скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг. скачать рефераты

p align="left">Але самым складаным для абедзвюх дзяржаў было пытанне аб выкананні 5 артыкула Рыжскай дамовы, які прадугледжваў адмову бакоў ад падтрымкі варожых адзін аднаму арганізацый на сваёй тэрыторыі. Увосень 1920 г. у Польшчы было інтэрнавана каля 35 тыс. вайскоўцаў з атрадаў З. Булак-Балаховiча, Б. Перамыкiна, Б. Савiнкава, З. Пятлюры. Аднак у лагерах для інтэрнаваных захоўваліся вайсковыя структуры і вяліся вайсковыя заняткі. Акрамя таго, палітычныя арганізацыі Украінскай Народнай Рэспублікі і белагвардзейцаў легальна дзейнічалі ў Польшчы. Вялікую ўвагу савецкі бок надаваў спыненню дзейнасці пятлюраўскага ўрада, цэнтрам дзеяння якога быў Тарнаў [31, с. 211].

РСФСР і УССР 11 і 16 красавіка 1921 г. пратэставалі супраць знаходжання ў Польшчы ўсіх антысавецкіх арганізацый. 4 ліпеня Масква запатрабавала ад Варшавы выслаць з Польшчы найбольш вядомых дзеячаў белай эміграцыі i прыпыніла працу змяшанай адмысловай камісіі да часу, пакуль з Польшчы не вышлюць галоўных рускіх белагвардзейцаў і іх дзейнасць не будзе спынена [31, с. 213].

У сваіх адносінах з Савецкімі рэспублікамі Польшча абапіралася на падтрымку Францыі і, у меншай ступені, Англii, якія не прызнавалі іх дэ-юрэ, разлічваючы на хуткае звяржэнне Савецкай улады. Адпаведна, краіны Антанты падтрымлівалі і фінансавалі розныя антыбальшавіцкія арганізацыі і фармаванні, якія знаходзіліся ў краінах Усходняй Еўропы. Са свайго боку Польшча была зацікаўленая ў доўгім аслабленні ўсходніх суседзяў і таму таксама аказвала значную падтрымку белагвардзейскім арганізацыям [27, с. 431].

Але пры гэтым звяржэнне ўлады бальшавікоў не занадта цікавіла польскае кіраўніцтва, бо ў выпадку прыходу да ўлады "белых" хутчэй за ўсё яны б заявiлi аб узнаўленні "адзінай і непадзельнай Расеі". Тым самым пад пытанне ставілася бы польская ўсходняя мяжа, а Антанта атрымала бы мацнейшага саюзніка ва Усходняй Еўропе, чым Польшча [31, с. 220].

Пакуль жа існавалі савецкія рэспублікі, ніякай альтэрнатывы саюзу з Польшчай у Антанты не было. Таму, хоць далёка не ўсякія знешнепалітычныя дзеянні Варшавы ўхваляліся Захадам, яму прыходзілася мірыцца з імі. Так, Польшча атрымала Усходнюю Галіцыю і Віленшчыну. Праўда, Ангельшчына і Францыя асудзілі польскі захоп Вільнi, але разам з тым адклалі юрыдычнае прызнанне Літвы да ўрэгулявання польска-літоўскага канфлікту [35, с. 112].

Зразумела, што адчуваючы iстотную падтрымку, Польшча магла здзяйсняць значную знешнепалітычную актыўнасць ва Усходняй Еўропе, імкнучыся здабыць статут вялікай дзяржавы. У гэтых умовах польскае кіраўніцтва не спяшалася рэалізоўваць палажэнні Рыжскай дамовы, тым больш што ўлетку 1921 г. у Савецкай Расіі пачаўся голад і паўстала надзея, што ўлада бальшавікоў упадзе [31, с. 222].

14 верасня Польшча накіравала РСФСР ноту з указаннем на невыкананне Рыжскай дамовы. Ад Масквы патрабавалася да 1 кастрычніка вызваліць і даставіць да мяжы ўсіх польскіх здраднiкаў і палонных; перадаць Польшчы золата і каштоўнасці, якія належалі ёй па дамове; неадкладна пачаць працу рээвакуацыйнай змяшанай камісіi. У адваротным выпадку Варшава пагражала разрывам дыпламатычных адносін. 17 верасня Масква заявіла аб згодзе да 1 кастрычніка зрабіць першы ўзнос золата і прыступіць да працы рээвакуацыйнай камісіі, калі Польшча да гэтага ж часу выдаліць са сваёй тэрыторыі найболей вядомых лідэраў белагвардзейцаў і пакарае вінаватых у іх падтрымцы. На наступны дзень савецкаму боку была перададзена польская нота, якая пацвердзіла вышэйпаказаныя патрабаванні і паведамляла аб гатоўнасці Польшчы паведаміць аб мерах, прынятых супраць пераходу мяжы непажаданымі элементамі. Працаўнікі савецкага паўпрадства апынуліся пад дэманстратыўным наглядам польскай паліцыі, а становішча на савецка-польскай мяжы абвастрылася [31, с. 230].

