скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя скачать рефераты

p align="left">З 1879 г. Е.Раманаў заняўся збіраннем вуснай народнай творчасці. З гадамі колькасць фальклорных запісаў у яго разрасталася, і паступова ідэі стварэння слоўніка і граматыкі адступілі на апошні план, але не зніклі канчаткова.

У 1883 г., паводле парады АН, Е.Раманаў падрыхтаваў чарнавы дадатак да слоўніка І.Насовіча. Пазней, у 1886 г., у прадмове да “Белорусского сборника” Е.Раманаў пісаў, што праца будзе складацца з 4-х выпускаў: у першы і другі ўвойдуць песні, прыказкі і загадкі, у трэці - казкі, у чацвёрты - слоўнік-дадатак да працы І.Насовіча і агляд асаблівасцей гаворкі беларусаў Магілёўскай губерні. Задума аўтара выдаць чацвёртым выпускам слоўнік не здзейснілася. У пятым выпуску “Белорусского сборника” Е.Раманаў паведамляў, што ў яго сабрана матэрыялаў больш чым на 60 друкаваных аркушаў, сярод якіх матэрыялы да слоўніка і граматыкі. Вядома, што навуковы архіў Е.Раманава, дзе знаходзіліся 15-ты выпуск “Белорусского сборника” , матэрыялы да слоўніка і граматыкі, загінуў у Стаўрапалі. Лексікаграфічная спадчына Е.Раманава не дайшла да нас, але ўсе выяўленыя пабочныя матэрыялы, высокая патрабавальнасць аўтара да сябе і глыбокая пашана да роднага слова пераконваюць, што яна была значнай і магла прынесці карысць даследчыкам беларускай мовы, складальнікам беларускіх слоўнікаў.

Е.Раманаў шмат займаўся вывучэннем умоўных гаворак (арго), апублікаваў артыкулы пра ўмоўную гаворку дрыбінскіх шапавалаў і ўмоўную гаворку жабракоў Магілёўскай губерні. Пазней сабраныя ім і іншымі даследчыкамі лексікаграфічныя матэрыялы па ўмоўных гаворках усходніх славян ён абагульніў у працы “Спроба слоўніка ўмоўных гаворак Беларусі: З паралелямі велікарускімі, маларускімі і польскімі”, якая склала поўнасцю 9-ты выпуск “Белорусского сборника” (1912 г.).

Ва ўступе гэтай працы даецца агляд гісторыі вывучэння ўмоўных адзінак і ўжо апублікаваных слоўнікаў і матэрыялаў да іх, уласныя меркаванні аб паходжанні гэтых гаворак увогуле і іх лексікі ў прыватнасці. У слоўнікавай частцы лексічныя адзінкі ўмоўных гаворак падаюцца як перакладныя эквіваленты да рэестравых слоў рускай літаратурнай мовы, якіх узята 1030. Яны падзелены на 14 тэматычных і граматычных груп: духоўныя прадметы, чалавек, расліны, дзеянні, лікі і меры, займеннікі, прыслоўі і інш. “Спроба слоўніка...” была на той час самай грунтоўнай лексікаграфічнай праца аб ўмоўных гаворках на тэрыторыі ўсходніх і часткова заходніх славян і атрымала высокую ацэнку спецыялістаў.

Паралельна з запісамі фальклорных матэрыялаў у розных паветах Магілёўшчыны і Віцебшчыны Е.Раманаў вывучаў асаблівасці гаворак на гэтых тэрыторыях. Уласныя назіранні ён выклаў у шэрагу публікацый. Першую спробу апісаць гаворкі Магілёўскай губерніі на аснове звестак, сабраных падчас экспедыцыі 1886 г., Е.Раманаў зрабіў у прадмове да 3-га выпуску “Белорусского сборника” (1887 г.). Некаторыя звесткі па лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе і акцэнталогіі гэтых гаворак былі ім апублікаваны у 1897 г. як адказы на пункты “Праграмы для збірання асаблівасцей гаворак беларускай мовы”, складзенай Я.Карскім.

