скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Образ белорусской хаты в белорусской культуре скачать рефераты

яскрава раскрываюць патрэбы і вечныя клопаты селяніна.

У прыказках таксама выразна прасочваецца момант, што неабходна мець

свой Родны кут, сваю хату. І гэта з’яўлялася найвялікшым шчасцем. У

прыказках хату параўноўваюць нават з маці:

Свая хатка як родная матка[20;209].

Што, безумоўна, паказвае пэўнае стаўленне да свайго кута.

У шмат прыказках можна заўважыць што акцэнт зроблены менавіта на

слове “сваё”: “свая хатка”, “свой кут”, “свой вугал”, “сваё гняздо”, “свая

лава”, “свая салома”, і, нават, “свой сметнік”.

Гэта паказвае, што кожная сям’я імкнулася мець сваю незалежную

гаспадарку. І пытанне свабоды, волі заўжды было актуальным пытаннем у

гістарычным развіцці беларусаў. Свая ўласная хата – гэта як і свая Радзіма

(не проста радзіма, а менавіта “свая”), дзе ўсе члены сям’і поўнаўладарныя

гаспадары:

Чужая хата гаршэй ката.

Нават лічылася горам, няшчасцем не мець сваёй прытуліны:

Бяда не мець свайго ўгла.

У кожнага чалавека ёсць рысы ўладара, але ва ўсіх яны выяўляюцца па

рознаму. Хтосьці можа выявіць сабе ў вышэйшых структурах, падпарадкаваць

вялікую групу людзей. А звычайны селянін дае выхад сваім здольнасцям,

нейкім майстэрскім навыкам у сваім куце:

Кожны пан у сваёй хаце

Ці яшчэ:

На сваём сметніку і певень гаспадар.

Гэта здаўна вядома, што асоба зусім у іншым свеце раскрываецца ў

сваёй гаспадарцы. Тут усё вядома, усе дзеянні выпрацаваны і ўпэўненны –

гэта ўсё сваё:

І курыца на сваём сметніку раскошна[20;210-211].

І вельмі не складана больш даведацца аб гаспадарах хаты, бачыўшы саму

хату. Унутранны і знешні выгляд дома – гэта другі твар гаспадара:

Якая Агатка, такая і хатка.

Не здарма хату параўноваюць з маці. Маці клапоціцца, забяспечвае

ўтульнасць, абараняе ад бяспек, але ў сваю чаргу яе дзеткі павінны неяк

адказваць на яе цяплыню; даваць ёй той клопат, на які яна сама не здольна:

Хата рагата, на каждым рагу найдзеш работу.

Канешне, мужчынская рука – гэта аснова звычайнай будыніны, яе знешні

выгляд. Але ўнутраны камфорт, аўру цяплыні і спакою стварае жанчына.

Менавіта жанчына надае дому жыццё, таксама як і жанчына надае жыццё

дзіцяці:

Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні[20;213].

Загадкі, якія датычацца хаты і яе абсталявання ў асноўным закранаюць

тыя рэчы хатняга быту, якія лічыліся найбольш каштоўнымі

Вось напрыклад:

Стаіць рубішча, у рубішчы варацішча, у варацішчы гогаль, а ў гогаля

шчогаль.

(Дом, дзверы, печ, гаршчок)

Увогулле вельмі цікава асыятыўная пабудова гэтай загадкі і, вядома,

што не кожны сучаснік зможа адгадаць яе.

Дом, дзверы, печ, гаршчок – гэта фундамент кожнай хаты. Гэта тыя

рэчы, без якіх хата ўжо не хата.

Ці яшчэ загадкі такога кшталту:

Стаіць турыца, у турыцы лісіца, у лісіцы лаханька, у лаханьке чорны

жук плыве[10;247].

Альбо:

Стаіць разрубіха, у разрубіхі разваліха, у разваліхі гогаль, у гогаля

тыкаль[10;247].

(Хата, дзверы, печ, качарга).

На прыкладзе гэтых загадак можна ўбачыць, што хата-дом у народзе

выклікае падабенства да нейкага “рубішча”, “разрубіхі” і “турыцы”. Самі

словы гавораць аб нечым агромістым і значным. А таксама паслядоўнасць

хатніх рэчаў, якія ідуць па чарзе, залежна ад сваёй каштоўнасці.

