скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

История развития телевидения в Беларуси скачать рефераты

Беларускім тэлебачанні пачатак ёй паклалі паэты Пятро Глебка і Пятрусь

Броўка, якія першымі з пісьменнікаў рэспублікі выступілі перадгледачамі з

палымяным паэтычным словам. Пятро Глебка пазнаёміў з урыўкам з паэмы

“Мужнасць”. Пятрусь Броўка прачытаў свой пераклад паэмы Маякоўскага

“Уладзімір Ільіч Ленін”.

З таго часу беларускія пісьменнікі і паэты – Пятрусь Броўка, Максім

Танк, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Іван Шамякін, Максім Лужанін, Янка Брыль

і многія іншыя аказваюць дзейсную дапамогу журналістам рэспубліканскага

тэлебачання непасрэдным удзелам у жыцці студыі.

Першыя крокі тэлебачання каштоўныя перш за ўсё тым, што ў гэты перыяд

ішлі настойлівыя пошукі метадаў падрыхтоўкі перадач, вызначаліся формы і

стыль размовы з тэлегледачом, вырашалася задача найпершай важнасці – даць

насельніцтву інфармацыю па самых актуальных праблемах дня.

Усе мацней заяўляла аб сабе тэлевізійная дакументалістыка ў стварэнні

зборных праграм – тэлечасопісаў. Цікава адзначыць, што самым першым з

часопісаў быў “Піянерскі касцёр”, які выйшаў у эфір 30 красавіка 1956

года. Пазней з’явіліся тэлечасопісы і іншых напрамкаў: “Мастацтва”,

“Фізкультура і спорт”, “Веды”, “Для Вас, жанчыны”. Сярод інўшых форм

вяшчання вядучае месца займалі тэлевізійныя спектаклі, з якімі Мінская

студыя выходзіла на экран амаль кожны месяц.

Важнае месца ў перадачах таго часу займала падрыхтоўка да YI

Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. У праграмах Мінскай

студыі сістэматычна паведамлялася аб тым, як юнакі і дзяўчаты Беларусі

ўдзельнічаюць у інтэрнацыянальным руху за мір, падрабязна асвятляўся ў

кінарэпартажах кінафестываль беларускай моладзі.

І вось настаў дзень 28 чэрвеня 1957 года. Уся увага планеты была

прыкавана да сталіцы Савецкага Саюза Масквы, дзе на вуліцах і плошчах, у

парках і ў канцэртных залах разлілося разнамоўнае свята юнацтва планеты.

Мінчане,седзячы ля сваіх тэлевізараў, змаглі ўбачыць урачыстае адкрыццё YI

Сусветнага фестывалю моладзі. Гэта была першая трансляцыя тэлепраграмы з

Масквы, якую прынялі ў Мінску.

Як жа была арганізавана гэта перадача?

У той час радыётэхніка ўжо ведала шэраг сістэм перадачы адлюстравання

на вялікія адлегласці – па кабелю і па рэлейных магістральных лініях. Для

таго, каб злучыць радыёрэлейнай лініяй лініяй Мінск з Масквой, неабходна

было пабудаваць 15 прамежкавых прыёмаперадаючых станцый, што ў той час

нельга было ажыццявіць. Інжынерна-тэхнічныя работнікі вырашылі гэтае

пытанне вельмі дасціпна, а галоўнае – хутка. Была ўзведзена рэтрансляцыйная

станцыя ш Смаленску, а дзве іншыя прамежкавыя прыёмаперадаючыя станцыі

ўсталяавлі на самалётах, якія на вышыні 2500 – 3000 метраў ажыццяўлялі

сувязь паміж Масквой і Смаленскам, Смаленскам і Мінскам і забяспечылі

нармальнае праходжанне сігналу па ўсёй трассе.