Новыя факты, назапашаныя падчас наступных 5-ці экспедыцый, былі часткова выкарыстаны ў публікацыі “Матэрыялы для вывучэння гаворак Магілёўскай губерніі” (1902 г.).

Падагульненнем вынікаў усяго папярэдняга вывучэння гаворак Магілёўшчыны з'явілася праца “Гаворкі Магілёўскай губерніі”, якую Е.Раманаў меркаваў выдаць у якасці 10-га выпуска “Белорусского сборника” (напісана ў 1918 г., у перакладзе на беларускую мову апублікававана Інбелкультам толькі ў 1928 г.). Свае назіранні над гаворкамі Віцебскай губерніі даследчык выклаў у “Матэрыялах па гістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерніі. Павет Веліжскі” (1899 г.). У гэтых працах аўтар на аснове фанетычных, граматычных і лексічных асаблівасцей дае класіфікацыю гаворак Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якая не поўнасцю адпавядае сучасным класіфікацыям, аднак на той час была вельмі каштоўнай. Важнай крыніцай першапачатковага рассялення плямён , іх пазнейшых геаграфічных перамяшчэнняў, фарміравання народнасцей і г.д. Е.Раманаў лічыў тапаніміку, якой займаўся з 1866 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях.

На жаль, большасць сабраных Е.Раманавым матэрыялаў загінула. Убачылі свет толькі тыя, што адносіліся да Веліжскага павета Віцебскай губерні. Яны выкладзены і прааналізаваны ў працы “Агульны нарыс Віцебскай губерні. Павет Веліжскі” (1898 г.).

Вынікам уважлівага вывучэння тагачаснай лінгвістычнай літаратуры і абагульнення свайго педагагічнага вопыту з'явілася стварэнне Е.Раманавым падручніка па рускай мове для павятовых вучылішчаў і першага класа сярэдніх навучальных устаноў. Ён выйшаў у 1881 г. у Вільні пад назвай “Падручнік рускай граматыкі. Выпуск 1. Этымалогія” і змяшчаў кароткія звесткі па фанетыцы, марфалогіі і арфаграфіі рускай мовы. Падручнік некалькі разоў перавыдаваўся - у 1885 г. у Маскве, у 1895 г. - у Гродне, у 1904 г. - у Магілёве.

Вялікая заслуга Е.Раманава ў выданні пісьмовых помнікаў.Так, ён упершыню апублікаваў са сваімі прадмовамі і навуковымі каментарыямі “Граматыку Стэфанія Баторыя 1 сакавіка 1581 г., якую далі Васілю Няміру як пацверджанне праў на яго валоданне невялікімі сёламі Галавенчыцы, Цёплае і Любаны” (1900 г.); “Зборнік беларускіх замоў пачатку ХІХ ст.” (1901 г.); “Апісанне крычаўскага графства 1786 г.” Андрэя Меера (1901 г.) і некатоыя іншыя.

Е.Раманаў усё жыццё прысвяціў збіранню і даследаванню матэрыялаў духоўнай кульуры беларускага народа, яго мовы. На гэтай ніве ён працаваў нястомна і самааддана. Творчая спадчына яго надзвычай багатая і каштоўная.

Пасля смерці І.І.Грыгаровіча Аддзяленне рускай мовы і славеснасці стала шукаць новага складальніка беларускага слоўніка і спыніла свой выбар на Станіславе Паўлавічы Мікуцкім (1815-1890). Ён быў кандыдатам Маскоўскага універсітэта, пасля доўгі час працаваў дацэнтам кафедры параўнальнага мовазнаўства ў Варшаўскім універсітэце. Каб працягваць работу па складанні беларускага слоўніка, неабходна было падарожжа па Беларусі і Літве з мэтай збору матэрыялу. Падарожжа С.Мікуцкага пачалося ў жніўні 1853 года, а ўжо 14 снежня гэтага ж года на пасяджэнні Аддзялення слухалі яго першую пісьмовую справаздачу аб пачатку падарожжа па Беларусі. У красавіку 1854 г. С.Мікуцкі выслаў з Вільні на адрас Аддзялення беларускія валачобныя песні і 200 беларускіх слоў. З гэтага часу на працягу 1854 і 1855 гг. даследчык рэгулярна высылаў у Пецярбург па некалькі соцень слоў.

