скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны скачать рефераты

Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама

ДзУА “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Тэма“Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Вялікая перамога ў нашай памяці жыве”, прысвечаная 65-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”)

Выканала

вучаніца 11' класа

Кулініч Юлія Мікалаеўна

Навуковы кіраўнік:

Алексеевіч Дзмітрый Іванавіч

ДзУА “Варанчанская сярэдняя

агульнаадукацыйная школа”

настаўнік гісторыі, вышэйшая катэгорыя

Варонча 2010

Змест

Уводзіны

1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна

2 Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Заключэнне

Прылажэнне

Літаратура

Аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама

ДзУА “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Тэма”Падпольны і партызанскі рух у Карэліцкім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Анатацыя

У выніку даследавання тэмы аўтар прыйшоў да наступных вывадаў.

Карэліцкі раён ў гады Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 года па 8 ліпеня 1944 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі.

На захопленай тэрыторыі быў ўстаноўлены рэжым тэрора і насілля.За гэты страшны час у Карэліцкім раёне загінула 38124 чалавека, у тым ліку 19 тысяч у створаных лагерах смерці.

На зверствы фашыстаў жыхары раёна адказвалі самаадданай барацьбой.

Ва ўсіх вёсках раёна ствараюцца падпольныя і партызанскія атрады, якія безупынна вялі барацьбу з агрэсарам усімі вядомымі сродкамі і метадамі.

Подзвіг партызан і падпольшчыкаў, ваеннаармейцаў, ахвяры,прынесеныя імі і грамадзянскім насельніцтвам у імя Перамогі, свята захоўваюць жыхары Карэліцкага раёна.

Абнавіць і зберагчы гістарычную памяць, прабудзіць нацыянальны гонар, не даць забыць гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі нашага грамадства - задача, якую ставіў перад сабой аўтар.

Тэма актуальная таму, што ў свеце сённяшніх падзей, калі пераглядаюцца не толькі вынікі самой вайны, але і агульначалавечыя каштоўнасці, выпрацаваныя вякамі і заснаваныя на хрысціянскіх запаведзях прыдаюцца забыццю і перагляду.

Аўтар дастаткова глыбока вывучыла партызанскі і падпольны рух па розных гістарычных крыніцах, мае сваё бачанне і дае сваю ацэнку тым гістарычным падзеям.

Задачы, якія перад сабой ставіла аўтар праекта, выкананы.

Аўтар работы ______________________ Ю.М.Кулініч

Навуковы кіраўнік ______________ Дз.І.Алексеевіч

Уводзіны

Да вопыту і вытокаў Другой сесветнай вайны, яе цэнтральнай падзеі - Вялікай Айчыннай вайны - людзі зварочваюцца зноў і зноў.У гісторыі няма, напэўна, такога перыяду, у якім не было б “белых плямаў”.На жаль, яны існуюць у гістарычных матэрыялах і нашага грамадства.Трэба прызнаць і той факт, што большасць насельніцтва не зусім добра ведае гісторыю. Без мінулага немагчыма правільнае разуменне цяперашняга. У школьных падручнікх, у навуковых манаграфіях многія факты гісторыі “выпалі” ці “згладжаны”. Шырока выкарыстоўваюцца састарэлыя канцэпцыі, з якімі нельга згадзіцца цяпер.

Палітычнымі элітамі многіх “дэмакратычных” краін ідзе інтэнсіўны перагляд вынікаў Другой сусветнай вайны. Пераглядаюцца агульначалавечыя каштоўнасці. Узводзяцца ў ранг герояў былыя салдаты СС, дэманціруюцца помнікі воінам-вызваліцелям. Галоўная мэта іх злачыннай дзейнасці - падабацца Захаду, з яго агрэсіўнай палітыкай.

У амерыканскага філосафа Сантаяна ёсць такія словы “Хто не памятае свайго мінулага, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў”. Таму я вельмі ўдзячна палітычнаму кіраўніцтву маёй краіны, што яно шануе памяць аб тых трагічных і страшных днях, клапоціцца аб удзельніках вайны, выхоўвае пачуццё знявагі да вайны ў маладога пакалення, рабіць усё магчымае каб гэты жах не паўтарыўся.