Ад перадачы да перадачы расла папулярнасць Мінскага тэлебачання. Яго

магчымасці асабліва пашырыліся, калі з’явілася перасоўная тэлевізійная

станцыя – ПТС, якая дазволіла весці трансляцыю футбольнага матча, цыркавога

прадстаўлення, спектакля. Пачалі трансліравацца ўрачыстыя сходы, спартыўныя

спаборніцтвы, тэатральныя прадстаўленні, масавыя святы. З’явілася

магчымасць паказваць оперныя спектаклі.

Спачатку ПТС так і курсіравала з тэатра на стадыён, затым у цырк, у

бассейн. І вось аднойчы аўтобусы заехалі ў двор радыёзавода, тэхнікі

працягнулі кабель у цэх, устанавілі і наладзілі камеры, і тэлегледачы

ўбачылі на экранах, як рабочыя збіраюць беларусскія тэлевізары. Гэта быў

першы рэпартаж з рабочага прадпрыемства і трансліраваўся ён 11 жніўня 1958

года. З таго часу рэпартаж з завода, фабрыкі, камбіната, з будоўлі, калгаса

стаў адным з самых папулярных жанраў тэлевізійнага вяшчання. Амаль кожны

дзень нараджаліся ў той час новыя цыклы і рубрыкі. У сувязі з гэтым

Камуністычная партыя заклікала інфармаваць беларускае насельніцтва аб тым,

што адбываецца у рэспубліцы. Асабліва падкрэслівалася важнасць тэм

прамысловасці і новабудоўлі. Работнікі студыі бывалі ўсюды. Стваралася

хімічная прамысловасць – будаваўся нафтаперапрацоўчы завод, перакладваўся

газаправод, ўзводзіўся Салігорскі калійны, Васілевіцкая і Бярозаўская

электрастанцыі...

Напрыклад, цыкл “Гэта зроблена ў Беларусі” адлюстроўваў поспехі

беларускай індустрыі. Аўтазаводы з гордасцю расказвалі пра 40-тонны

самазвал МАЗ-530. гэта машына атрымала ўсеагульнае прызнанне як у нашай

краіне, так і далёка за яе межамі.

Адной з задач беларукага тэлебачання канца 50-ых гадоў было

культурнае, маральнае выхаванне насельніцтва. У сувязі з гэтым быў

арганізаваны тэлевізійны універсітэт навукі і культуры (сумесна з

рэспубліканскім міністэрствам і таварыствам “Веды”). З экрана тэлевізара

слухачы ўніверсітэта мелі магчымасць знаёміцца з дасягненнямі навукі,

вучыліся слухаць і разумець музыку, разбірацца ў жывапісе і

графіцызнаёміліся з лепшымі творамі драматургіі і кінамастацтва.

60-ыя гады.

У развіцці беларускага тэлебачання яны характэрныя тым, што ў рэдакцыях

вызначыліся такія пастаянныя цыклы, як сельскі клуб “Колас”, “Літаратурная

Беларусь”, “Народны кантроль”, тэлевізійны конкурс па дзіцячых рухомых

гульнях “Вас выклікае Спартландыя”.

У 1961 годзе Мінск быў злучаны радыёрэлейнай лініяй з Масквой. У

Беларусь прыйшла першая праграма Цэнтральнага тэлебачання. У гэты час

зарадзіліся творчыя сувязі з тэлестудыямі братскіх рэспублік. Асабліва

цеснымі былі яны з Літвой. 12 верасня 1962 года ўпершыню праводзілася

міжрэспубліканская пераклічка Мінск – Вільнюс.

4 кастрычніка 1962 года Мінская студыя ўключылася ў агульнасаюзную

шотыднёвую перадачу “Эстафета навін”, а 23 кастрычніка быў упершыню

паказаны на Маскву “Блакітны агеньчык”. Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу

тэлебачанню Беларусі не толькі на экраны Цэнтральнага тэлебачання, але і

іншых краін Савецкага саюза.