С.Мікуцкі шмат працаваў у бібліятэках Вільні, наведваў мясцовых вучоных, імкнучыся сабраць як мага больш звестак паводле сваёй праграмы. Тэарэтычныя высновы, этымалагічныя пошукі С.Мікуцкага, якія ён выклаў у 9-ці сваіх справаздачах, больш адносяцца да літоўскай мовы. На тэрыторыі Беларусі ён запісваў фальклорныя творы і лексіку да беларускага слоўніка. Плённасць і выніковасць работы С.Мікуцкага была ацэнена ў АН, і тэрмін яго камандзіроўкі прадоўжыўся да жніўня 1856 г.

У архіве АН СССР у фондах І.Сразнеўскага ёсць картатэка на 2010 слоў над назвай “Белорусские слова”, аўтарам якой хутчэй за ўсё быў з'яўляецца С.Мікуцкі. З прыкладаў відаць, што слоўнік, хоць і непаслядоўна, адлюстроўвае асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы (пераход [е] у [я] у першым пераднаціскным складзе, зацвярдзелы [р], падаўжэнне зычных, пераход [л] у [ў] / не крычаў/). У слоўнік трапіла перш за ўсё ўласнабеларуская лексіка; ёсць таксама словы, запазычаныя з іншых моў, дзіцячая лексіка і гукапераймальныя словы. На картках занатаваны фанетычныя і марфалагічныя варыянты слоў (агруст і агрэст). Тлумачэнні даюцца пры адным з іх, астатнія маюць адсылкі да папярэдняга слова. Самую шматлікую групу складаюць назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы; значна менш прыслоўяў, выклічнікаў, амаль няма лічэбнікаў, займеннікаў, службовых часцін мовы. Слоўнік-картатэка С.Мікуцкага дасканалы ў лексікаграфічных адносінах. Аўтар абазначыў націск у словах, распрацаваў сістэму граматычных памет. Да назоўнікаў дадаюцца канчаткі формы Р. скл. адз. ліку, вызначаецца род, у асобных выпадках лік. У прыметніках абазначаюцца канчаткі жаночага і мужчынскага роду адзіночнага ліку. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле з абазначэннем канчаткаў 1 і 2 асобы адз. ліку. Асобныя словы маюць толькі звесткі аб іх прыналежнасці пэўнай часціне мовы. Беларускія словы перакладаюцца на рускую мову адным або некалькімі адпаведнікамі-сінонімамі. Вельмі часта аўтар карыстаецца і апісальнымі тлумачэннямі. Пры некаторых рэестравых словах ёсць этнаграфічныя, этымалагічныя звесткі. Да беларускіх назваў раслін, жывёл, птушак змешчаны адпаведныя лацінскія тэрміны. У слоўніку шмат ілюстрацыйнага матэрыялу - урыўкаў з народных песень, прыказак, прамавак. Слоўнік С.Мікуцкага складзены ў 1854-1855 гг., ахоплівае 2010 слоў. Гэтая праца больш дасканалая, чым “Словарь белорусского наречия” П.Шпілеўскага і рукапіснае “Собрание белорусских слов по алфавиту” (1851 г.) І.Насовіча. Слоўнік С.Мікуцкага адначасова дае пэўныя звесткі пра беларускую мову сярэдзіны ХІХ ст. і будзе прыдатны пры складанні слоўніка народных гаворак.

