скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Лівонская вайна скачать рефераты

тановішча на ўсходнім памежжы ВКЛ таксама было неспакойным. Размешчаныя тут польскія наёмнікі здзейснілі паход у раён Смаленска. Яны спалілі прадмесці горада і разбілі атрад непрыяцеля ў адкрытым полі. Затым групоўка польскіх коннікаў павярнула ў бок Северскай зямлі, дзе спустошыла шматлікія воласці.

Раз-пораз царскім людзям удавалася супрацьдзейнічаць нападам літвінаў. Так, 8 чэрвеня 1565 г. смаленскі ваявода П. Марозаў разбіў віцебскіх казакаў, якія напалі на смаленскую акругу; у палоне апынуліся 62 чалавекі. Праз два дні тое ж самае здарылася з мсціслаўскім атрадам, які налічваў 1200 чалавек. Маскоўскія ратнікі ўзялі ў палон 23 "языкі". Няўдалым для літвінаў аказаўся і паход на раслаўскія воласці - пры вяртанні атрад пад камандаваннем I. Лычкі падвергся нападу, у выніку чаго ў палон быў узяты сам камандзір. Увогуле, баявыя дзеянні 1565 г. не вызначаліся інтэнсіўнасцю. Актыўнай вайне ў 1565-1566 гг. перашкаджала эпідэмія чумы, якая ахапіла ў гэты час Наваградчыну, Полаччыну і Смаленшчыну. Яна суцішылася толькі прыкладна ў другой палове 1566 г.

У сярэдзіне 1565 г. па ініцыятыве літоўскага боку былі адноўлены дыпламатычныя зносіны з Масквой. Перамовы аб міры нічога у гэтым кірунку не далі, паколькі прадстаўнік ВКЛ патрабаваў вярнуць Полацк і Смаленск, і вайна працягвалася.У перыяд 1567-1569 гг. рускія войскі, умацоўваючы пазіцыі каля Полацка, збудавалі крэпасці Суша, Сокал, Сітна, Красны, Казьяны, Усвяты, Туроўля. Увогуле ваенныя дзеянні 60-х гг. XVI ст. паказалі бясспрэчную перавагу літоўскага войска ў адкрытым змаганні. Аднак літвіны саступалі маскоўскім ратнікам у правядзенні аблогавых аперацый. Гэта стала прычынай значных тэрытарыяльных стратаў ВКЛ на Полаччыне. Пасля шырокамаштабных аперацый 1563-1564 гг. ваенныя дзеянні набылі лакальны характер. У 1566 г. царскія войскі пачалі замацаванне на захопленай тэрыторыі Полаччыны, у выніку чаго там з'явіліся новыя абарончыя пункты. У другой палове 60-х гг. літвінам ўдалося схіліць перавагу ў ваенным супрацьстаянні на свой бок. Важнай ваеннай перамогай было адабранне Улы ў 1568 г. Аднак цэнтральная ўлада ў ВКЛ не змагла арганізаваць буйнамаштабных ваенных акцый. Вільня мела пільную патрэбу ў мірнай перадышцы для ўзнаўлення сваіх рэсурсаў і вырашэння важных унутрыпалітычных пытанняў. Не менш зацікаўленай у міры была і Маскоўская дзяржава. Вынікам кампрамісу з'явілася заключэнне трохгадовага перамір'я ў 1570 г.

1.4 Люблінская унія 1569 г.

Перадумовы уніі.

3 пачаткам Інфлянцкай вайны Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы. Вайсковая дэзарганізацыя, недахоп фінансавых сродкаў абумовілі няўдачы ў ваенных дзеяннях, якія з 1562 г. ужо вяліся на тэрыторыі Беларусі. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Безупынна раслі падаткі, закладаліся гаспадарскія маёнткі, што, аднак, не прыносіла жаданых вынікаў. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа. Такая сітуацыя вымушала палітычную эліту ВКЛ ісці на больш шчыльныя кантакты з Каралеўствам Польскім. Паступова ідэю моцнай уніі падтрымаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. У 1560-я гг. адбыўся шэраг сеймаў, як супольных, так і асобных у ВКЛ і Польшчы, на якіх абмяркоўваліся ўмовы будучага унітарнага саюзу.

У верасні 1562 г. з'езд шляхты ВКЛ, што адбыўся пад Віцебскам, вылучыў асноўныя пастулаты уніі з Польшчай: правядзенне супольных сеймаў для абрання будучага караля і вялікага князя, арганізацыя сумеснай абароны, збліжэнне дзяржаўна-прававога поля дзвюх краін.