Заўсёды лічылася, што печ у хаце – гэта другая маці. Яна корміць,

грэе, стварае цяплыню, дае прытулак і сон. І ў загадках печ з’яўляецца

першым арыентырам хаты. Таму, натуральна, шмат загадак вуснай народнай

творчасці прысвечана печы.

У загадках печ часта называюць як “маці таўстуха”, “маці галадуха”. І

разам з печчу ў загадках у адзін рад ставяць агонь і дым, дзе агню надаюць

ролю “дачкі краснухі” ці “дачкі залатухі”; а дым – “сын разбой”, “сын

перапёл”:

Маці таўсцюха, дачка залатуха, а сын перабор выскачыў ва

двор[10;254].

Вельмі дакладныя параўнанні. Загадку такой пабудовы цікава як

загадваць, так і адгадваць. Элементам хатняга быту нададзены тыя ролі, якія

так ці інакш датычаць кожнага.

Хата – гэта збудаванне, дзе па ўсіх правілах павінна жыць сям’я. І

сама канструкцыя, структура хаты атаясамліваецца з так званай сям’ёй. Калі

браць за прыклад тую ж самую загадку, то ў ёй нічога не гаворыцца пра

бацьку-гаспадара і ўладара. І відавочна, што дом, хата і ёсць той самы

бацька – галава сям’і і гэта само сабой зразумела. Дом-бацька галоўны і ўсё

астатняе – печ, агонь, дым ідзе ад яго і належыць яму. Калі пайсці глыбей,

то нават магчыма правесці паралель ад гэтага тыпу загадак да

патрыярхальнага ўкладу жыцця беларусаў.

У хатніх загадках не мала месца адводзіцца дзверам і вокнам – гэта як

ротавая адтуліна і вочы хаты:

Хто ні йдзе, дык вядзе, а на кут ці разачку не завядзе[10;264].

А ў наступнай загадцы нават сама пабудова прымушае задумацца: ці не

пра вочы тут кажацца?

Побач стаяць, на вуліцу глядзяць, а сябе ніколі не бачаць[10;271].

Усе асноўныя рэчы хатняга інтэр’еру ўвасобіліся ў вуснай народнай

творчасці. Тут прысутнічае гумар, без чаго немагчыма ў быце.

Прыказкі, прымаўкі, загадкі прымушаюць па-іншаму глядзець на тыя

рэчы, што навокал нас, палягчаюць паўсядзённасць.

ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ

3.1. ПРА СКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА.

Дзейнасць і подзвіг Скарыны ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскую

культурную гісторыю. Але Скарына беларус і яго спадчына дае нам мажлівасць

зіркнуць на сябе як бы з вышыні часу, убачыць сябе побач з іншымі народамі,

–пераканацца, што наша гісторыя не горшая за іншыя, што яна такая ж багатая

падзеямі і імёнамі, як і ў іншых народаў, што ў нас былі свае геніі, якія

пакінулі след не толькі ў гісторыі і культуры свайго краю, а сталі як бы

здабыткамі ўсяго чалавецтва, бо заслугі іх выходзяць далёка за нацыянальныя

рамкі[22;11].

Скарына імкнуўся несці культуру да беларусаў. Ён быў першы, хто даў

філасофскую інтэрпрэтацыю Бібліі. У яго творчасці такая рыса гуманізму, як

любоў да роднай зямлі і суайчыннікаў, выявілася асабліва яскрава. Гэта

любоў кіравала ім на працягу ўсяго жыцця. Каб выхаваць у сваіх чытачоў

любоў да радзімы, ён выкарыстоўваў нават біблейскія кнігі. Прыкладам гэтага

служыць яго трактоўка кнігі “Старога Запавету” “Юдзіф”: гутарка ідзе пра

гераічны ўчынак легендарнай яўрэйскай жанчыны. Калі асірыйцы асадзілі родны

горад Віфулію, Юдзіф пранікла ў палатку асірыйскага палкаводца Алаферна і

адсякла яму галаву. Застаўшыся без кіраўніка, войска было дэмаралізавана і

асада знята.

Добра вядома, што майстры Адраджэння даволі часта звярталіся да

біблейскіх гісторый, каб тлумачыць актуальныя філасофскія ідэі і сацыяльна-

палітычныя задачы свайго часу і свайго народа. Скарына таксама ў якасці

прыклада гераічнага і самаахвярнага служэння сваёй айчыне апісвае подзвіг

Юдзіф. Ён лічыў, што “Кніга Юдзіф” дана “к нашему научению, абыхом, яко

зерцало, жену сию преславную пред очима имеющее, в добрых делех и в любви

отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов

для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали”[25;59].