У гісторыі вывучэння беларускай мовы пачэснае месца належыць буйному беларускаму вучонаму Івану Іванавічу Насовічу (1788-1877). Сваю навуковую дзейнасць ён распачаў ва ўзросце 55 гадоў, калі скончыў працаваць на педагагічнай ніве і выйшаў у адстаўку. Аднак працягвалася даследчыцкая дзейнасць І.Насовіча працяглы час - амаль 30 гадоў. З 1844 г. ён клапатліва запісваў матэрыялы для слоўніка і ў 1848 г. пачаў яго ўкладанне. У 1850 г. І.Насовіч закончыў першае даследаванне з 4-х частак: 1. Опыт краткого филологического наблюдения о белорусском наречии; 2. Собрание белорусских слов по алфавиту; 3. Сборник белорусских пословиц; 4. Несколько белорусских басен, народных анекдотов и повестей. Першыя тры часткі аўтар даслаў у АН. Разгледзеўшы гэтыя матэрыялы, акадэмік І.Сразнеўскі даў высокую ацэнку дзейнасці І.Насовіча і раіў Аддзяленню рускай мовы і славеснасці прасіць І.Насовіча працягваць запісы народнай творчасці і дасылаць іх у АН. Да падборкі беларускіх прыказак і прымавак, якая была надрукавана ў “Известиях АН”, І.Насовіч склаў слоўнічак на 227 адзінак, які быў першай лексікаграфічнай спробай аўтара. Арыентуючыся на рускага чытача і дбаючы пра даходлівасць прыказак, І.Насовіч перакладаў незразумелыя словы, пры неабходнасці даваў апісальныя тлумачэнні. Першая частка “Опыт краткого филологического наблюдения о белорусском наречии” не была надрукавана і захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі АН СССР, тут жа зберагаецца і другая частка Собрание белорусских слов по алфавиту. Гэтую працу сам аўтар не лічыў поўнай і бездакорнай. Слоўнічак займае 56 старонак і змяшчае 2224 артыкулы, а слоў значна больш, бо некаторыя артыкулы распрацаваны гнездавым спосабам. Для перадачы асаблівасцей беларускага вымаўлення аўтар распрацаваў сістэму ўмоўных скарачэнняў. У рэестр увайшла беларуская народная лексіка, уласныя імёны, гукапераймальныя словы, выклічнікі. Народная фразеалогія толькі часткова трапіла як ілюстрацыйны матэрыял. Фразеалагізмам звычайна даецца адвольны пераклад ці апісальнае тлумачэнне на рускай мове. У аснове будовы рэестру ляжыць алфавітны парадак размяшчэння слоў, але ў асобных выпадках ён парушаецца. Для вытворных слоў з выразнымі марфалагічнымі і сэнсавымі сувязямі І.Насовіч выбраў гнездавы метад групавання, пры якім загаловачнае слова з улікам алфавіту займае сваё месца ў рэестры, а вытворныя групуюцца вакол яго. Словы з павелічальнымі і памяншальнымі спосабамі таксама групуюцца пры асноўным слове. У слоўніку шмат полісемантаў. Амонімы падаюцца асобнымі артыкуламі. Нярэдка сустракаюцца фанетычныя, марфалагічныя варыянты слоў. Беларускія словы аўтар пераклаў на рускую мову адным або некалькімі адпаведнікамі. Семантычная характарыстыка слова даецца апісальна. Даволі часта аўтар падае этымалагічныя каментарыі да слоў. Граматычныя і стылістычныя паметы выкарыстоўваюцца рэдка, бессістэмна, непаслядоўна. Ілюстрацыйнаму матэрыялу аўтар не надаваў вялікага значэння, хаця пры жаданні І.Насовіч мог узбагаціць свой слоўінк вялікім, цікавым і каштоўным матэрыялам. “Собрание белорусских слов по алфавиту” - першая і не зусім дасканалая лексікаграфічная спроба І.Насовіча.