У 1961 годзе тэлевізійная сетка СССР была злучана з сістэмай

Інтэрбачання і Еўрабачання. Пачатак гэтаму супрацоўніцтву паклала

трансляцыя тэлевізійнай перадачы пра сустрэчу ў Маскве першага ў свеце

касманаўта Юрыя Гагарына.

Першы выхад Беларускага тэлебачання на Інтэрбачанне адбыўся ў 1962

годзе. Хутка тэлецэнтры Мінска, Гомеля, Брэста і Віцебска таксама былі

ўключаны ў тэлевізійную сетку Інтэрбачання. Гледачы Польшчы, Балгарыі,

Чэхаславакіі і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ўбачылі такія

перадачы, як “Беларукі балет”, канцэрты “Беларуская лірычная”, “Спявае

Зіновій Бабій”, тэлефільмы “Тры волаты”, “Дваццаць мірных гадоў” і іншыя.

Трэба заўважыць, што праграмы з Мінска на фестывалях рэспублік,

праводзімых Цэнтральным тэлебачаннем, атрымлівалі высокую ацэнку.

Значны ўплыў на якасць кінапрадукцыі Беларукага тэлебачання аказала

стварэнне ў 1965 годзе Галоўнай рэдакцыі “Тэлефільм”, якая пачала

вытворчасць дакументальных і мастацкіх фільмаў, а таксама канцэртных

праграм для тыражу на студыях тэлебачання усіх саюзных рэспублік. Ужо з

першых гадоў свайго існавання “Тэлефільм” добра зарэкамендаваў сябе як на

міжрэспубліканскіх, так і на ўсесаюзных кпінафестывалях. Сярод лепшых былі

адзначаны на гэтых аглядах “Чалавек нараджаецца для шчасця”, “Апавяданне

пра зялёны дом”, “Запруда”.

Паняцце “тэлевізійны фільм” прыйшло да масавага гледача ў сярэдзіне 60-

ых гадоў, калі на шэрагу кінастудый краіны былі створаны аб’яднанні

тэлевізійных фільмаў, што было выклікана жыццёвай неабходнасцю пастаянна

бачыць у праграме мастацкія і дакументальныя стужкі, якія, як сцвярджаюць

сацыёлагі, з’яўляюцца адным з любімых відаў відовішча.

У ліку ўзнікшых у рэспубліцы аб’яднанняў і творчае аб’яднанне

тэлефільмаў кінастудыіі “Беларусьфільм”, арганізаванае у 1966 годзе, і

аб’яднанне “Тэлефільм” Беларускага тэлебачання Дзяржкамітэта СМ БССР па

тэлебачанню і радыёвяшчанню, створанае ў 1967 годзе. Сёння ў іх творчым

спісе дзесяткі паўметражных (у тым ліку і шматсерыйных) і кароткаметражных

стужак, сярод якіх найбольш знаёмыя нам “Руіны страляюць” І. Чацверыкава;

“Доўгія вёрсты вайны” А. Карпава; “Прыгоды Бураціна”, “Чырвоны Капялюшык”,

“Зорны хлопчык” Л. Нечаева; “Крах” В. Карпілава і ішныя.

Станаўленне тэлекіно было нялёгкім. Тэлефільм паступова набываў сваю

самастойнасць у русле адзінай цэласнай тэлевізійнай праграмы, у цесным яе

кантакце з інфармацыйна-публіцыстычнай зонай. Тэлефільм, у адрозненне ад

кінафільма, усе больш адчуваў сябе неад’емнай часткай тэлевізійнай праграмы

з яе пэўнымі рысамі дня, тыдня, месяца, года, яе разгорнутасцю перад

гледачамі ў цэлым па часе. У канцы 60-ых гадоў тэлефільм як новае

адгалінаванне экраннага мастацтва набыў новыя магчымасці ў параўнанні з

кінафільмам: унутраную арыентаванасць на формы дыялога з гледачом (адсюль

нярэдкае ўвядзенне каментатара, асобы ад аўтара і г. д.), цыклічнасць,

дзяленне на асобныя серыі.