У гэтым годзе спаўняецца 65 гадоў з дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашыскай Германіяй.Таму мне б хацеася звярнуцца не да трагічных падзей тых ліхалеццяў, а да гераічных старонак беларускага народа, а менавіта да партызанскага і падпольнага руху. Вялікі ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі і народныя мсціўцы майго Карэліцкага раёна, якія з першых дзён вайны сталі на абарону сваёй Радзімы.

Гісторыя не ведае больш маштабнага супраціўлення заваёўнікам, чым барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх рабаўнікоў, якая развярнулася на ўсёй тэрыторыі БССР. Насельніцтва не прымірылася з агрэсарам. Нават не гледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыма, патрыятычны рух супраць германскіх захопнікаў пашыраўся, прымаў больш эфектыўныя арганізованыя формы і выкарыстоўваў разнастайныя метады барацьбы. З першых дзён вайны пачалася барацьба насельніцтва Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў. Яна вялася ў розных формах - ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да узброенага супраціўлення. Мелі места як самастойныя акты супрацьдзеяння новаму рэжыму з боку аддзельных асоб і груп, так і арганізаваныя ў цэнтралізаваным парадку ваенныя і палітычныя акцыі. У многіх населеных пунктах партызанскія фарміраванні ўзнікалі стыхійна.

Існуюць розныя пункты гледжання па дадзенаму пытанню, часам палярныя на многія факты партызанскай барацьбы. Так у некаторых крыніцах гаворыцца аб адназначнай пазітыўнай ролі партызан і падпольшчыкаў у гады вайны.

Падкрэсліваецца роля Камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля. У больш сучасных крыніцах гісторыя фронта ў тыле ворага раскрываецца шматгранна. Адтуль можна даведацца аб ценявых, часам не асабліва прыемных старанах жыцця партызан. Гістарычнае значэнне партызанскага руху ў Беларусі яшчэ да цяперашняга часу не атрымала адэкватнай адзнакі. Тым больш, што ў перыяд так званай “дэмакратызацыі” нашага грамадства адпаведная частка гісторыкаў, філосафаў, літаратараў пачала узмоцненую прапагандысцкую кампанію па рэабілітацыі злачынстваў нямецкіх акупантаў, фашысцкіх прыслужнікаў і дыскрэдытацыі партызанскага руху ў Беларусі, стараючыся тым самым сказіць справядлівы, вызваленчы, дэмакратычны характар Вялікай Айчыннай вайны, паставіць на адну дошку фашысцкага насільніка-рабаўніка і савецкага воіна-вызваліцеля. Падобная “ пераацэнка” гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі працягваецца і зараз на старонках “дэмакратычнага” друку і на сайтах Інтэрнэта.

Пагэтаму я стаўлю перад сабой мэту не проста вывучыць гісторыю партызанскага руху ў аддзельна ўзятым раёне Беларусі, але і паказаць крыніцы заканамернасці, абаснаваць неабходнасць партызанскага руху і падполля.

Тэма маёй працы з'яўляецца актуальнай, так як любое новае пагружэнне ў гісторыю народа вядзе да фарміравання новай нацыянальнай самасвядомасці.

Практычнае вывучэнне дадзенага пытання неабходна таксама і ў сувязі з тым, што на вялікі жаль, свет не стаў бяспечным. Вывучыўшы мінулае, неабходна ўлічыць яго горкія ўрокі і пайсці ў мірнае будучае.

1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна

Перш чым пачаць разгляд узнікнення і дзейнасці падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі сучаснага Карэліцкага раёна, хацелася б астанавіцца на акупацыцыйным рэжыме, які быў устаноўлены акупацыйнымі уладамі з першага дня захопу тэрыторыі.

Вайна ўварвалася ў Карэліцкі раён гулам матораў варожых самалётаў, выбухамі скінутых бомб. Вогненыя слупы ўзняліся на вуліцах Карэліч, Міра, ва ўсіх вёсках раёна. У другой палове дня 28 чэрвеня ў Карэлічах і 29 чэрвеня ў Міры па вуліцах паўразбураных пасёлкаў з'явіліся фашысцкія танкі. Пачалося насаджэнне нацысцкага “новага парадку”.

Ажыццяўленне гітлераўцамі палітыкі генацыда ў адносінах да беларусаў пачалося з першых жа дзён вайны. Расстрэлы набылі вялізныя памеры.

Салдаты і афіцэры вермахта, карнікі гітлераўскіх аператыўных груп усюды чынілі жудасныя расправы над грамадзянскім насельніцтвам і ваеннапалоннымі. Захапіўшы Карэліцкі раён, фашысты ўстанавілі тут рэжым крывавага тэрора.