Сваю любоў да Радзімы Францыск Скарына імкнуўся прывіць народу. Так

гаворачы пра гераічны ўчынак Юдзіфі, Скарына робіць шырокія абагульненні:

“Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; рыбы,

плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым падобныя боронять

ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к

тому месту великую ласку имають”[25;59]. Цяжка пераацаніць значэнне гэтых

слоў любві і замілаванасці да роднага краю. Этыка Скарыны, такім чынам,

выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна і патрыёта, фарміравала якасці,

неабходныя для актыўнай грамадска-практычнай дзейнасці на карысць свайго

народа.

Па скарынаўскіх прадмовах багата рассыпаны розныя выслоў’і і

афарызмы, глыбокадумныя выказванні першадрукара, якія сталі крылатымі. Гэта

і яго патрыятычнае, па-народнаму простае і мудрае слова пра “вялікую

ласку”, г.зн. любоў чалавека да роднага краю ў прадмове да той жа кнігі

“Юдзіф”[21;35].

Увогуле аповесць пра Юдзіф, якая выратавала свой горад ад ворагаў, ён

рэкамендуе трымаць перад сабою, як узор патрыятызму, самаахвярнасці і

бескарыслівага служэння грамадскаму дабру. У гэтай прадмове Скарына

звяртаецца да чытача з узнеслым публіцыстычным словам пра любоў да Радзімы

як самае натуральнае і першаснае пачуцце ўсіх жывых істот, а тым больш

надзеленага розумам чалавека[24;72].

Пазней палітычны мысліцель і правазнаўца Беларусі і Літвы сярэдзіны

XVII стагоддзя Аарон (Адам) Аляксандр Алізароўскі разгледзіў ланцуг “дом –

грамадства – дзяржава” у сваёй галоўнай працы “Аб палітычнай супольнасці

людзей” (1651).

Увогуле паняцце “дом” Алізароўскі разглядае як сацыяльны канструкт,

змест якога складаюць зносіны, звязаныя з узнікненнем і функцыянаваннем

сям’і, а таксама зносіны паміж гаспадаром і яго подданымі. У такім значэнні

гэтае паняцце даволі часта выкарыстоўвалася ў антычнай літаратуры. Блізкім

да яго па значэнню з’яўляецца тэрмін “двор”.

Паводле класіфікацыі Алізароўскага, існуюць боскае, натуральнае і

права народу[15;169-171]. Пры гэтым боскае і натуральнае права знаходзяцца

не ў падпарадкаванні другога першаму, а выступаюць як самастойныя віды і

дапаўняюць адзін аднаго. Алізароўскі аналізаваў пераважна натуральнае

права, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай і біялагічнай

істоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца праз

развіццё і ўдасканаленне сацыяльнай арганізацыі жыцця людзей: сям’я,

фальварак, паселішча, грамадства, дзяржава.

Алізароўскі распрацаваў гуманістычную канцэпцыю Новага часу –

грамадскага дагавору, паводле якога прызначэнне і мэты дзяржавы звязваюцца

з агульнаграмадзянскай карысцю, ўзаемазацікаўленнасцю людзей у стварэнні

палітычных саюзаў-супольнасцей. Перадумовы гэтага складваюцца ў рэгуляванні

адносін у сям’і, двары (сукупнасці некалькіх сем’яў) або панскім фальварку,

паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў над

дзецьмі, пана над падданымі і інш. Дзяржаву Алізароўскі вызначае “як

створаны з мноства паселішчаў саюз і аб’яднанне людзей якія звязаны правам,

што і ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця”. Дзяржава – гэта

працілеглае дому і сям’е. Але ж безумоўна ідзе адтуль. Апошнія таксама

з’яўляюцца нейкімі супольнасцямі, аднак створаныя не з паселішчаў, як

дзяржава, а з пэўных асоб, а дакладней: з гаспадара і нявольніка, мужа і

жонкі, бацькоў і дзяцей, якія жывуць разам ці асобна. Існуе таксама

прыватная ўласнасць, яна мае назву маёмасць і служыць таму, каб сям’я і ўсе

яе члены жылі разам, разам працавалі на карысць неабходных жыццёвых патрэб.

