючы ўсё гэта, у 1990 г. і быў прыняты "Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Распрацоўшчыкі яго ўлічвалі вопыт дзяржаўных дакументаў 20-х гадоў, прынятыя адпаведныя законы ў іншых рэспубліках і сусветнай практыцы. Ен гарантуе права ў моўнай сферы ўсім грамадзянам карыстацца сваёй роднай мовай. Адначасова закон абвяшчае беларускую мову дзяржаўнай. Належнае месца адведзена ў ім рускай мове як мове міжнацыянальных зносін.

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Аб спецыфіцы распаўсюджання і дынаміцы нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі ў канцы XIX ст. і ў савецкі перыяд могуць даць некаторае ўяўленне матэрыялы розных перапісаў насельніцтва. Так, згодна з данымі першага ўсерасійскага перапісу 1897 г, колькасць беларусаў (у сучасных межах Рэспублікі Беларусь) па прыкмеце роднай беларускай мовы складала каля 4,8 млн чал., або 74% усяго насельніцтва. Пры гэтым 13,6% беларусаў (прыкладна 650 тыс.) былі пісьменнымі і свядома ўказалі роднай мовай беларускую. 43% саслоўя дваран прызналі сябе беларусамі, акрамя таго, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў лічылі беларускую мову роднай. У пачатку ХХ ст., калі значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба, калі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі адменены ранейшыя абмежаванні на беларускі друк, мову, сярод розных сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва ўзмацнілася разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Немалую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адукаваных. пісьменных беларусаў адыгралі тады газеты "Наша доля", "Наша ніва", выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша аконца", "Нашахата", "Беларус" і інш. Безумоўна, дапамагалі ў гэтым і патрыятычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, а таксама навукова-асветная дзейнасць многіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 18..

Паволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20-ыя гг. XX ст., падчас правядзення ў рэспубліцы афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай культуры, пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія беларусы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру "мужыцкімі", "халопскімі", "ніжэйшымі" (у параўнанні з "вялікай" рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя аўтастэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае "бацькоўскія карані". Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта "матчыну" беларускую мову (асабліва мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20-ых гг. беларусы-католікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат, толькі натой падставе, што трымаюцца каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19..

Удалейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і падуплывам палітыкі "контрбеларусізацыі" 30-ых гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі {ажно да канца 80-ых гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, родную мову і ўспрыняла свядомасць і мову іншага народа -- рускага. Сведчаннем можа служыць тое, што ў пасляваенны перыяд адбывалася і змяншэнне колькасці тых беларусаў, якія лічылі роднай беларускую мову. Напрыклад, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6 %. Увогуле, доля беларусаў у складзе ўсяго насельніцтва Беларусі на працягу 60-80-ых гг. XX ст. некалькі паменшылася: калі ў адпаведнасці з перапісам 1959 г. беларусаў у рэспубліцы налічваўся 81,1% (дарэчы, гэта самы высокі паказчык за ўсе гады савецкай улады), то ў далейшым гэта лічба зменшылася да 81% у 1970, 79,4% у 1979 г. і нарэшце да 77,4% (па даных перапісу1989г.) Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19..

Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага "рэгрэсу" нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на "культурную" рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове ("трасянцы"), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19..

Адраджэнне 1990 - 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. - 32 %, 1997 г. - 17 %, 1999 г. - 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся - 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 47..

Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45.

Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быэ прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быэ зарэгiстраваны э Нацыянальным рыестры прававых актаэ Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоэная мэта рэгулявання адносiн у развiццi i эжывання беларускага, рускага i iншых языкоэ, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi э дзяржаэнай, сацыяльна-эканамiчнай i культурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праэ грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага эсведамлення чалавека, яго культуры i языку, далейшага эмацавання дружбы i эзаемадзеяння народаэ.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5