скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову скачать рефераты

p align="left">Пры сінхронным перакладзе вопытны перакладчык распазнае без асаблівай цяжкасці лексічныя і сінтаксічныя архаізмы ў арыгінальным тэксце і ўспрынімае і выкарыстоўвае іх стылістычныя функцыі.

Пры дыяхронным перакладзе ўзнікаюць дадатковыя цяжкасці. Перакладчыку цяжка вызначыць словы і абароты, якія ў пару стварэння арыгінала лічыліся архаічнымі і ўжываліся аўтарам у пэўных стылістычных мэтах. Цяжкасць ідэнтыфікацыі ўзрастае яшчэ і таму, што мова ўсяго твора ўспрымаецца як мова другой эпохі, ў якой сустракаюцца архаізаваныя элементы ў параўнанні з сучаснай нормай мовы. Натуральная архаізацыя мовы мастацкіх твораў уплывае на іх успрыманне і стварае асаблівыя перакладчыцкія праблемы. Ці перакладаць іншамоўныя раманы 16-17 ст. мовай той эпохі? Канечне гэтага нельга рабіць. Такі пераклад будзе малазразумелым для сучаснага чытача. Пераклад - асобы тып славеснага мастацтва. Трэба помніць, што ён ствараецца для пэўнай моўнай эпохі, сучаснай для чытача.

Спіс архаічных словаў і іх сучасныя эквіваленты

Слова

Паходжанне

Значэнне

Прыклад

Каментарыі

art

Форма дзейніка 'to be', ад Старога Ангельскага eart

Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to be.

Thou art the most mysterious hermit I ever met.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

astonied

Прыметнік прошлага часу 'astony' ад сярэднягя Ангельскага astonien

Вельмі моцна уражваць, быць уражаным

…and I sat astonied unitl the evening sacrifice.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

betwixt

Ад Старога Ангельскага betweohs, ці давальнага betweoxum (between)

between

From betwixt the shoulders hung down over the back what had the appearance of a bearskin.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

Таксама ужывалася у некаторых паўднёвых дыялектах у Злучаных Штатах у 19 -20 ст.

dost

Ад дзейніка do

Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to do

And if thou dost not - why, by my faith, I think I must pay thy ransom myself.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

doth

from do

Трэцяя асоба адзіночнага ліку дзейніка to do

The north wind driveth away rain: so doth an angry countenance a backbiting tongue.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

-est

Ад Старога Ангельскага "-est". Параўн. да нямецкага "-st".

Суфікс, які ўжываўся з правільнымі формамі дзейніка другой асобы адзіночнага ліку

Thou speakest but sad truths

Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

-eth

Ад Старога Ангельскага "-eр". Параўн. да нямецкага "-t".

Суфікс, які выкарыстоўваўся для ўтварэння дзейніка трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу.

He maketh me to lie down in green pastures: he leadeth me beside the still waters.

Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

hast

Ад дзейніка to have

Форма дзейніка to have другой асобы адзіночнага ліку.

Thou hast them all before thee now, and bring'st them on bravely, lad.

hath

Ад дзейніка to have

Форма дзейніка to have трэцяй асобы адзіночнага ліку.

God's blessing on our master Cedric, he hath done the work of a man in standing in the gap.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

hither

(to) here

Форма вінавальнага склона

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

shalt

Ад shall

Выкарыстоўваўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў.

Thou shalt break them with a rod of iron; thou shalt dash them in pieces like a potter's vessel.

Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

thee, thou, thy/thine

Ад Старога Ангельскага юъ

Старажытны прыметнік другой асобы адзіночнага ліку

I know thou thinkest me a fool, or thou wouldst not be so rash in putting thy head into my mouth.

Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

Таксама яшчэ ўжываецца ў некаторых дыялектах паўночнай Англіі, напр. у Ёркшыры

thither

(to) there - туды

Вінавальны склон займенніка there

Our going thither is uncertain.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

thole

Ад Старога Ангельскага

юolian

Страдаць, смірацца

A man with a good crop can thole some thistles

Ўсё яшчэ ўжываецца ў некаторых паўночных Англійскіх і шатландскіх дыялектах

wert

Ад дзейніка to be

Форма другой асоба адзіночнага ліку прошлага часу дзейніка to be

I guessed by thy insolent babble thou wert no true lover of the long bow.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

whither

Скарочаная форма ад where hither

Куды - напрамак

whence camest thou? and whither wilt thou go?