Імкнучыся пазбегнуць нарастанні канфрантацыі, РСФСР 22 верасня прапанавала пэўную праграму мер нармалізацыі адносін на аснове ўзаемнага выканання ўсталяванняў Рыжскай дамовы. Масква паказала, што шматлікія польскія патрабаванні ўжо выкананы, а астатняе будзе выканана на ўзаемнай аснове. Савецкі бок ізноў настойваў на выдаленні з Польшчы асоб, якія удзельнічалі ў налётах на савецкую тэрыторыю, арышце і асуджэнні тых, хто ўдзельнічаў у гэтых інцыдэнтах, пераносе лагераў для інтэрнаваных далей ад савецкай мяжы, звальненні казакоў-эмігрантаў з польскай памежнай аховы і прапаноўвала правесці сумеснае расследаванне фактаў падтрымкі савiнкоўцаў і пятлюраўцаў польскімі вайскоўцамі. Тэрмін выканання гэтых мер было прапанавана адкласці на 5 кастрычніка [35, с. 118].

У той жа час 15 верасня Ангельшчына абвінаваціла РСФСР у парушэнні дамовы ад 16 сакавіка 1921 г., але пасля атрымання 27 верасня савецкага адказу прызнала, што ўсе абвінавачванні засноўваліся на недакладных крыніцах. З прэтэнзіямі да РСФСР выступілі таксама Фінляндыя і Эстонія [3].

Зразумела, што ў Маскве асцерагаліся ўзнікнення вайны, але ўнутраныя праблемы яе заходніх суседзяў і цвёрдая, хоць і канструктыўная, пазіцыя савецкай дыпламатыі дазволілі знайсці кампраміс.

Ужо 26 верасня Польшча заявіла аб гатоўнасці абмеркаваць савецкія прапановы. У выніку перамоў 7 кастрычніка быў падпісаны савецка-польскі пратакол аб урэгуляванні ўзаемных прэтэнзій. Было вырашана, што не пазней 8 кастрычніка з Польшчы з'едуць Б. Савiнкоў, Д. Яраслаўцаў, Д. Адзiнец, А. Рудзiн, а не пазней 20 кастрычніка - А. Мягкоў, М. Паўленка-Амельяновiч, А. Зялiнскi і С. Булак-Балаховiч. З 8 кастрычніка павінны пачаць сваю працу рээвакуацыйная і адмысловая камісіі, а РСФСР пачне правядзенне рээвакуацыi маёмасці і культурных каштоўнасцей у Польшчу, і да 20 кастрычніка перадасць першую частку за чыгуначную маёмасць. У адказ Польшча паведаміць савецкаму боку тэкст загада па войску адносна выканання артыкула 5 Рыжскай дамовы, а працоўныя атрады з інтэрнаваных будуць пераведзеныя з прымежных раёнаў углыб краіны [31, с. 233].

Ужо 10 кастрычніка РСФСР перадала Польшчы першую частку золата і каштоўнасцей, але Варшава не спяшалася з высылкай белагвардзейцаў, і толькі пасля двухразовых нагадванняў і прыпыненні працы камісій 30 кастрычніка вышэйпаказаныя асобы пакінулі Польшчу [31, с. 233].

Тым часам у ноч на 29 кастрычніка 1921г. амаль 2-тысячны атрад пятлюраўцаў пад камандаваннем Палiя перайшоў каля Гусяцiна р. Збруч і ўварваўся на тэрыторыю УССР. Масква 31 кастрычніка запатрабавала спыніць дапамогу «баявікам». Да 19-20 лістапада Чырвоная Армiя выцесніла пятлюраўскi атрад на польскую тэрыторыю, а ў Польшчы яны былі зноў інтэрнаваныя [38, с. 324].