Перамовы аб уніі.

Hi шляхта ні магнаты не хацелі інкарпарацыі ў склад Каралеўства Польскага, яны хацелі толькі дзяржаўнага саюзу з агульным манархам і сеймам для вырашэння абаронных і іншых агульных спраў. Страта 15 лютага 1563 г. Полацка ў ходзе Інфлянцкай вайны яшчэ больш выразна паказала неабходнасць для ВКЛ моцнага саюзу з Польшчай. У маі-чэрвені гэтага года адбыўся сейм Княства ў Вільні. Літвіны згадзіліся на перамовы аб уніі і накіравалі на сейм у Варшаву дэлегацыю ад паноў-рады, шляхты і г. Вільні ў складзе 28 чалавек. Віленскі сейм распрацаваў інструкцыю, на якіх умовах ВКЛ магло заключыць унію.Такімі ўмовамі былі заключэнне пастаяннага саюзу дзвюх дзяржаў,якія мелі агульнага манарха, выбіранага са згоды абодвух бакоў, а таксама: вальныя сеймы дзеля вырашэння агульных спраў. У той жа час панам захоўваліся ўсе правы і вольнасці ВКЛ, заставаліся асобыя сеймы і суды, заканадаўства, войска. Палітычная эліта Княства падкрэслівала,што перамовы аб уніі патрэбны, каб атрымаць польскую дапамогу ў ліфлянцкай вайне.

Падчас перамоў на сейме ў Варшаве, які адбыўся на мяжы 1561-1564 гг., з усёй выразнасцю выявіліся супярэчнасці ў поглядах на характар будучага унітарнага саюзу паміж палякамі і літвінамі. Пальскі бок фактычна настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы. Літвіны ж хацелі ісці болей за саюз з агульным манархам і супольнай знешняй палітыкай. Час цягнуўся ў бясплённых спрэчках, а пасля перамогі войска ВКЛ над маскоўцамі 26 студзеня 1564 г. ў бітве пад Улай дэлегацыя Княства на чале з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным увогуле 22 лютага гэтага ж года пакінула Варшаву і сарвала перамовы.

Ужо без літвінаў на Варшаўскім сейме былі прыняты два важныя для будучай уніі рашэнні. 13 сакавіка 1564 г. Жыгімонт Аўгуст саступіў Польшчы свае спадчынныя правы на ВКЛ. У той жа дзень былі зацверджаны ўмовы аб'яднання Княства і Каралеўства (фактычна інкарпарацыя Польшчай ВКЛ).

Саюз грунтаваўся на акце Мельніцкай уніі 1501 г. Такім чынам, польскі бок вызначыўся з умовамі будучай уніі. Падобна, што і Жыгімонт Аўгуст больш схіляўся да польскага варыянту аб'яднання дзвюх дзяржаў. Увогуле, у гэты час ен выступау актыўным прыхільнікам аб'яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага. Як правіла, вылучаюць дзве галоўныя прычыны такой пазіцыі Жыгімонта Аўгуста: разуменне, што толькі разам краіны могуць перамагчы ў Інфлянцкай вайне і прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.

3 1564 г. палітычная эліта ВКЛ усяляк імкнулася адцягнуць абмеркаванне уніі. Гэтаму садзейнічала змена ходу Інфлянцкай вайны, звязаная з некаторымі поспехамі, дасягнутымі войскам Княства, а таксама абвастрэннем адносін Маскоўскай дзяржавы з Крымскім ханствам. Акрамя таго, шмат часу займалі рэформы дзяржаўнага ладу ВКЛ. Таму безвынікова закончыліся сеймы ў Парчове (лета 1564 г.) і Пётрыкаве (сакавік 1565 г.).

У 1564-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы. Быў уведзены зразумелы, агульны для ўсёй краіны дзяржаўны лад. У паветах склікаліся сеймікі, на якіх выбіралася па два дэпутаты на вальны сейм. Увогуле, роля сейма ў дзяржаўным жыцці значна пашыралася. Быў зацверджаны новы Статут. Рэформа судаводства абмежавала судовыя паўнамоцтвы магнатэрыі, што было адной з прычын яе палітычнай магутнасці. Магнатэрыя Княства пайшла на рэформы 1564-1566 гг. пад уплывам Жыгімонт Аўгуста, які быў прынцыпова настроены на аб'яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага і праводзіў палітыку, скіраваную на адаптацыю польскіх форм дзяржаўнага ўладкавання ў Княстве. Таксама праз пашырэнне сацыяльна-палітычных правоў павятовага шляхецтва магнаты ВКЛ спрабавалі атрымаць саюзніка ў сваёй палітыцы зацягвання уніі і іных перамоў.