Нямецкі салдат Эміль Гольц пісаў у сваім дзённіку аб першых днях свайго прабывання на беларускай зямлі:

“ 28 чэрвеня. На світанні мы праехалі Баранавічы. Горад разбураны. Але яшчэ не ўсё зроблена. Па шашы ад Міра да Стаўбцоў мы размаўлялі з насельніцтвам мовай кулямётаў. Крыкі, стогны, кроў, слёзы і шмат трупаў. Ніякай міласці мы не адчувалі. У кожным мястэчку, у кожнай вёсцы, калі бачу людзей, то ў мяне свярбяць рукі. Хочацца пастраляць з пісталета па натоўпу. Спадзяюся, што скора сюды прыйдуць атрады СС і зробяць тое, што не паспелі зрабіць мы”. Гурын М.Ф. Мір - Мн.: “Беларусь” - 1985 . С 46-58.

Другі кат у мундзіры вермахта обер-яфрэйтар Іаганес Гердэр пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку: “ 28 чэрвеня. Мы кідаем ручныя гранаты ў жылыя хаты. Яны вельмі хутка гараць. Полымя перакідваецца на другія хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над слязьмі. Мы спалілі гэдакім вобразам ужо вёсак дзесяць.

29 чэрвеня. У адной вёсцы мы схапілі першых трапіўшых 12 жыхароў і адвялі іх на магілкі. Прымусілі іх капаць прасторную магілу. Да славян няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая”. Гурын М.Ф. Мір - Мн.: “Беларусь” - 1985 . С 46-58.

У лістападзе 1941 года фашысты здзейснілі небачны акт злачынства, знішчыўшы каля 1200 жыхароў Міра, якія былі расстраляны ў Мірскім замку. Растраляны Ганна і Леанід Сташэўскія.

Лётчыкі на “брыючым” палёце растрэльвалі безабаронных жанчын і дзяцей вёсак Лядкі, Беражна, Міратычы. Крутаў А.Прага Перамогі ??Полымя?? 1989 . 4 верасня.

Вялізныя масы насельніцтва станавіліся вязнямі фашысцкіх канцлагераў, створаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Бязлітаснаму знішчэнню падвяргалася насельніцтва яччўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэяў пасялялі ў спецыяльныя раёны (гета), маёмасць канфіскоўвалі. 22 чэрвеня 1941 года быў акупаваны Мір. У першы ж дзень было забіта на ўскраіне пасёлка 1500 яўрэяў.Уцалелыя 850 былі ізаляваны ў гета ў замку. Фонды Карэліцкага краязнаўчага музея.

24 кастрычніка непадалёку ад вёскі Сэрвач фашысты, сабраўшы з прылягаючых вёсак больш за 70 яўрэяў, утапілі іх у рацэ Сэрвач. Фонды Навагрудскага краязнаўчага музея.

31 чэрвеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў начальніку рэйхкамісарыята “Остланд” Лозе: “За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тыс.яўрэяў”. Начальніку жандармерыі ??Полымя?? 1989, 22 чэрвеня

Нябачныя зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам Беларусі чынілі гітлераўцы ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператварылі ў зоны пустэчы цэлыя раёны.Тысячы вёсак змяталіся з твару зямлі, уганяліся ў канцлагеры ці фашысцкае рабства ў Германію.( Прылажэнне 1-2)

Карныя экспедыцыі ажыццяўляліся войскамі вермахта, атрадамі паліцыі бяспекі, паліцэйскімі, жандармскімі падраздзяленнямі.

У Беларусі не было такога раёна, дзе б фашысты не палілі вёсак, не рабавалі і не забівалі мірных жыхароў. У Карэліцкім раёне яны растралялі 1073 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 417, дзяцей 87, павесілі 3 і спалілі жывымі 6 чалавек, у Мірскім раёне растралялі 2469 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 968, дзяцей 594, спалілі жывымі 94, у тым ліку жанчын 29 і дзяцей 33. Памяць. Карэліцкі раён:.Мн.”Ураджай” 2000. С.184. (Прыл.3-4)

Вываз фізічна-здаровага насельніцтва на работы у Германію быў неадемнай часткай злачыннага акупацыйнага рэжыма і набываў усё больш вялізныя памеры.Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з Карэліцкага раёна 1002 чалавекі (541 мужчыну і 461 жанчыну) і з Мірскага раёна 152 чалавекі. Памяць. Карэліцкі раён:.Мн.”Ураджай” 2000. С.186. (Прылажэнне 5)

Ні крывавы тэрор, ні ілжывая нацысцкая дэмагогія не змаглі зламаць савецкіх людзей, паставіць іх на калені. Народная барацьба, якая разгарнулася ў тыле ворага, стварала невыносныя ўмовы для ворага, зрывала ажыццяўленне яго акупацыйнай палітыкі.