Ігравы тэлефільм у Беларусі пачаў сваё існаванне з “малых форм” –

мініяцюры, навелы і іншых. А вось у ліку першых на “Тэлефільме” Мінскай

тэлестудыі былі пастаўлены навелы “Снежны конь” (1966) і “Зімні дуб”(1967)

– своеасаблівыя тэлевершы з лірычным, паэтычным аўтарскім светаадчуваннем.

Тэлесерыялы – былі цікавымі з пункту гледжання сюжэтнай арганізацыі і

прынцыпаў злучэння асобных серый у адзінае мастацкае цэлае. Першая ластаўка

ў стварэнні арыгінальнага дакументальна-ігравога відовішча быў у 1967 годзе

тэлевізійны фільм - спектакль “Крах”. У 1971 годзе з’явілася “Уся

каралеўская раць”, пазней – “Вашынгтонскі карэспандэнт”.

Экранізацыі. У тэлевізійным кіно займаюць значнае месца. Першая

экранізацыя была у 1970 годзе (Я. Купала “За шчасцем, за сонцам”). Пазней

былі экранізіраваны многія творы беларускіх аўтараў: Я. Купала “Гусляр”,

“Паўлінка”; В. Быкаў “Жураўліны крык”, “Воўчая зграя”, “Пастка”,

“Альпійская балада”; В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі

“Песня пра зубра”; І. Мележ “Людзі на балоце” і іншыя.

Дакументальныя фільмы. Станаўленне прыходзіца на 60-ыя гады і адбылося

яно на базе інфармацыйна-публіцыстычных праграм эфірнага тэлебачання. З

аб’яднаннем арганізацыі “Тэлефільм” сістэматычна пачынаюць стварацца

тэлевізійнныя дакументальныя стужкі, як поунаметражныя, так і

кароткаметражныя. Першы дакументальны фільм выйшаў у 1945 годзе (“Гнашы

дзеці”).

Шмат фільмаў гэтага жанру было пра Вялікую айчынную вайну (“Дзеці

Брэсцкай крэпасці”, “Хлапчукі, хлапчукі”, “Поле боя – поле жыцця”, “Салдаты

Перамогі”), аб касманаўтах і навуковых праблемах...Дарэчы, у 1980 годзе на

экранах з’явіўся дакументальны фільм “Эстафета”. Фільм быў аб вучоных-

фізіках нашага роднага Беларускага Дзяржаўнага універсітэта.

Музычныя тэлефільмы. Хутка пасля з’яўлення тэлебачання ў нашай краіне

стала зразумела, што музыка мае шматлікія формы “існавання” на экране, а

таксама добрыя магчымасці для стварэння настроя гледачоў, афарбоўкі

тэлепраграмы, кінавобраза і г. д. Тут можна выдзеліць такія жанры, як

тэлефільм-канцэрт, телеперадача-канцэрт, фільм-канцэрт, музычна-

забаўляльна перадача і інш. Гледачы мелі магчымасць знаёміцца з такімі

музыкальнымі перадачамі і фільмамі, як

“Песні Ігара Лучанка”, “Верасы”, “Харошкі”, “Свята на Палессе” і іншымі.

Дзіцячыя фільмы. У пасляваенныя гады разгарнулася работа па стварэнню

кінастужак для дзяцей на кінастудыі “Беларусьфільм”. “Дзеці партызана” -

першы фільм, які быў прадстаўлены увазе маленькіх гледачоў у 1954 годзе.

Потым з’явіліся “Міколка-паравоз”, “вуліца малодшага сына”, “Увага! У

горадзе – чараўнік!” і іншыя.