Перамовы аб уніі былі працягнуты ў 1566 г. На сейме ў Берасці (красавік-жнівень 1566 г.) літвіны яшчэ раз вызначылі сваё бачанне аб'яднанай краіны: адзіны манарх, які абіраецца разам ВКЛ і Каралеўствам Польскім, супольныя сеймы збіраюцца ў абедзвюх дзяржавах па чарзе адзіная знешняя палітыка, але законы, кіраванне і межы -- асобныя.Па сутнасці, пазіцыя палітычнай эліты Княства ў адносінах да ўмоў уніі заставалася той жа, што і ў 1563 г. Такім чынам, і шляхта, і магнаты імкнуліся да персанальнай уніі, ваенна-абарончага саюзу з захаваннем самастойнасці Княства. 3 гэтымі ўмовамі дэлегацыя ВКЛ накіравалася ў ліпені 1566 г. у Люблін на сейм Каралеўства Польскага, але толькі для азнакамлення палякамі з пазіцыяй ВКЛ, а не для заключэння уніі. Урэшце, Люблінскі сейм 1566 г. скончыўся безвынікова. Аднак у канцы 1567 г. неабходнасць уніі стала відавочнай для ўсяго палітычнага народа ВКЛ. Перамовы з маскоўскім пасольствам, якія праводзіліся ўлетку гэтага года ў Гародні, зайшлі ў тупік. Умовы, вылучаныя пасламі Маскоўскай дзяржавы, былі непрымальнымі для літвінаў.У той жа час буйная ваенная кампанія, арганізаваная ў ВКЛ (агульная колькасць войска разам з паспалітым рушэннем, наёмнікамі і польскім атрадамі налічвала каля 50 тыс. чалавек), скончылася безвынікова.Правал так званай радашковіцкай выправы, нягледзячы на асабістую прысутнасць у войску Жыгімонта Аўгуста, яскрава паказаў неабхонасць для ВКЛ знешняй дапамогі ў паспяховым вядзенні Інфлянцкай вайны. Гэта ў сваю чаргу падштурхнула Княства да актывізацыі перамоў з палякамі аб уніі.

Увогуле, ідэя саюзу з Польшчай была досыць распаўсюджана сярод шляхецтва. Напярэдадні Люблінскага сейма 1569 г. жамойцкі сеймік даў сваім паслам наказ - без заключэння уніі назад не вяртацца. Крыху пазней, у маі 1569 г., такі наказ атрымалі і берасцейскія паслы. Паслы Валыні, Падляшша і Жамойці атрымалі ад сваіх выбарцаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў справе уніі. У 1566 г. паслы Віцебскага ваяводства прасілі хутчэй склікаць сейм з Каралеўствам Польскім, бо апасаліся захопу маскоўскімі войскамі.

Зразумела, што шляхта больш за магнатаў цярпела ад вайны і была зацікаўлена ў заключэнні саюзу з Польшчай. Аднак развіццё падзей у 1560-я гг. паказвае, што шляхта ішла ў фарватэры палітыкі магнацкіх груповак (Радзівілаў ці Хадкевічаў) і не была самастойнай палітычнай сілай, у тым ліку ў пытанні заключэння уніі. Тым больш няма аніякіх падстаў сцвярджаць, што шляхта ВКЛ падтрымлівала польскі варыянт аб'яднання. Як магнатэрыя, так і шляхецтва выступалі за раўнапраўны саюз дзвюх дзяржаў з адзіным манархам, агульнай знешняй палітыкай і супольнай абаронай пры захаванні шырокай унутранай аўтаноміі ВКЛ.

Люблінскі сейм пачаў працу 10 студзеня 1569 г.,дзе і адбылося падпісанне акта уніі.

Цяжкія вынікі вайны былі выкарыстаны Польшчай, каб прымусіць ВКЛ пайсці на падпісанне Люблінскай уніі.