Асноўнай замежнапалітычнай мэтай Польшчы было стварэнне ваенна-палітычнага блока ва Усходняй Еўропе пад сваім кіраўніцтвам. Польскае кіраўніцтва лічыла, што стварэнне падобнага саюза дазволіць, з аднаго боку, аказваць уплыў на Савецкія рэспублікі, а з іншай - паўплываць на Ангельшчыну і Францыю і дамагчыся для Польшчы статусу вялікай дзяржавы.

Вызначаны штуршок гэтым намерам дало рашэнне Антанты ад 6 студзеня 1922г. склікаць у Генуі міжнародную канферэнцыю для разгляду пытанняў эканамічнага адраджэння Еўропы. Хоць РСФСР і была запрошана на канферэнцыю, але гэта зусім не азначала яе юрыдычнага прызнання. Тым самым не прызнаваліся і падпiсаныя ёю дамовы. У гэтых умовах Польшча апынулася ў сітуацыі, калі міжнародная супольнасць не прызнавала яе ўсходніх межаў і на яе магла быць ускладзеная частка абавязкаў Расійскай імперыі. Таму Варшава вырашыла націснуць на РСФСР і дасягнуць дамовы з Эстоніяй, Латвіяй і Фінляндыяй, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі [31, с. 239].

13 сакавіка ў Варшаве адкрылася канферэнцыя Эстоніі, Латвіі і Польшчы, якія імкнуліся ўзгадніць сваю пазіцыю напярэдадні Генуэзскай канферэнцыі. 17 сакавіка была падпісана Варшаўская дамова, паводле якой яе ўдзельнікі падцвярджалі свае дамовы з РСФСР, абяцалі не складаць дамоў, накіраваных адной супраць другой, вырашаць спрэчкі мірным шляхам і захоўваць добразычлівы нейтралітэт і кансультавацца ў выпадку "нападу" з Усходу. Таксама была дасягнута дамоўленасць аб каардынацыі дыпламатычных дзеянняў у Маскве, тым самым Польшча атрымала вызначаную магчымасць уплываць на знешнюю палітыку прыбалтыйскіх краін. Варшаўская дамова магла б стаць асновай Балтыйскага саюза, але Фінляндыя яго не ратыфікавала. Удзельнікі канферэнцыі ў канцы яе працы запрасілі савецкага прадстаўніка прыняць у ёй удзел, але Масква адмовілася, не жадаючы ствараць уражанні, што прынятыя рашэнні не ўзгодненыя з ёй [31, с. 241].

16 сакавіка РСФСР прапанавала ўдзельнікам канферэнцыі ў Варшаве прыбыць 22 сакавіка ў Маскву для абмеркавання агульных пытанняў напярэдадні Генуэзскай канферэнцыі, але Польшча і прыбалтыйскія краіны, якія дэманстравалі сваю незалежнасць, прапанавалі ў якасці месца нарады Рыгу. Падчас канферэнцыі ў Рызе 29-30 сакавіка 1922 г. была дасягнута дамова аб пажаданасці ўзгодненых дзеянняў дэлегацый РСФСР, Польшчы, Латвіі і Эстоніі ў Генуі і ўзаемнай гарантыі дамоў паміж імі. Бакі заклікалі да прызнання РСФСР дэ-юрэ. Размова таксама ішла аб паляпшэнні чыгуначных зносін і перадачы аховы меж рэгулярным войскам або памежнай ахове, што дазволіла б ухіліць з прымежнай паласы ўзброеныя банды. Але негатыўная рэакцыя Францыі прымусіла Польшчу 6 красавіка заявіць, што ўсе дасягнутыя дамоўленасці з'яўляюцца толькі абменам меркаванняў, не маючы абавязковай сілы [35, с. 121].

У Генуі польская дэлегацыя заняла прафранцузскую пазіцыю і разам з краінамі Малой Антанты выступіла супраць прызнання РСФСР дэ-юрэ. Услед за Ангельшчынай і Францыяй Польшча асудзіла савецка-германскую дамову ў Рапалла, а польская прэса ўзняла шум з нагоды савецка-германскага вайсковага саюза і падрыхтоўкі нападу на Польшчу [24, с. 114].

Рапальская дамова ўжо ў першыя дні пасля яе падпісання стала аказваць адмоўны ўплыў на польска-савецкія адносіны. Яшчэ падчас Генуэзскай канферэнцыі польская старана адчула ўзмацненне жорсткасці савецкай пазіцыі па цэлым шэрагу абмеркаваных на ёй пытанняў. У гэты час Савецкая Расія ў чарговы раз заявіла аб прыпыненні выканання сваіх матэрыяльных абавязкаў па Рыжскім догавору. Ёсць падставы лічыць, што Масква пайшла на ўзмацненне жорсткасці пазіцыі да Польшчы менавіта ў сувязі з падпісаннем дамовы з Нямеччынай, бо лічыла сваё знешнепалітычнае становішча зараз больш трывалым [30, с. 12].

