скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.) скачать рефераты

p align="left">Летапісны звод пабудаваны на прызнанні заканамернасці сацыяльнага развіцця і па лагічнай схеме: ад апісання падзей да тлумачэння прычынаў яе узнікнення, ад тлумачэння прычынаў да абагульных высноваў.

Пасля смерці Святаполка і паўстання ў Кіеве ў 1113 г. палітычная арыентацыя «Аповесш мінулых гадоў» не магла задаволіць новага князя Уладзіміра Манамаха. Летапіс забралі з Кіева-Пячэрскага манастыра і перадалі у Выдубіцкі манастыр, які меў статус прыдворнай абіцелі Манамаха. Iгумен манастыра Сільвестр у 1116 г. перапрацаваў «Аповесць мінулых гадоў»: ён паказвае кіеўскага князя памяркоўным, ухваляе яго за тое, што «не загінула зямля Руская» (праца Сільвестра дайшла да нас у складзе Лаўрэнцьеўскага летапіснага звода).

У «Аповесці мінулых гадоў» вялікая ўвага надаецца Полацку і Полацкай зямлі, у прыватнасці, раздача гарадоў Рурыкам, удзел палачан у паходзе Алега на Царград, забойства Рагвалода, напад Брачыслава на Ноўгарад, бітва на Нямізе і іншыя падзеі.

Першы летапісны звод аказаў значны уплыў на развіццё усходнеславянскага летапісання. У наступны час ён уключаўся амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасці своеасаблівых уводзінаў, бо галоўная ідэя твора абарона Русі была зразумелай і блізкай летапісцам.

У найбольш поўнай рэдакцыі «Аповесць мінулых гадоў» дайшла да нас у Іпацъеўскім і Лаўрэнцъеўскім спісах. Іпацьеускі спіс (канец XIII ст.) складаецца з «Аповесці мінулых гадоў», Кіеускага і Галіцка-Валынскага летапісаў, а Лаўрэнцьеўскі спіс (XIV ст.) з «Аповесці мінулых гадоў» (самы дасканалы тэкст), летапісных запісаў аб гісторыі Паўночна-Усходняй Русі па 1305 г., «Павучэння Уладзіміра Манамаха», падання пра Рагнеду і полацкіх Усяславічаў, жыцця Аляксандра Неўскага Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.30-32.

Наибольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г., мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія усобіцы, апісвае барацьбу усходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны аповед аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёу. Таксама аутар акцантуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева, у Кіеускім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса.

Даследчыкі неаднаразова выказывалі меркаванні аб існаванні летапісання у Полацку і Смаленску. Доказам можа быць аповед пад 1159 г. пра вяртанне выгнанага палачанамі князя Рагвалода Барысавіча, які напісаны відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з'яуляецца фрагмент пад 1180 г. з Іпацьеускага спіса пра паход (кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі супраць смаленскага князя Давыда, заняўшага Друцк. Дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў усё сведчыць аб мясцовым полацкім запісе.

Аб існаванні летапісання у Полацку засведчыў рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваей працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на змест гэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.

Тацішчаў размясціў аповесцъ пра Святохну твор зусім невядомы ў іншых усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся другі раз з Святохнай дачкой паморскага князя Казіміра. Разам з ей у Полацк прыбылі шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу Васількі I Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым задумала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якую пасадзілі ў турму.

Тацішчаў датаваў гэтую падзею 1217 г., а польскі гісторык Я.Паверскі 1197-1201 гадамі. І толькі беларусскі даследчык старажытнарускага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Святохну - гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ у XIX ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з'яўляецца своеасаблівым памфлетам на Бірона (нямецкае заскілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў беднасць мовы і стылю, неадпаведнасць сінтаксісу і лексіцы твора XIП ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі крыніцамі Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969..

Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае у Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны у канцы XI - пачатку XII ст.

Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае унікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваукавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князеў Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц.Пашута і М.І. Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоуск1х князях запазычана з Наваградскага летапісу, магчыма, складзенага у Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.32-34.

Такім чынам, старажытнарускія летапісы з'яўляюцца самымі змястоўнымі крыніцамі па адлюстраванню падзей, што адбываліся на тэрытрорыі Беларусі IX - XIV стст.

3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі

Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі утрымліваюцца у сярэднявечных гістарыяграфічных творах лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з'яўляецца Хроніка Генрыха Латвійскага, нямсцкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быу ідэолагам Ордэна мечаносцау. Хроніку ён напісау для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаўляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Усходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Есць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.

Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне XIII ст. напісаў Старэйшую рыфмавапую хроніку, у якой раскрыў Гісторыю крыжацкага заваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам быў відавочцам і удзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоуга.

Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке, складзеная ў першай палове XIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315-1348 гг.

Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартберг у канцы XIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1373 г. Аўтар з'яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».

Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга, герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню.

Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоу на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» на левым беразе Немана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка дае інфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка у 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палігыку Тэўтонскага ордэна Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.34-35.

Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці у скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі у XII ст. «Эймудава сага» апавядае пра варага Эймунда Хрынгсана. Есць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёу Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна у параўнанні са саражытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеускім Яраславам Мудрым.

«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кодрансану ісландскаму падарожніку і місіянеру X стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, здтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны у адной гары у царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая па аб'-ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожшка» (татра) удакладняе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быу накіраваны у Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара.