1.5 Трэці перыяд вайны (1579-1583)

Працяг і завяршэнне Інфлянцкай вайны

Хісткасць перамір'я 1570-1573 гг. Дагавор 1570 г. аб трохгадовым перамір'і ні ў Вільні, ні ў Маскве не лічыўся трывалым. У Вялікім Княстве баяліся, што цар у кожны момант можа яго парушыць, а сам Іван IV спяшаўся выкарыстаць перадышку для пошуку саюзнікаў у вайне са шведамі ў Эстоніі. Вясной 1571 г. ён накіраваў пасла ў Стамбул, каб заключыць пагадненне з асманскай імперыяй. Саюз з Турцыяй гарантаваў бы яму бяспеку на мяжы з неспакойным Крымскім ханствам, небяспеку ўварванняў якога прадэманстраваў паход Даўлет-Гірэя: разбіўшы пад Тулай апрычнае войска, той спаліў пасады Масквы і вывеў у Крым вялікі палон. У лістападзе 1571 г. Іван IV пачаў паход супраць шведаў з Ноўгарада Вялікага, але праз месяц нечакана спыніў дзеянні і прапанаваў мір пры ўмове, што Швецыя верне яму Рэвель (Талін) і ўсе інфлянцкія землі.

Жыгімонт Аўгуст не парушаў перамір'я і нават адмовіўся ад прапановы крымскіх татар у 1572 г. разам з імі ўдарыць па Маскве. Ён спадзяваўся вярнуць Полацк мірным шляхам, у абмен на саступкі ў Інфлянтах. Выглядала, што маскоўскі цар папярэдне пагаджаўся на такі варыянт. Для перагавораў рыхтавалася пасольства ў Маскву, але 21 чэрвеня

1572 г. кароль і вялікі князь памёр, так і не ажыццявіўшы сваіх намераў. У Рэчы Паспалітай пачаўся перыяд першага бескаралеўя (1572-1573) і адносіны з Масквой адразу набылі іншы характар. Карыстаючыся момантам, пакуль Рэч Паспалітая была занята ўнутранымі клопатамі, Іван IV намагаўся выціснуць шведаў з Прыбалтыкі. У верасні 1572 г. ён прывёў вялікае войска ў Эстонію. 3 іншага боку, не спыняючы вайны ў Інфлянтах, цар разам з аўстрыйскім эрцгерцагам Эрнестам, шведскім каралём Юханам III і французскім прынцам Генрыхам стаў прэтэндаваць на вакантны каралеўскі пасад.

Безкаралеўе і праект падзелу Рэчы Паспалітай.

Хоць магнаты ВКЛ былі супраць маскоўскага тырана, кандыдатура цара карысталася пэўнай папулярнасцю ў шляхты, таму зімой і вясной 1573 г. з Іванам IV вяліся перагаворы аб магчымасцях яго абрання. Калі ж выявілася, што пазіцыі цара і прыхільнікаў яго кандыдатуры ў Рэчы Паспалітай узаемавыключальныя, у Івана IV не засталося ніякіх шансаў. Перамога на першай свабоднай элекцыі ў маі 1573 г. Генрыха Валуа, за якім стаяла Порта, зблізіла Маскву з Венай, гатовых любым шляхам перашкодзіць французскаму кандідату атрымаць польскую карону. Габсбургі прапанавалі цару разам выступіць супраць Рэчы Паспалітай, каб раздзяліць яе: Івану IV дасталося б ВКЛ, а Габсбургам - Польшча. Аднак пасля прыезду Генрыха Валуа ў Рэч Паспалітую ні Вена, ні Масква ўсё ж не пачалі вайны, а ўжо ў чэрвені 1574 г. новаабраны кароль уцёк у Францыю, каб пасля смерці брата пераняць французскую карону.

Падчас другога бескаралеўя (1574-1575) цар Іван IV разам з сынам Фёдарам зноў уключыўся ў выбарчую кампанію ў Рэчы Паспалітай. Каб перашкодзіць абранню сямігародскага князя Стэфана Баторыя, Масква ўзгадняла сваю палітыку з Венай.У 1575 г. на Варшаўскім сейме сенатары прагаласавалі за Максіміліяна II, але большасцю шляхты каралём быў абраны Стэфан Баторый. Тады маскоўскія паслы прывезлі ў Рэгенсбург праект падзелу Рэчы Паспалітай паміж царом і Габсбургам. Згодна з ім Масква павінна была завалодаць ВКЛ і Інфлянтамі, а імператар атрымаў бы Польшчу і Прусію. Толькі смерць імператара ў кастрычніку 1576 г. спісала гэты небяспечны план у архіў.

Стэфан Баторый і ўзнаўленне вайны.