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

wilt

Ад will

Ужываўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў

whence camest thou? and whither wilt thou go?

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

Сярод старажытных словаў, якія сустракаюцца ў творах Скота, можна выдзяліць наступныя групы:

Прадметы ваеннага рамяства:

Baldric - перавязь

Banderole - маленькі флажок, які чаплялі на кап'ё рыцара

Battleaxe - баявы тапор

Bird-bolts - спецыяльныя стрэлы з тупымі канцамі для палявання на птушак

Chamfron - частка абмундзіравання для конскай галавы

Challenge to the lists - вызаў на турнір

durindarte - старажытны меч ( ад імя мяча Дзюрандаля, які належыў герою французскіх народных балад Раланду)

Dagger - кінжал

Gorget - латны каўнер

Hackney - верхавы конь

Hauberk - кальчуга

Javelin - дроцік

Jazeran - лёгкая браня зробленая з маленькіх металічных пласцінак, нашытых на тканіну

Knight-errant -рыцар-вандроўнік

Lance - кап'ё

Palfrey - вярхавы конь, часта пад жаночым сядлом

Panoply - даспехі

Pennon - маленькі сцяг, вымпел

Poniard - кінжал

Saber - шабля

Scottish mercenaries - наёмныя салдаты - шатландцы з асабістай

аховы французскага караля.

Squire - збраяносец

Steed - баявы конь

Прадметы адзення

Scrip - сума, заплечны мяшок

Girdle - пояс, кушак

Pelisse - гусарскі менцік, мундзір французскага афіцэра пачатка XIX ст

Shako - ківер, ваенны галаўны ўбор 18-19 ст.

Brogues - грубы самароблены скураны абутак

Surcoat - верхняе мужское адзенне, якое адзявалі паверх кальчугі

Duffle - грубая шарсцяная тканіна

Rocket - кашуля з вузкімі рукавамі

Carcanet - цэп, які насілі на шыі, як упрыгожванне

Cymar, simarre, simar - сімара, жаночае шырокае і лёгкае адзенне

Розныя групы людзей

Vassal - васал, прыслужнік, залежная асоба

Gentry - джэнтры, нетытулаванае дробнамаёнткавае дваранства

Franklin - франклін, незалежны землевалодар недваранскага паходжання

Feudal - феадал

Jester - прыдворны шут

Serf - крэпасны, нявольнік

Bondsman - раб, нявольнік

brethren - брацтва

seneschal - дварэцкі сярэднявяковага прынца ці высакароднага чалавека

Springald - юнак

Varlet - служка, рыцарскі паж

Syndic - прадстаўнік рамесленных гільдый у сярэдневяковай Заходняй Еўропе

Tasker - старшы слуга, галоўны над другімі слугамі

Tonsor - цырульнік

Tire-woman - камярыстка

Alderman - член гарадскога кіравання

Herald - геральд, вястун

Man-at-arms - воін

Yeoman - дробны землевалодар, незалежны селянін

Burgher - гараджанін, бюргер

Ealdorman - у старажытнія часы вельмі высакародны чалавек

Thrall - раб

Грошы

Liard - ліард, старажытная французская медная манета

Guilder - гульдэн, манета Фландрыі

Ducat - дукат, вагавая манета, якой карысталіся ў міжнародным гандлі.

Asper - аспер, срэбраная турэцкая манета

Byzant - візант, залатая візантыйская манета

Cardecu - кардэкю, старажытная срэбраная французская манета

Merk, mark - марка, старажытная манета, 2/3 фунта

Maravedi - мараведзі, дробная медная манета

Real - рэал, іспанская срэбраная манета

Zecchin, sequin - цэхін, старажытная веніцыянская манета

Краіны і народы

Bohemians - цыгане

Cathay - старажытная, паэтычная назва Кітая

Hun - гун, прашчур венграў

Dalmatia - Далмація, гістарычная вобласць на захадзе і паўночным захадзе Балканскага паўвострава

Caledonia - каледонія, старажытная назва Шатландзіі

The Low Countries - старажытная назва Нідэрландаў

Jeshurun - ізраiліцяне

Saracens - сарацыны, мусульмане, супраціўнікі крыжакоў

Ускліцанні

Hark! - Ціха! Паслухай!

