скачать рефераты

скачать рефераты

 
 
скачать рефераты скачать рефераты

Меню

Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах скачать рефераты

Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах

2

Змест

Уводзіны...................................................................................................................2

Глава 1. Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы..........................................................................................................................4

1.1 З гісторыі вывучэння фразеалогіі беларускай мовы......................................4

1.2 Паходжанне фразеалагізмаў у рускай, беларускай і польскай мовах..........6

Глава 2. Фразеалагізмы з лексічным кампанентам “зямля” ў рускай, беларускай і польскай мовах..................................................................................8

2.1 Этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”......................................8

2.2 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”....12

2.3 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”....................................................................................................................18

Заключэнне.............................................................................................................21

Спіс літаратуры......................................................................................................23

Уводзіны

Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі з'яўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Фразеалагізаваныя структуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету. Існуюць пэўныя цяжкасці перакладу фразеалагізмаў, усталявання адпаведнасці ў іншай мове. Яны звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў

Паколькі апісанне фразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў, то яно з'яўляецца перспектыўным накірункам працы. Такім чынам, можна гаварыць пра тое, што тэма нашай курсавой работы актуальная і надзённая.

Актуальнасць выбару тэмы абумоўлена таксама недастатковай распрацаванасцю тэмы ў лінгвістычнай літаратуры. Так, калі рабіць агляд літаратуры па тэме даследавання, то неабходна назваць працы некаторых аўтараў. Так, А.Груца у сваёй працы “Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі” звяртаўся да праблемы параўнальнай фразеалогіі. Аўтар разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз і інтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновы аб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, што было непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межах аднаго дзяржаўнага аб'яднання.

Варта таксама назваць даследчыка Міхайлава С.І., які ў працы “Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект” звяртаўся да падабенства і разыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаў беларускай і польскай моў.

Прадметам даследавання курсавой работы з'яўляецца фразелогія сучаснай беларускай, рускай і польскай літаратурных моў.

Аб'ектам даследавання, у сваю чаргу, выступаюць фразеалагізмы з кампанентам “зямля”.

Мэта курсавой работы: даследаванне асаблівасцей ужывання і функцыянавання фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” у беларускай, рускай, польскай мовах.

Перад работай ставіліся наступныя задачы:

1. Прывесці асноўныя факты навукова-тэарэтычных асноў вывучэння фразеалогіі беларускай мовы;

2. Прааналізаваць этымалогію фразелагагізмаў з кампанентам “зямля”;

3. Класіфікаваць фразеалагізмы з кампанентам “зямля” у залежнасці ад іх лексічных значэнняў;

4. Дыферэнцыраваць фразеалагізмы з лексічным кампанентам “зямля” у залежнасці ад сінтаксічных асаблівасцяў.

Адносна фразеалагічнага матэрыялу трэба сказаць, што у ходзе працы на аснове слоўнікаў польскай, беларускай і рускай моў было сабрана 65 фразеалагічных адзінак, якія ўтрымліваюць у сваім складзе лексему “зямля”.

Колькасць беларускіх фразеалагізмаў - 48 адзінак, што складае 55,2% ад агульнай масы сабранага матэрыялу.

15 адзінак (17,2%) сабраны на базе фразеалагічных слоўнікаў рускай мовы.

Фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” на базе польскіх слоўнікаў зафіксавана 24 (27,6%).

Глава 1. Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы

1.1 З гісторыі вывучэння фразеалогіі беларускай мовы

У сувязі з тым, што новая сучасная беларуская літаратурная мова складалася пазней, чым, напрыклад, сучасная руская літаратурная мова, што беларуская літаратурная мова складалася галоўным чынам на аснове жывых народных гаворак, адносіны паміж сучаснаю беларускаю літаратурнаю мовай і жывымі беларускімі гаворкамі выразна іншыя, чым адносіны паміж рускай літаратурнай мовай і народнымі гаворкамі. Не толькі сёння, але і працяглы час у будучыні літаратурная мова будзе вельмі спорна жывіцца народнымі гаворкамі, як найпершаю, найбагацейшаю гаючаю крыніцай пашырэння яе актыўных запасаў.

Збіранне фразеалагічных матэрыялаў жывой беларускай народнай мовы, іх вывучэнне, спарадкоўванне і выданне як даведнікаў, такім чынам, не толькі навуковая задача, а і неабходны неадкладны клопат пра развіццё беларускага літаратурнага слова [4; 28].

Фразеалогія ў беларускім мовазнаўстве зусім нядаўна пачало толькі станавіцца асобнаю навукаю, дагэтуль яшчэ не было апісання і падагульнення таго, што зрабілі беларускія лінгвісты ў галіне вывучэння беларускай фразеалогіі, незаменных выяўленчых сродкаў літаратурнай творчасці.

Варта спыніцца на артыкуле М Сямёнаўскага “Работа над мовай і стылем паэмы Я.Коласа “Новая зямля” ў школе”. Дадзены артыкул прысвечаны фразеалогіі, фразеалагізмам, ужытым Я.Коласам у паэме. Разгляд гэтых моўна-выяўленчых сродкаў адлюстроўвае пачатковыя крокі ў разведцы фразеалогіі.

