скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча скачать рефераты

Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча

Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча

ЗМЕСТ

1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст

З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай - горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла маг-чымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бе-ларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу - палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння - ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб'яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўс-ходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася баярамі, якія з'яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV - жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV-ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным.

Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з'яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы - ВКЛ, аб'яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура - усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з'яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры-віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз'яднання адзінай старажытна-рускай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

Адносна словаспалучэння «Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спа-радзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з якой на-прамкі свету (поўнач-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі колерамі: адсюль - Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпа-стаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не вы-ключана, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.

Яшчэ большыя навуковыя спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і нават пазней. Часам з гіста-рычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе адвольна тракта-ваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, англійскі місія-нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Ту-равам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфармацыю італья-нец Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Ма-зыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім куп-цам, дазваляў ім гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе «Польшча, ці апісанне ста-новішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Сма-ленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толь-кі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Бе-лыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што манарх не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі» у дачыненні да яе тэрыторыі з'явіўся пас-ля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створа-на Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней - Беларускае генерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміні-страцыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя воб-ласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларус-кіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяглы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведам-ляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

На аснове сінтэзу першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пераход да больш складаных, з пакланеннем новым боствам. У іх вераваннях адбіліся асноўныя гаспадарчыя заняткі. Пля-мёны днепра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы фігуркі коней. Жыхары мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней, пакінулі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлага-доўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзейныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.

Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы - лясоў, рэк, балот - яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб'ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб'ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян.

Разлажэнне родавага ладу, якое ўзмацнілася ў жалезным веку, адбілася і на тым, што ва ўяўленні старажытных людзей склалася іерархія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя галоўныя з іх, уладары верхняга яруса неба - Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог (бацька ўладара вятроў, дзядуля вятроў). Дзіў - бог неба, прабацька ўсяго існага - і святла, і багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасабленняў Сварога (па-старажытнаіндыйскаму «сварга» - неба) - бога нябеснага агню. Духа агню зямнога звалі Сварожычам.

На другім этапе ў славянскім язычніцтве ўзмацняецца і разві-ваецца культ продкаў, звязаны з Родам - творцам Сусвету і Рожаніц - багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць мноства агульназнач-ных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы», «радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».

Крыху ніжэй размяшчаліся багі другога яруса сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога - Дажбогам. Ён быў богам сонца, ся-зоннага сонечнага цяпла, часу выспявання ўраджаю. Славяне лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Блізкім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог - бог паветраных стыхій уладар вятроў.

Хорс - боства сонечнага дыска (але не света) быў неаддзельным дадаткам да вобраза Дажбога-сонца і саступаў яму ў іерархіі.

На трэцім этапе развіцця язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узна-чаліў уладар Сусвету, бог грома і маланкі, апякун ваенных дружын Пярун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады мужчына са срэбнай га-лавой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі стрэламі, сяке-рай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы або верхам на кані. Каб улагодзіць бога грому і маланкі, абараніць жытло ад пажару, людзі усталёўвалі на даху магічны знак у форме кола з шасцю спіцамі-пром-нямі. Каб забяспечыць сухое надвор'е падчас жніва, 20 ліпеня земля-робы - балты і славяне - святкавалі дзень Перуна, прыносячы яму шчодрыя ахвяраванні. У яго гонар гонар заўсёды гарэў Зніч - свя-шчэнны агонь. У Х ст., пры князю Ўладзіміру, Пярун стаў лічыцца га-лоўным у ўсходнеславянскай іерархіі багоў.

Сымаргл - бог насення, парасткаў і каранёў раслін, пасрэднік па-між вярхоўным боствам і зямлёй. Яго знешні выгляд нагадвае «са-баку-птушку», грыфона.

Крыху ніжэй у славянскім пантэоне багоў змяшчаўся Вялес (у балтаў Вяльняс) - бог хатняй жывёлы, апякун статкаў. Яго ж лічылі апекуном паляўнічых, крыніц і вусцяў рэк. У сваім самым раннім ува-сабленні ён меў выгляд воўка, мядзведзя, змяі, а пазней і чалавека-падобнай істоты.

Мокаш - старажытная багіня зямлі, маці ўраджаю і ўрадлівасці. Яе шанавалі як багіню ўдалага лёсу. Мокаш - жанчына з вялікай га-лавой і доўгімі рукамі - ахоўвае хатнюю гаспадарку і дабрабыт.

Вызначальная залежнасць славян ад земляробства адбілася ў іх вераваннях у існаванне шматлікіх багоў і духаў земляробства, апека-ваўшых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў боствах. Так, Цёця лічылася багіняй лета і звязаных з ім урадлівасці і дабрабыту. Жыцень - боства восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог Зюзя - стары, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты.

Вытворчая праца славян, іх заняткі паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, вырабам прылад працы, адзення, хатняй гаспадаркай, а таксама сямейнае і грамадскае жыццё, былі прасякнуты верай не толькі ў існаванне вышэйшых боскіх істот, але добрых (карысных) і злых (шкодных) сіл. У іх ліку - лесавік, гаспадар леса, лясны дух, уяўляўся вялікай і вельмі моцнай істотай, які палохаў людзей рогатам і прымушаў іх блукаць па лесе. Вадзянік - дух з рагамі і лапамі, які жыве ў чорнай вадзе. Русалкі - ва ўяўленнях усходніх славян з'яўляюцца, па-першае, духамі вады; па-другое, міфалагічнымі персанажамі культу ўрадлівасці, апякункамі раслін; і, па-трэцяе, шкоднымі істотамі. Чур - дух продкаў захоўваў жывых родзічаў ад бед, няшчасцяў і нячыстай сілы. Ад чура бярэ пачатак дамавік, дух з выглядам гаспадара дома або старога дзеда, які ахоўвае хату і маёмасць. У запечку могуць жыць злыдні, якія прыносяць гаспадарам няшчасці. Такімі ж злымі духамі з'яўляліся бесы, прывіды - душы памерлых ад ліхой смерці, упыры - самазабойцы ці істоты, народжаныя ад нячыстай сілы. Бліз-кія да ўпыроў духі памерлых - наўі - мелі выгляд птушак, якія пры-лятаюць з выраю і нясуць людзям шкоду.

Страницы: 1, 2