2 Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна

Як бачна з вышэй сказанага, нямецкі салдат прыйшоў на нашу зямлю не з гуманнымі мэтамі. Крывавы рэжым не зламаў волі беларускага народа. Ён падняўся на ўсенародную вайну супраць фашыскіх захопнікаў. Было гэта ў першыя дні вайны.

Народная барацьба з фашысцкімі захопнікамі ахапіла ўсю акупаваную ворагам тэрыторыю гарады, пасёлкі і вёскі. Яна была неад'емнай часткай Вялікай Айчыннай вайны.

У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”. Комсомол Белоруссии в Великой Отечественной войне: Сб.документов и материалов.Мн.: «Беларусь», 1988, С.35.

Адразу ж пасля акупацыі фашысцкімі захопнікамі раёнаў Баранавіцкай вобласці ў радзе раёнаў па ініцыятыве камсамольцаў былі створаны падпольныя камсамольскія арганізацыі (Стаўбцоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Любчанскі і іншыя), якімі была праведзена вялікая работа. Так у Мірскім раёне ў вёсцы Пагарэлка да вайны была камсамольская арганізацыя, якая налічвала 15 чалавек. Сакратаром яе з'яўляўся Мацко Афінаген. Пасля акупацыі немцамі вёскі Пагарэлка ўсе 15 камсамольцаў пайшлі ў падполле і вялі барацьбу з гітлераўскімі катамі. Сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі быў выбраны Мацко Іван.

У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.

У пачатку ліпеня 1941 г. у вёсках Беражна і Слабодка была арганізавана падпольная камсамольска-маладзёжная група на чале з палітруком Чырвонай Арміі Рыгорам Рускіх і мясцовым юнаком Яўгенам Крамко. (Прылажэнне 6- 7)

Падпольныя арганізацыі раёна праводзілі вялікую агітацыйную работу сярод мясцовых жыхароў, хавалі людзей, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што траплялі ў акружэнне. Патрыёты раздабылі радыёпрыёмнік, па якім прымалі зводкі Саўінфамбюро і распаўсюджвалі іх сярод грамадзян. Вясной 1941 г. кіраўнікі падпольных арганізацый раёна вырашылі выйсці з падполля і стаць на адкрытую ўзброеную барацьбу з гітлераўцамі.

У маі-чэрвені 1942 г. падпольныя камсамольскія арганізацыі і створаныя ў падполлі партызанскія групы пачалі выходзіць у лес у створаныя атрады. Так, вялікая колькасць камсамольцаў і моладзі пайшла ў партызанскі атрад імя Чапаева. (Прылажэнне 8)

На базе падпольнай камсамольскай арганізацыі вёсак Пагарэлка і Беражна і створаных пад іх кіраўніцтвам тайных партызанскіх груп з моладзі іншых вёсак 27 чэрвеня 1942 года ў Мірскім раёне быў створаны 1-ы камсамольска-маладзёжны атрад “Камсамольскі”, які ў хуткім часе вырас у буйную аднайменную партызанскую брыгаду. Атрад праводзіў баявыя дзеянні ў Мірскім, Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах.(Прылажэнне 9)

Важную ролю ў развіцці ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам адыгралі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. З дапамогай падпольных арганізацый раёна мясцовых жыхароў збіралі вакол сябе патрыятычныя сілы і , па сутнасці, сталі ядром, з дапамогай якога невялікія і раз'яднаныя спачатку баявыя групы перараслі ў моцныя, баяздольныя партызанскія атрады. Сярод іх былі былы лейтэнант М.С. Заруднеў (камандзір атрада “Золатава” ) малодшы сяржант А.В. Крутаў, Дз.А. Дзенісенка, У.А. Грэчанічэнка і іншыя, стаўшыя затым партызанскімі камандзірамі.

Страницы: 1, 2, 3, 4