У такой супольнасці галавой сям’і мае быць той, хто з’яўляецца старэйшым і

пануе над астатнімі. Яго кіраўніцтва ў сям’і жонкай як супруга, бацькаўскае

– дзецьмі, гаспадарчае – працаўнікамі мае назву домаўладкаванне. Такім

чынам, з такога рода сем’яў, з мноства дамоў ствараюцца вёскі, а мноства

вёсак зліваецца ў супольнасць грамадзян, якую мы называем дзяржавай. Яе

праблемы ён цесна звязвае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай

палітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта,

арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. Алізароўскі лічыў, што

грамадзянамі дзяржавы з’яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў і іншаземцаў. Пры

гэтым адзначаў, што ў грамадстве існуюць вышэйшыя і ніжэйшыя саслоўі, але

для кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднаго саслоўя ў другое, і

грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя перад законам[18;131-139].

Ігнараванне прынцыпаў грамадскага дагавору, паводле Алізароўскага,

вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з’яўляюцца дзеянні

людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасць

законнасці і справялівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў,

несправядлівае выкарыстанне права, асабліка ў судах. Ён прытрымліваўся

думкі, што дасканаласць дзяржавы залежыць ад найбольш рацыянальна выбранай

формы кіравання. Сімпантыі Алізароўскага былі на баку спадчыннай манархіі,

і ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, у выключных

выпадках у народа павінна існаваць права на паўстанне і забойства

тырана[15;616].

У працы Алізароўскага ідэя “дзяржавы-дома” – узор працэсу

фалькларызацыі. Праца бярэ свае вытокі з традыцыйнай народнай культуры

прасякнутай ідэяй роднасці. Ва ўсіх відах беларускага фальклору паэтызуецца

гаспадар, які па сутнасці з’яўляецца культурным героем беларускай

традыцыйнай культуры і перш за ўсё земляробчага цыкла.

3.2. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ.

Цяжка знайсці дзе-нібудзь канкрэтнай тэматыкі “вобраз дома ў

мастацтве”. Але не складана заўважыць вобраз беларускай хаты, нацыянальных

беларускіх будынкаў у бытавым жанры і пейзажы беларускіх мастакоў.

Узяўшы не такое далёкае 19 стагоддзе, знойдзеш шмат знаёмых імён

мастакоў, у творчаці якіх прысутнічае вобраз іх Радзімы – хаты, дома,

млына...

У творах перадаюцца рысы беларускіх будынкаў таго часу. Заўважаецца

частая аднолькавасць назваў твораў. Найчасцей сустракаюцца такія назвы як

“На радзіме”, “Млын”, “Жніво”.

Напэўна менавіта вобраз дому асацыіруецца з Радзімай, з нечым родным,

сваім. Здаецца, што мастак, стварыўшы твор, нават не задумваецца над

назвай, яна ўзнікае як бы сама сабою, арганічна.

Млын – гэта тыповы беларускі будынак таго часу. Гэта не жыллё, але

назваць млын у некаторым сэнсе домом безумоўна магчыма. Гэта зараз млын

з’яўляецца музейным экспанатам, а яшчэ стагоддзе назад ён быў апорай жыцця

сялян, іх надзеяй і хлебам. Млын можна назваць другім домам селяніна, дзе

ён праводзіў часта большую частку дня і жыцця ўвогулле. Там снедалі і

адпачывалі, весяліліся і сумавалі, але галоўнае – працавалі. Млын таксама

карціна Радзімы ва ўяўленнях многіх беларусаў.

Сярод скарбаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве захоўваецца

сціплы пейзаж, на якім намалявана ўскраіна беларускай вёскі. Праз

невялічкую ручаінку, што струменіць уздоўж драўлянага плота, перакінуты

масток. Віецца ўдаль пясчаная дарога. На гарызонце відаць саламяныя стрэхі

ўбогіх сялянскіх хатак. Вакол цішыня і запусценне... Вячэрнія цені ляжаць

на свеях пяску.

І гэтая закінутасць, гэты холад бязмежны, гэтая нязнанасць шляху

балюча ўваходзіць у чалавечае сэрца[9;64].

Такі пейзаж не мог напісаць выпадковы сузіральнік. Бачна, што аўтар

добра ведаў гэтыя мясціны, што ён правёў сярод гэтай прыроды ўсё сваё

Страницы: 1, 2, 3, 4