Польшча ў сваю чаргу была вымушана ўсяляк процістаяць нямецка-савецкаму звязу, і выказалася наконт гэтага падчас Генуэзскай канферэнцыі.

Масква 24 красавіка паказала Польшчы, што яе дзеянні парушаюць Рыжскія дамовы, паводле якіх павінна была спрыяць прызнанню РСФСР дэ-юрэ. Са свайго боку Польшча спрабавала дамагчыся прызнання Ангельшчынай і Францыяй сваёй усходняй мяжы і атрымаць рэпарацыі ад Нямеччыны. Аднак ні адна з гэтых мэт дасягнута не была [24,с.116].

Больш таго, калі ў гутарцы з ангельскім міністрам фінансаў Н. Чэмберленам, польскі прадстаўнік заявіў, што моцная Польшча адпавядае інтарэсам Ангельшчыны, ён пачуў у адказ, што гэта не так. Галоўнае, каб Нямеччына мела магчымасць для экспансіі на Усход, а моцная Польшча будзе гэтаму мяшаць. Вядома, ва ўмовах, калі Нямеччына не ўяўляла сабой ніякай прыкметнай сілы ў Еўропе, падобная знешнепалітычная канструкцыя наўрад ці магла быць сур'езна ўспрынята ў Варшаве [31, с. 250].

12 чэрвеня 1922 г. Масква прапанавала Польшчы і сваім паўночна-заходнім суседзям склікаць канферэнцыю для абмеркавання пытання аб прапарцыйным скарачэнні ўзброеных сіл. Натуральна, гэтая прапанова не выклікала супрацiўлення з боку Варшавы. Польскае кіраўніцтва заявіла 9 ліпеня аб гатоўнасці ўдзельнічаць, але толькі пасля завяршэння аналагічных нарад у Лізе Нацый, што ў хуткім часе наўрад было б магчыма [5].

Тым не менш, шырокая прапаганда савецкай прапановы пазіцыя Румыніі і прыбалтыйскіх краін прывялі да таго, што ў жніўні ў Таліне, прайшлі кансультацыі вайсковых экспертаў, якія прапанавалі, каб Польшча, Латвія, Эстонія і Фінляндыя разам мелі б такія ж узброеныя сілы, як і РСФСР,што прапанавалася дасягнуць шляхам скарачэння менавіта савецкіх узброеных сіл. У выніку, пасля розных адцяжак Польшча 29 жніўня пагадзілася прыняць удзел у Маскоўскай канферэнцыі па раззбраенні [6].

2 снежня 1922г. у Маскву прыбылi дэлегацыі ад Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Польшча прадстаўляла таксама свайго саюзніка Румынію, якая адмовілася ад прамога ўдзелу ў канферэнцыі з-за нявырашанага Бесарабскага пытання. Савецкая дэлегацыя прапанавала скараціць узброеныя сілы на 25%, але Польшча настойвала на маральным раззбраенні і прапанавала падпісаць дамову аб ненападзе і арбітражы. Калі ж тэкст дамовы аб ненападзе быў узгоднены, высвятлілася, што Польшча і прыбалтыйскія краіны, не жадаюць адмаўляцца ад сваіх узаемных дамоў, насуперак меркаванай дамове аб ненападзе. У выніку, як і большасць падобных мерапрыемстваў, Маскоўская канферэнцыя па раззбраенні 12 снежня завяршылася безвынікова [35, с. 137].

У другой палове 1922 г. Масква неаднаразова ўздымала перад Варшавай пытанне аб гандлёвай дамове, але Польшча, спасылаючыся на непрызнанне савецкай манаполіі знешняга гандлю, ухілялася ад перамоў. Са свайго боку Варшава патрабавала выканання Масквой фінансавых абавязкаў па Рыжскай дамове. Тым не менш 19 верасня 1922 г. пачаліся перамовы аб паштова-тэлеграфнай канвенцыі, якая была падпісана 23 траўня 1923г. Восенню 1922 г. аднавілі працу рээвакуацыйная і змяшаная камісіі [35, с. 139].