І.Насовіча не задавальняла аматарская праца ў галіне беларускай філалогіі, яму хацелася дасканала даследаваць беларускую лексіку, падрыхтаваць грунтоўнае выданне, якое пайшло б на карысць навуцы. Таму пасля смерці І.І.Грыгаровіча, які пачаў складаць “Словарь западнорусского наречия” і не давёў працу да канца, І.Насовіча настойліва прасіў Другое Аддзяленне АН даручыць яму скончыць працу. Такой згоды атрымаць не ўдалося. Яму прапанавалі на матэрыялах “Актов, относящихся к истории Западной России” (Спб., 1846-1853) скласці слоўнік старажытных слоў. І.Насовіч аддаў гэтай працы каля трох з паловай гадоў. У пачатку 1857 г. ён перадаў слоўнік у АН. Спецыяльная камісія станоўча ацаніла працу і рэкамендавала да друку, самога аўтара ў 1865 годзе ўзнагародзілі Увараўскай прэміяй, але слоўнік так і застаўся ляжаць у рукапісе. Слоўнік старажытнай мовы займае 1110 старонак вялікага фармату і налічвае каля 12 тыс. слоў. У слоўніку строга вытрыманы алфавітны парадак размяшчэння слоў, шырока выкарыстана сістэма адсылак. Кожнае загаловачнае слова мае свой сталы граматычны каментарый для кожнай часціны мовы: адзначаецца часціна мовы, род для назоўнікаў, трыванне для дзеясловаў і г.д. Стылістычныя паметы паказваюць сферу ўжывання слова, яго памяншальныя, зневажальныя формы і нш. Для тлумачэння беларускай лексікі выкарыстаны рускія адпаведнікі, апісанні, этымалагічныя каментарыі, параўнанні з іншымі мовамі. У склад слоўнікавых артыкулаў уваходзіць дакладна пашпартызаваны ілюстрацыйны матэрыял.

Трошкі пазней І.Насовіч склаў і 30 красавіка 1858 г. даслаў у АН слоўнічак-дадатак, куды ўвайшла лексіка, якая існавала ў беларускай мове, але не зафіксавана ў пісьмовых помніках. Гэты слоўнік з рэестрам у 2 слупкі займае больш чым 14 старонак і змяшчае 1086 слоў. Слоўнік старажытнай беларускай мовы разам з дадаткам пакуль што застаецца самай вялікай працай беларускай гістарычнай лексікаграфіі.

Ад задумы скласці грунтоўны слоўнік беларускай мовы І.Насовіч не адступаўся: з 1848 г. паралельна з іншымі заняткамі па беларускай філалогіі ён працаваў і над вялікім беларускім слоўнікам і не пераставаў хадайнічаць, каб атрымаць афіцыйную згоду на яго складанне. Нарэшце пасля доўгіх і настойлівых намаганняў у 1861 г. Аддзяленне рускай мовы і славеснасці АН прапанавала І.Насовічу падаць беларускі слоўнік на конкурс, дзе працу адзначылі Дзямідаўскай прэміяй (1863 г.). Толькі ў 1870 г. “Словарь белорусского наречия” быў надрукаваны. Гэты слоўнік атрымаў высокую ацэнку спецыялістаў. Ён павінен быў сістэматызаваць лексіку жывой народнай мовы і стаць крыніцай для лінгвістычных даследаванняў беларускай мовы і дапаможнікам пры чытанні старажытных помнікаў пісьменства. Асноўнымі матэрыяламі для слоўніка былі ўласныя запісы І.Насовіча з жывой народнай мовы. Адсюль аўтар выбіраў словы для рэестравай часткі слоўніка і ілюстрацыйны матэрыял. Запісы інтэнсіўна і пастаянна вяліся ў Магілёўскай губерні ў ваколіцах Мсціслава і склалі самую значную частку слоўніка. Матэрыялы для слоўніка таксама запісваліся ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях. У слоўнік уключана больш за 30 тыс. слоў жывой беларускай мовы сярэдзіны ХІХ ст. Праца ні ў чым не саступала лепшым слоўнікам таго часу, пра што сведчыць прысуджэнне І.Насовічу Дзямідаўскай прэміі. Сярод аналагічных лексікаграфічных выданняў той пары слоўнік І.Насовіча вылучаецца асаблівым падыходам да апісання беларускага дыялектнага слова, арыгінальным і спецыфічным спалучэннем розных слоўнікавых паказчыкаў і лексікаграфічных прыёмаў, уласцівых дыялектным, перакладным, тлумачальным і іншым тыпам слоўнікаў. Удалае спалучэнне ў слоўніку амаль усіх вядомых на той час прыёмаў і спосабаў апісання лексікі зрабілі даведнік шматпланавым і разнастайным паводле змешчанай ў ім лексічнай інфармацыі, што максімальна пашырыла чытацкую аўдыторыю, дазволіла выкарыстоўваць яго для самых розных мэт (навуковага вывучэння мясцовых беларускіх слоў, перакладу розных беларускіх тэкстаў на рускую мову, тлумачэння асобных этнаграфічных з'яў і звычаяў і г.д.).