Мастацкія фільмы. Самыя першыя ў гэтым жанры – “Новы дом” (1947);

“Канстанцін Заслонаў” (1949). Да нашых дзён дайшлі такія мастацкія стужкі,

як “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Хто смяецца апошнім”, “Палесская

легенда”, “Наперадзе – круты паварот” і іншыя.

Якая ж была тэматыка ў беларускага тэлебачання?

Па першае, гэта ваенна-патрыятычная тэма. З экрана тэлевізара

пастаянна гучалі расказы пра гады барацьбы з фашызмам, выступалі удзельнікі

баёў, былыя партызаны, салдаты і афіцэры, падпольшчыкі.

Тэма сельскай гаспадаркі і яе выдатных працаўнікоў на той час таксама

была вельмі актуальнай. “Стаханаўцы” і актывісты, ударнікі і трактарысты –

“вось тыя, кім па сапраўднаму павінна ганарыцца наша грамадства!”, -

данасілася з блакітнага экрана савецкага чалавека.

Па-трэцяе (і як я казала ўжо раней), эканамічная тэма. Магутныя”

савецкія прадпрыемствы апярэджваюць час! Нас буржуям не дагнаць! У

перадачах, напрыклад, на прамысловыя тэмы вялікая ўвага надавалася

сацыялістычнаму спаборніцтву на прабпрыемствах рэспублікі, праблемам

навукова тэхнічнага прагрэсу, рацыяналізатарству і вынаходніцтву. Гэтыя

пытанні былі галоўнымі ў перадачах “Дзённік пяцігодкі”, “Рабочы клуб”,

“Наватар”, “Будаўнік”.

Пра ленінскую тэму таксама не трэба забывацца. Для гледачоў

праводзіліся незабыўныя чытанні-лекцыі пра Леніна, яго тэорыю

сацыялістычнай рэвалюцыі, кіруючую ролю рабочага класа ў будаўніцтве

сацыялізма і камунізма і яшчэ пра шмат чаго іншага, што сёння нам здаецца

абсурдным, незразумелым і нецікавым. Але...Час быў такі, нічога не паробіш.

Тэма будаўніцтва і цыкл праграм “Тэлеаб’ектыў на сельскай будоўлі”,

“Вёска ў рыштаваннях новабудоўляў”. Праводзіліся, напрыклад, спецыяльныя

выязныя рэйды-агляды новабудоўляў Салігорска, Гомеля, Гродна. У іх таксама

ўдзельнічалі і прадстаўнікі будаўнічых арганізацый. Затымі матэрыялы рэйду

ішлі ў праграму “Будаўнік”.

Акрамя таго, асвятляліся асноўныя падзеі з жыцця гораду, паездкі

палітычных дзеячаў за мяжу, навіны культуры, навукі і мастацтва і іншыя

падзеі.

Юнацтву, якое “абдумвае жыццё”, быў прапанаваны цыкл “Людзі ленінскай

гвардыі” – пра жыццё, поўнае барацьбы і трывог Н. К. Крупскай, М. І

Калініна, А. В. Луначарскага, А. Ф. Мяснікова і іншых гістарычных асоб.

Пазней, пасля гарбачоўскай “рэформы” жалезная заслона прыадкрыецца і

усім нам стане зразумела, што ў савецкі перыяд існавання нашай краіны

Беларускае тэлебачанне, ды і ўвогуле ўсе савецкія СМІ праводзілі “вялікую”

работу прапаганды ідэй марксізма-ленінізма, камуністычнай партыі і

савецкай улады. Што чалавек, будучы марыянеткай сацыялізму, “замбіраваўся”

і прапітваўся на працягу жыцця яго ідэямі, думкамі і памкненнямі. Тыя ж СМІ

вучылі чалавека ненавідзець сабе падобных – так званых ворагаў народа –

тых хто не дагадзіў уладзе, пагарджаць імі. Ненавідзець і кідаць каменне

ў белых варон... Чаму так адбывалася?