Падзеі 1923 г. у Нямеччыне прывялі да таго, што Польшча правяла мабілізацыю 800 тыс. рэзервістаў. Тым самым польскае войска магло быць выкарыстана альбо для дапамогі Францыі супраць Нямеччыны, альбо для недапушчэння савецкай дапамогі Нямеччыне. Варшава неаднаразова заяўляла аб сваёй гатоўнасці падтрымаць Францыю, калі Парыж запросіць у яе аб гэтым. Са свайго боку Савецкі Саюз прапанаваў Польшчы, Чэхаславакіі, Эстоніі, Латвіі і Літве захоўваць нейтралітэт і заявіў, што не пакіне без увагі іх вайсковых дзеянняў супраць Нямеччыны [26, с. 79].

Пакуль вялікія дзяржавы былі заняты германскімі праблемамі, Польшча паспрабавала вырашыць Літоўскае пытанне. Тут, акрамя пытання аб Вільні, існавала пытанне аб прыналежнасці Мемеля (Клайпеды), аддзеленага ад Нямеччыны па Версальскай дамове і перададзенага пад кіраванне Лігі Нацый. 22 снежня 1922 г. РСФСР запатрабавала ўліку сваіх інтарэсаў пры рашэнні гэтага пытання, але Ліга Нацый праігнаравала гэтую заяву, хоць было вырашана ўлічыць інтарэсы Польшчы [31, с. 251].

Не чакаючы рашэння Лігі Нацый, літоўскія рэгулярныя атрады 13-15 студзеня 1923 г. занялі Мемель (Клайпеду), што, натуральна, выклікала рэзкую абуранасць Варшавы. Выкарыстаўшы рашэнне Рады Лігі Нацый ад 3 лютага 1923 г. аб падзеле нейтральнай зоны на польска-літоўскай дэмаркацыйнай лініі, усталяванай Лігай Нацый 30 лістапада і 17 снежня 1920 г., Польшча 13-17 лютага ўвяла туды свае войскі і заняла чыгунку Вільнюс - Гародня. Адбыліся сутыкненні паміж літоўскімі і польскімі атрадамі. Канферэнцыя амбасадараў Антанты прапанавала правесці польска-літоўскую мяжу па дэмаркацыйнай лініі, фактычна легалізаваўшы польскі захоп Віленшчыны. Зразумела, што Літва заявіла пратэст. 16 лютага Канферэнцыя амбасадараў вырашыла перадаць Мемель (Клайпеду) Літве, але пры ўмове, што Польшча атрымае права карыстання портам [23, с. 192].

17 лютага Масква нагадала Польшчы, што прыцягненне трэціх краін для рашэння польска-літоўскага канфлікту супярэчыць Рыжскай дамове, таму ім варта дамовіцца паміж сабой, а СССР прапаноўвае пасрэдніцкія паслугі. Вядома, Польшча заявіла, што Масква няправільна тлумачыць артыкул 3 дамовы і ўмешваецца не ў свае справы [23, с. 193].

Адначасова Польшча паспрабавала актывізаваць збліжэнне з краінамі Прыбалтыкі, выкарыстоўваючы для гэтага эканамічныя пытанні. СССР гэтак жа імкнуўся да нармалізацыі сваіх адносін з Прыбалтыкай, што з'яўлялася дзейсным контрзахадам польскім знешнепалітычным намаганням. Са свайго боку Польшча, атрымаўшы 23 ліпеня савецкую ноту з патрабаваннем прызнання стварэння СССР, 31 жніўня запатрабавала ад Масквы падцвердзіць усе ранейшыя дамовы (хоць аб гэтым было сказана ў савецкай ноце) і адпаведна ім адкрыць у Харкаве, Тыфлісе і Менску аддзяленні польскай дыпламатычнай місіі і адсунуць тэрмін завяршэння рэпатрыяцыі і аптацыi палякаў з Далёкага Усходу і з Закаўказзя да 30 красавіка 1924 г. [31, с. 253].

Гэтыя патрабаванні выклікалі негатыўную рэакцыю савецкага боку, якi 13 верасня паказаў, што польскія патрабаванні недарэчныя, а дамовы працягваюць дзейнічаць. У выніку 13 снежня 1923 г. Польшча заявіла, што прызнае стварэнне СССР і гатовая падтрымліваць з яго ўрадам дыпламатычныя адносіны. У адказ Масква дазволіла Варшаве адкрыць генеральныя консульствы ў Харкаве і Менску [35, с. 145].

Страницы: 1, 2, 3, 4