Універсальны характар “Словарь белорусского наречия” І.Насовіча не дазваляе адназначна вызначыць яго тып. Параўнальны аналіз слоўнікавых паказчыкаў у працы І.Насовіча паказвае, што найбольш паслядоўна ў ім рэалізуюцца дыялектны, перакладны і тлумачальны паказчыкі. Перакладны паказчык двухмоўнасці адлюстраваны ў слоўніку І.Насовіча адпаведнымі эквівалентамі ці апісальнымі тлумачэннямі па-руску ўсіх без выключэння рэестравых беларускіх слоў. Дыялектны паказчык таксама з'яўляецца вызначальным, паколькі, каб пазбегнуць агульных з рускай мовай слоў, якія ўвайшлі ў рэестр “Спробы абласнога велікарускага слўніка”, І.Насовіч свядома не ўключыў у слоўнік шэраг лексем з асноўнага слоўнікавага фонду беларускай агульнанацыянальнай мовы (агонь, вада, зямля, нага і многія іншыя). Да рыс, якія характарызуюць “Словарь белорусского наречия” як пераважны дыялектны, можна аднесці: а) відавочную рэгіянальнасць значнай часткі рэестравых слоў (молодня `молнія`); б) дакладную фанетычную нерадачу жывога гучання мясцовых слоў (напр., да слова кгеркаць: [кг] произносится какъ латин. [g]); в) выкарыстанне ў якасці ілюстрацый фрагментаў жывой народна-дыялектнай мовы (нярэдка некалькі сказаў гутарковай мовы для ілюстрацыі пэўнага слова); г) адлюстраванне ўзроўню светаразумення простых людзей (напр., да слова жаль: человекъ безъ жалю въ сердце, не думаець, якъ отвечаць перед Богомъ) і некаторыя іншыя слоўнікавыя паказчыкі. У працы І.Насовіча ёсць шэраг паказчыкаў і прыёмаў апісання лексікі, якія звычайна рэалізуюцца ў тлумачальных слоўніках. Да такіх можна аднесці а) наяўнасць дэфініцый (кляшторъ - католический монастырь); б) тлумачэнне рэестравых беларускіх слоў пры дапамозе рускіх сінанімічных пар і радоў (шаповалъ - валяльщикъ, войлочникъ); в) наяўнасць стылістычных памет пры асобных рэестравых словах (ирон., ласк., негод., ругат., стар., унич., филос., церк., юрид. і інш. у “Тлумачэнні скарачэнняў у слоўніку”). Своеасаблівасць падыходу І.Насовіча да апісання розных уласцівасцей жывога беларускага слова абумоўлена не толькі ўдалым спалучэннем характэрных рыс самых розных тыпаў слоўнікаў, але і свядомым выкарыстаннем у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Станоўчыя рысы слоўніка адзначылі ўжо сучаснікі І.Насовіча. Так, акадэмік І.Сразнеўскі лічыў, што “толькі пры дапамозе такога слоўніка ... можна пачаць падрабязныя даследаванні складу беларускай мовы”. Вялікую цікавасць навуковай грамадскасці “Словарь белорусского наречия” прыцягваў і ў пазнейшы час. У 1920-я гады, калі на Беларусі ішоў працэс актыўнага моўнага будаўніцтва, ён карыстаўся самым шырокім попытам у розных груп насельніцтва краіны. Наступныя два дзесяцігоддзі (30-40-я гг. ХХ ст.) характарызуюцца рэзка адмоўным стаўленнем да гэтага слоўніка. Аднак ужо ў пачатку 1950-х гадоў на старонках перыядычнага друку з'яўляюцца спачатку адзінкавыя, а потым усё больш шматлікія станоўныя згадкі пра “Словарь белорусского наречия”. У 1983 годзе было ажыццёўлена яго факсімільнае перавыданне.

Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў другой палове ХІХ стагоддзя

Спрэчкі пра самастойнасць беларускай мовы працягваліся і ў другой палове ХІХ стагоддзя. У сувязі з гэтым польскія і расійскія даследчыкі ўважліва прыглядаліся да мовы насельнікаў Паўночна-заходняга краю з мэтай вывучэння ў тым ліку і гісторыі гэтай мовы. Акрамя таго ўжо к сярэдзіне ХІХ ст. сярод мовазнаўцаў склалася цвёрдае перакананне пра неабходнасць вывучэння мовы народа разам з гісторыяй народа, які з'яўляецца яе творцам і носьбітам. Вывучэнне гісторыі мовы павінна абапірацца на фактычны матэрыял, які павінен чэрпацца з розных крыніц, і ў першую чаргу - з пісьмовых помнікаў. Такі погляд у сярэдзіне ХІХ ст. (1849) у працы Мысли об истории русского языка быў сфармуляваны рускім вучоным Ізмаілам Іванавічам Сразнеўскім. У гэтай працы аўтар вызначыў галоўныя этапы гісторыі рускай мовы ў шырокім разуменні, г.зн. уключаючы і беларускую мову. “Белорусское наречие” І.Сразнеўскі лічыў самым важным з мясцовых відазмяненняў рускай народнай мовы. Гэта праца набыла вялікі аўтарытэт у навуковых колах і неаднаразова перавыдавалася (апошні раз у 1959 г.), яна ў пэўным сэнсе вызначала шляхі дзейнасці айчынных моваведаў у галіне гісторыі мовы. У другой палове ХІХ ст. актыўна перавыдаваліся помнікі старажытнага пісьменства, праводзілася іх палеаграфічнае і лінгвістычнае вывучэнне. Віленская камісія, створаная ў 1864 годзе для разбору і выдання старажытных актаў, апублікавала на працягу 1864-1915 гг. 49 тамоў. Шырока выдаваліся летапісы, рэлігійныя і палемічныя працы, навуковыя і мастацкія творы. Публікацыя старажытных помнікаў і фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў дазваляла аб'ектыўна і глыбока даследаваць розныя пытанні беларускай мовы. Беларускамоўны фактычны матэрыял не толькі супастаўляўся ў даследаванняў лінгвістаў, але і станавіўся асновай для напісання спецыяльных прац.

У 1884 г. было апублікавана даследаванне А.І.Нядзёшава “Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак”. Гэта была па сутнасці першая спецыяльная праца па гістарычнай граматыцы. Гістарычны матэрыял аўтар браў з выдадзеных на той час помнікаў беларускага дзелавога пісьменства. Асноўная ўвага надавалася працам аўтараў ХVІ ст., паколькі, на думку І.А.Нядзёшава, у гэты час закончыўся працэс фарміравання беларускай мовы. Найбольш падрабязна аўтар спыніўся на фанетычных асаблівасцях, значна менш - на марфалагічных.