Сёння мы да канца не змаглі перажыць шок ад гарбачоўскай перабудовы.

БССР цяпер Рэспубліка Беларусь, але грамадства ж наша не змянілася. “Ах,

вярнуць бы савецкі час!”, “Ах, як добра жылося нам тады!”, кажуць бабулькі,

а дзядок з палачкай лае ў тралейбусе “валасатага” панка з завушніцай у носе

і называе яго: “Фашыст!”... Людская псіхіка лёгка зламалася. А да канца

“дабіваюць” яе тыя ж сродкі масавай інфармацыі, якія гадкоў 10 назад

спявалі “гімн” іншаму гаспадару. З экранаў тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў,

газет, часопісаў, журналаў, Інтэрнета на нас навалілася вельмі шмат чаго

цікавага і забароненага, жорсткага і ілжывага, заманлівага і абяцаючага

выдатны рэзультат без асаблівых намаганняў. Рэклама “душыць” гледача сваімі

15% -нымі гадавымі; жанчынамі, якія схудзелі за 3 дні іх і тым, якая

цудоўная скура ў іх на твары? А мо б вы хацелі набыць залаты унітаз? У нас

гэта танней на 50 у.е.!!! Усё той, што мы бачым на нашым экране (і чуем) –

самая сапраўдная ломка псіхікі былога савецкага чалавека, які ніколі не

карыстаўся мылам “DOVE”, не чысціў зубы пастай “COLGATE”, не мыў валасы

шампунем “ELSEVE”... Гэта “ломка” прыводзіць да агрэссіі, як моўнай, так і

фізічнай. Я кажу: “Добры дзень,шаноўная!”, а ў адказ чую: “Добры”. Я ж табе

жадаю добрага дня, а ты мне што адказваеш? Проста канстатуеш, што дзень –

добры. Дзякуй! А як мы паводзім сябе ў грамадскім транспарце, на рабоце, на

якой небудзь “тусоўцы”? У грамадскім транспарце іншым часам можна ўявіць

сябе не простым пасажырам, а героем вострасюжэтнага баявіка з элементамі

бойкі! Дзякуй, што вучыцца розным прыёмам і ўсялякай “нецэнзурнай”

жэстыкуляцыі не трэба: кожны вечар амерыканскія баявыя “курсы” завуць нас

да блакітнага экрана.

Я не віню СМІ, у прыватнасці тэлебачанне, ў тым, як мы сёння жывем,

якое ў нас грамадства і г.д. Я сцвярджаю, што СМІ ў першую чаргу пасля

улады нясе адказнасць за тое, што яно сёння, заўтра, паслязаўтра ПРЫНЯСЕ ў

кожную кватэру. Майго браціка Рустама, якому ўсяго 4 годзіка, не трэба

вучыць як страляць з пісталета і куды трэба прыцэльвацца, а крыху старэйшая

за яго сястрычка ведае тэксты любой рэкламы на любым канале на памяць. І

тут проста забарона глядзець тэлевізар не дапаможа.

Беларускае тэлебачанне сення.

Спачатку азначым асноўныя рысы інфармацыйнага прастранства Рэспублікі

Беларусь.

. Адкрытасць.

Асабліва гэта датычыцца аўдыёвізуальных і электронных СМІ. Зараз не

“глушаць” замежныя хвалі, як гэта рабілася раней.

. Даступнасць.

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа мець доступ да любога з

СМІ.

. Вялікая колькасць акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь замежных

журналістаў, карэспандэнцкіх пунктаў.

Беларускія СМІ з-за пэўных матэрыяльных праблем не могуць сабе дазволіць

мець як карэспандэнцкія пункты за мяжой, так і акрэдытацыю сваіх

журналістаў (за мяжой). На сённяшні дзень існуе толькі адзіны

карэспандэнцкі пункт, і знаходзіцца ён на тэрыторыі Расіі.

Страницы: 1, 2