A murrain take thee! - каб цябе халера забрала!

God wot - у старажытнай ангельскай мове форма прошлага часу ад witan = to know - ведаць.God knows! - Бачыць Бог, Ей богу!

Sapperment! - чорт пабяры!

Heaven forefend - не дай божа!

Ay, marry are you! ( marry = by Mary) - клянуся багародзіцай!

Whelp of a she-wolf -- воўчы вырадак!

By my halidome! - клянуся выратаваннем сваёй душы!

Словы, якія малі другое значэнне.

Career - бег

Cheer - смачная ежа

Habit - адзенне

Mechanic - рамесленнік, просты гараджанін

Іншае.

Of yore - даўным-даўно

Sword of lath - драўляны меч

Countenance - твар

ennui - скука, тоска

bower - будуар

Gratulate = congratulate - вітаць, кланяцца

Perchance-- магчыма

Covin-tree - дрэва, пад якім сустракаліся члены клана ці баявога саюза ( ад слова covin - дагавор, саюз)

Hanap - кубак, чаша

Runlet - невялічкая бочачка віна

Venery - паляванне

Gloire = glory - слава

To shroud amongst - хавацца

A cubit - старажытная мера даўжыні, роўная паўметру

Brach, brachet - сабака жаночага роду, сучка

Раздзел 4. Асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота на прыкладзе переклада Л. Забалоцкай

Пераклады з англамоўнай літаратуры на беларускую мову пачаліся нядаўна, і калі традыцыя перакладу з англійскай мова на іншыя мовы сягае ў далёкія стагоддзі, то беларусы зацікавіліся англамоўнай літаратурай толькі ў 1925 г., калі Юрка Гаўрук пераклаў адну з камедый Уільяма Шэкпіра. Пазней ён пераклаў прозу і паэзію англійскіх, амерыканскіх і аўстралійскіх аўтараў. З таго ж перыяду мы павінны ўзгадаць і славутага Уладзіміра Дубоўку, аўтара перакладаў санетаў Шэкспіра і “Шыльёнскага вязня” Джоржа Байрана.

Пазней перакладаліся творы іншых англійскіх пісьменнікаў: Оскара Ўайлда, Роберта Стывенсана, Уільяма Моэма, Джорджа Оруэла, Грэма Грына, Джэймса Джойса. З амерыканскай літаратуры перакладаліся Ўільям Сараян, Карсан МакКалерс, Эрнэст Хэмінгуэй, Джон Стэйнбэк, Джон Байран. З аўстралійскіх аўтараў беларускія чытачы маглі прачытаць Кэтрын Прычард і Колін МакКалак.

Перакладаўся з англійскай мовы і Вальтэр Скот. На дадзены момант на беларускай мове былі выдадзены два раманы - “Квенцін Дорвард” у перакладзе М. Пазнякова і “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай.

Аб'екты гэтага раздзела - раман “Айвенга” у арыгінале і яго пераклад, выкананы Л. Забалоцкай.

Людміла Забалоцкая (сапр. Саламаха Людміла) нарадзілася ў горадзе Крычаў Магілеўскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскую медыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974-1984 гг. - навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі.

Друкуецца з 1968 г. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989).

Так як раман перакладаўся для дзяцей і юнацтва і прызначаўся для школьных бібліятэк, найбольш складаныя часткі рамана былі апушчаны, а кніжныя і незразумелыя словы былі перакладзены сваімі простымі аналагамі.

Так, напрыклад, у наступным сказе перакладчыца апусціла вялікую яго частку і перадала змест вельмі лаканічна:

The situation of the inferior gentry, or franclins, as they were called, who, by the law and spirit of the English constitution, were entiteled to hold themselves independent of feudal tyranny, became now unusually precarious.

Надзвычайна нетрывалым зрабіўся на той час стан дробна-маёнткавых дваран, ці, як іх тады называлі, франклінаў.

На мой погляд у гэтым сказе адлюстравана важная гістарычная інфармацыя, якую нельга было апускаць - тое, што па закону франкліны і дробна-маёнткавыя дваране былі незалежнымі ад феадальнай тыраніі. І тое, што, нават, негледзячы на закон, іх палажэнне зрабілася нетрывалым адлюстроўвае ўсю пераблытанасць таго часу.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5