Пасля абрання каралём польскім і вялікім князем літоўскім Стэфана Баторыя, які адразу сутыкнуўся з цяжкасцямі (Гданьск паўстаў і адмовіўся прызнаваць новага караля) цар Іван IV распачаў маштабныя ваенныя дзеянні ў Інфлянтах, каб паспець канчаткова падпарадкаваць іх. У 1576 г. маскоўская армія тройчы брала ў аблогу Рэвель, але цярпела няўдачы. Тым не менш пакуль Стэфан Баторый быў заняты падпарадкаваннем Гданьска, маскоўскія ваяводы за 1577 г. занялі ў Інфлянтах большасць земляў і гарадоў, якія належалі Рэчы Паспалітай. Нязначныя сілы ВКЛ, якія дзейнічалі там не маглі іх стрымаць, хоць нярэдка дамагаліся поспеху. Перагаворы паслоў Стэфана Баторыя з Іванам IV аб умовах магчымага міру выявілі ўзаемавыключальныя пазіцыі: цар патрабаваў, каб яны адмовіліся ад Полацка і занятых ім Інфлянтаў, а пасольства Рэчы Паспалітай ставіла галоўнай умовай вяртанне ўсіх заваяваных зямель ВКЛ і Інфлянтаў. Вайна была непазбежнай. Стэфан Баторый думаў пра паход на Полацк і Смаленск яшчэ ў 1577 г. I як толькі яму ўдалося супакоіць Гданьск, а ў 1578 г. канчаткова ўрэгуляваць адносіны з Крымам, пачалася падрыхтоўка да наступальных дзеянняў.

Антымаскоўскую праграму новаабранага манарха асабліва падтрымалі магнаты і шляхта ВКЛ. Варшаўскі сейм у сакавіку 1578 г. ухваліў рашэнне аб пачатку вайны супраць Масквы і вызначыў праграму падрыхтоўкі да ваенных дзеянняў. Для паходу вялікай арміі збіраліся транспартныя сродкі, запасы харчавання, фуражу і інш. Закуп зброі і боезапасаў праводзіўся як за мяжой, так і ў гарадах Беларусі і Літвы. Ручная агнястрэльная зброя партыямі куплялася ў майстроў Вільні, Пінска, Мядзеля, Браслава, а таксама ў збраяроў Польшчы. Гарматы адліваліся ў Вільні (па малюнках самога Баторыя), перавозіліся з Мальбарка і Гданьска. Калі Стэфан Баторый прыехаў у Вялікае Княства, то тут яго ў патрыятычным парыве віталі магнаты і шляхта, якія даўно чакалі рэваншу ў вайне з Масквой і вяртання сваіх зямель. У Гародні манарх абмеркаваў план вайны і звярнуўся да ўсіх станаў ВКЛ з адозвай, каб тыя выставілі паспалітае рушэнне.

Тыя адгукнуліся на заклік, і земскае войска склала аснову дзеючай арміі. Каля мястэчка Свір, на мяжы беларуска-літоўскай дзяржавы з маскоўскімі ўладаннямі, у траўні 1579 г. сабраліся аб'яднаныя сілы ВКЛ і Кароны. Пры агульнай мабілізацыі 56 тыс. (30 500 чалавек у ВКЛ і 25 500 - у Кароне) агульная колькасць войска, выкарыстанага на тэатры ваенных дзеянняў, склала 41 тыс., сярод якіх было 30 тыс. конніцы. Большасць гэтай арміі ўтваралі харугвы Вялікага Княства -- 23 тыс., з якіх 10 тыс. налічвалі магнацкія почты, 9 тыс. - паспалітае рушэнне і 4 тыс. - найманыя жаўнеры.

Паход на Полацк.

Літвіны раілі ісці на Пскоў як самую важную маскоўскую цвярдыню, на той момант яшчэ мала падрыхтаваную для абароны. Аднак на ваеннай нарадзе было вырашана, што першы ўдар трэба наносіць па Полацку. Аргументы Стэфана Баторыя наконт прыярытэтнасці Полацка як мэты першага naxоду пераконвалі: канцэнтрацыя арміі вакол яго агаляла межы ВКЛ і не адкрывала тылы, а ўзяцце Полацка дазваляла ўмацаваць пазіцыі Віцебска і адрэзаць Інфлянтаў ад цэнтральных маскоўскіх правінцый. Немалаважным з'яўляўся і псіхалагічны факт: яе наколькі балюча перажывалася страта Полацка ў Беларусі і Літве, настолькі акрыляць магло быць яго вяртанне на самым пачатку вайны.

Страницы: 1, 2, 3, 4