Гара у Дрофне не лакалізавана па сённяшні дзень. Даследчыкі ідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясшнамі: 1) полацкім верхнім замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіуся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны усход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» па паувостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.К1ркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў забіты ударам каменнага молата князь Рагвалод, а потым пахавана Рагнеда) Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.35-36.

Такім чынам, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі значна ўзбагачаюць старажытнарускія летапісы ў апісанні падзей X - XIV стст.

4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель

У польскай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча важную ролю адыграў Ян Длугаш (1415-1480 гг.), якога лічаць «бацькам польскай гістарыяграфіі».

Ян Длугаш паходзіў са шляхецкай сям'і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1428-1431 гг.), здзейсніў падарожжа ў Аустрыю, Венгрыю, Італію і Палестыну. Длугаш сустракауся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі (іальянскага гуманізму. Пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцага Длугаш прыступіў да працы над «Гісторыяй Польшчы» (у 12 кн.), напісанай у 60 - 80-я гады XV ст.

Значэнне Длугаша ў славянскай гістарыяграфіі надзвычай вялкае. Ён першы ва Усходняй Ёуропе паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі. Ён раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстоўваў іх у сваей працы.

«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але яе надрукавалі толью у пачатку XVIII ст., бо Ян Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталцкай царквы.

Аўтар раскрыў гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Длугаш паказаў свае адмоўнае стаўленне да Крэускай уніі лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». Услед за «Летапісцам вялікіх князеў літоўскіх» храніст апісаў барацьбу Кейстута і Карыбута, Вітаута і Ягайлы, Сюргалы і Вітаўта, раскрыў уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі надаваў няудалай каранацыі Вітаута, міжнародным адносінам. барацьбе супраць татараў. Длугаш прытрымліваўся рэспубліканска-арыстакратычнай мадэлі паходжання літоўскай знаці ад Пампея, праціўніка Цэзара. Але у цэлым гісторыю ВКЛ аўтар «Гісторыі Польшчы» разглядаў дастаткова павярхоўна. Напрыклад, вайну 1386-1392 гг. ён тлумачыў асабістым супрацьстаяннем Вітаўта і Ягайлы.

Таксама Длугаш заклаў гістарыяграфічную традыцыю разумення «Русі». Ён лічыў, што «Русь» гэта землі, населеныя рускімі (найперш Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь). Жыхары паўночна-усходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. XV ст., таксама рускія. Рускімі, паводле Длугаша, населены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длугаш называе «самай аграмаднай і багатай з земляу Русі», Жыхароў жа паўночна-усходняй Русі ён не уключае у лік «рускіх», населеныя імі землі называе «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія» Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.36-37.

Рукапісная праца Длугаша стала асновай для гістарыяграфіі XVI ст., якая найперш прадстаўлена каралеўскім сакратаром і прыдворным дзеепісьменнікам Жыгімонта I Старога Бернардам Вапоўскім.

У гітарыяфафіі лічыцца, што «Хроніка Польшчы» Вапоўскага ў сваей значнай частцы ёсць кампіляцыя працы Длугаша (падзеі з 1380 да 1480 гг.). Але вядома, што кампілятыўнасць характэрная рыса сярэднявечных гістарычных твораў. Аднак ёсць і адрозненні. У часы напісання хронікі з усходу бяспецы ВКЛ і Польшчы стала пагражаць Вялікае княства Маскоускае, а з поўдня Крымскае ханства. Такім чынам, перад аўтарам паўстала задача прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы. Вось чаму дзве темы унія Польшчы і ВКЛ і барацьба з крыжакамі галоўныя. Крэўская унія была заключана «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў». Вапоўскі значна больш месца і увагі, чым Длугаш, надаваў падзеям у Літве і на беларускіх землях. Невыпадкова пасля апісання Крэўскай уніі ў Вапоўскага размешчаны нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі Польшчы» Длугаша. Такія размеркаванне матэрыялу і парушэнне храналогіі тлумачацца тым, што Вапоускі лічыў неабходным азнаёміць польскага чытача з гісторыяй, звычаямі і геаграфічнымі асаблівасцямі земляў, аб'яднаных, паводле ягоных слоў, «у вечным саюзе з Польскім каралеўствам». На некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым ягоны папярэднік.

Вапоўскі бліжэй, чым Длугаш, стаяў да гуманістычнай гістарыяграфіі, якая ставіла новыя задачы перад нацыянальнай гістарычнай навукай. Праца гісторыка разглядалася ім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Вапоускі быу таксама выдатным географам і картографам свайго часу. Вялікай яго заслугай з'яуляецца публікацыя карты «Сарматыя», дзе можиа знайсці шмат геаграфічных пунктаў паўднёвай Беларусі Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.37.

Мацей з Мяхова (Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457- 1523 гг.) польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг. Ён восем разоў выбіраўся рэктарам Кракаўскага універсітэта (акадэміі), які абанязаны яму сваім росквітам. Праславіўся сваей дабрачыннасцю. Вядомасць Мацею з Мяхова забяспечыла яго праца «Хроніка палякаў», выдадзеная у 1519 г. Але ўвесь тыраж каронны канцлер Я.Ласкі загадаў канфіскаваць. Шэраг старонак замяннілі на новыя, тэндэнцыйна адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбракта, валошскага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мацей з Мяхова выказаў гіпотэ'зу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму у Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці у Літве, яккія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе паліычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народау, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца у славянским свеце.

У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гіторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці унутры Рымскай Імперыі, прыбылі ў літоускія землі і назвалі іх названнем сваей радзімы Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеускія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоускі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.37-38.

Страницы: 1, 2, 3, 4