Сур'ёзна займаўся вывучэннем гісторыі беларускай мовы, даследаваннем старабеларускага пісьменства П.У.Уладзіміраў. Да нашага часу не страціла актуальнасці яго доктарская дысертацыя “Доктор Франциск Скорина; его переводы, печатные издания и язык” (Спб., 1888). Мову твораў беларускага першадрукара П.У.Уладзіміраў даследаваў у асобным раздзеле і кваліфікаваў яе як узор беларускай гаворкі пачатку ХVІ ст. У канцы працы аўтар змясціў невялікі слоўнік выбраных выразаў з прац Ф.Скарыны.

З іншых даследаванняў П.У.Уладзімірава пра асобныя помнікі старабеларускага пісьменства варта адзначыць артыкул "Житие Святого Алексия, человека Божия" в западнорусском переводе конца ХV века. Акрамя таго, П.Уладзіміравым быў зроблены агульны агляд помнікаў беларускага і ўкраінскага пісьменства - Обзор южнорусских и западнорусских памятников письменности от ХІ до ХVІІ столетия. Тут адзначана, што помнікі з беларускімі моўнымі рысамі вылучаліся ўжо з ХІІІ ст.

Грунтоўную работу ў распрацоўцы пытанняў гістарычнай граматыкі ў другой палове ХІХ ст. праводзілі такія вучоныя, як Аляксандр Апанасавіч Патабня, Піліп Фёдаравіч Фартунатаў, А.І.Сабалеўскі, Ігнат Ягіч. А.І.Сабалеўскі прааналізаваў моўныя асаблівасці каля 30 грамат ХІІІ-ХV стст., створаных у межах былых Полацкага і Смаленскага княстваў. Лінгвістычны аналіз гэтых помнікаў дазволіў аўтару апісаць смаленска-полацкі дыялект, які пазней, на яго думку, увайшоў у склад беларускай мовы. Вывучаў А.І.Сабалеўскі і пазнейшыя помнікі беларускага пісьменства - беларускія пераклады ХV ст., выданні Ф.Скарыны, мову якіх лічыў у сваёй аснове царкоўнаславянскай.

Гістарычная фанетыка і марфалогія з'явіліся аб'ектам увагі вядомага рускага лінгвіста Фёдара Іванавіча Буслаева.

У 1858 г. у Маскве выйшла яго праца “Опыт исторической грамматики русского языка”, наступныя выданні выходзілі пад назвай “Историческая грамматика русского языка”. Гэта праца ўяўляе сабой звязны нарыс, дзе разгледжаны граматычныя катэгорыі, формы і канструкцыі рускай мовы ў іх гістарычным асвятленні. У 1861 г. выйшла “Историческая хрестоматия по церковнославянскому и русскому языку”. У ёй пададзены тэксты старажытнага пісьменства з гісторыка-літаратурнымі і лінгвістычнымі каментарыямі.

Над вывучэннем беларускіх (заходнерускіх) летапісаў працавалі таксама С.Л.Пташыцкі, Аляксей Аляксандравіч Шахматаў, М.М.Карпінскі. М.М.Карпінскім быў прааналізаваны адзін з цікавых рэлігійных помнікаў - Чэцця 1489 г.

Грунтоўным вывучэннем беларускай мовы і культуры (у тым ліку этнаграфіі і гісторыі) займаўся Яўхім Фёдаравіч Карскі. У сваёй працы “К истории звуков и форм белорусского наречия” ён зрабіў глыбокі аналіз гісторыі беларускай мовы. У канцы ХІХ ст. Я.Карскі апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку і доктарская дысертацыя “Западнорусские переводы псалтыри в ХV - ХVІІ вв.” (Варшава, 1896).

Вывучэннем помнікаў беларускага пісьменства займаліся таксама А.Брукнер, У.М.Перэтц, А.С.Архангельскі, А.С.Будзіловіч, С.К.Буліч, А.М.Весялоўскі, Ф.М.Ільінскі і інш.

Страницы: 1, 2, 3