На першым плане пры вывучэнні мовы паэмы стаяць прыказкі і прымаўкі. Да іх колькасці Сямёнаўскі М. Часам далучае і фразеалагізмы.

Першыя ўласна фразеалагічныя даследаванні і апісанні належаць кандыдату філалагічных навук А.Базыленцы “Устойчивые словосочетания в языке Якуба Коласа” (Мінск, 1962) трэба лічыць першай навуковай працай ў галіне беларускай фразеалогіі. А.Базыленка вызначае такія фразеалагічныя адзінкі, як: 1) устойлівыя непадзельныя адзінствы; 2) ідыёмы, ці фразеалагічныя зрашчэнні; 3) фразеалагізмы.

Яшчэ адзін артыкул А.Базыленкі “Да пытання аб фразеалагічных адзінках у беларускай мове...” адыграў станоўчую ролю ў разведцы і тэарэтычных пошуках, у развіцці беларускай фразеалогіі. Вельмі каштоўна, што аўтарка дала ў рукі лінгвістам, выкладчыкам лінгвістычных дысцыплін вылушчаны фактычны матэрыял.

У артыкуле А.Базыленкі “ Роля асноўнага слоўнікавага фонду ва ўтварэнні і развіцці фразеалагічных словазлучэнняў у беларускай мове” ўтрымлівае ў сабе спробы асвятлення стылістычнага выкарыстання народных прыказак, прымавак, фразеалагізмаў.

З 1958 года паяўляюцца фразеалагічныя публікацыі кандыдата філалагічных навук супрацоўніка Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа АН БССР А.Аксамітава. Перш за ўсё - “Лексіка беларускіх прыказак ХІХ ст. У сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі”. Непасрэдна тэме фразеалогіі прысвячаецца не ўся праца, а толькі яе трэці раздзел.

“Мова - душа народа” - гэта навукова-папулярны артыкул таго самага аўтара. Амаль палова артыкула прысвячаецца фразеалогіі. У цікавай прапагандысцкай форме А.Аксамітаў тлумачыць беларускія фразеалагізмы, знаходзіць да іх адпаведнікі ў рускай мове.

Нягледзячы на шырокую працу мовазнаўцаў, трэба адзначыць, што пакуль што здабыткі беларускай фразеалогіі, яе тэарэтычнага даследавання і апісання не вельмі прыкметныя, поле дзейнасці вельмі шырокае, а прыктычныя вынікі і напрацоўкі нязначныя.

1.2 Паходжанне фразеалагізмаў у рускай, беларускай і польскай мовах

Ва ўсходнеславянскіх мовах ёсць агульныя для ўсіх іх фраземы. Адны з іх ідуць з далёкай мінуўшчыны, перайшлі ў спадчыну з агульнаўсходнеславянскай мовы; другія ўзніклі пазней самастойна ва ўсіх трох мовах - мовах з блізкай лексікай і сінтаксічным ладам; трэція перайшлі ў беларускую і ўкраінскія мовы ў ХІХ-ХХ стагоддзях [18; 30].

Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў сябе лексічнае і фразеалагічнае багацці такіх міжнародных моў старажытнай культуры, якімі былі грэцкая і лацінская мовы, а таму яна характарызавалася дасканалым граматычным ладам за разгалінаванай сістэмай скланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў, багатай і разнастайнай сістэмай словаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні як простага, так і складанага сказа. Менавіта таму, калі беларуская мова была дзяржаўнай у межах Вялікага Княства Літоўскага, яна доўгі час з поспехам абслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыя запатрабаванні беларускага народа як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічваць таго, што ў сувязі з прымусовым апалячваннем і акаталічваннем беларускага народа ў адносінах да беларускай мовы кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года уній праводзілася палітыка дэскрэдытацыі і дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да забароны пастановай польскага сейма ў 1696 годзе карыстання беларускай мовай у афіцыйнай перапісцы, а потым канчатковага выцяснення з судова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сфер грамадскага жыцця. У гэтай сітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмы па паходжанні, нейкі час працягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ў гутарковай мове, а пасля далучэння беларускіх зямель да Расеі, страты непасрэдных кантактаў з польскай мовай, за рэдкім выключэннем, былі канчаткова выцеснены адпаведнымі па семантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэба таксама адзначыць, што працэс папаўнення беларускай фразеалогіі за кошт запазычанняў з польскай мовы працягваецца і ў наш час.

Асаблівасці выяўлення агульных і спецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдна звязаны з агульнасцю і спецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы, вобразнай асновы. Не гледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіх і польскіх фразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземы значна адрозніваюцца па матывацыйных якасцях [4; 68].

Індывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. на ласкавым хлебе быць выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіх фразеалагізмаў мае ў сваім складзе лексічныя кампаненты з забытай, выветранай семантыкай, такія кампанеты называюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкі не выкарыстоўваюцца не толькі ў іншых славянскіх мовах, але і ў самой беларускай мове.

Глава 2. Фразеалагізмы з лексічным кампанентам “зямля” ў рускай, беларускай і польскай мовах

2.1 Этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”

Сярод сабраных намі фразеалагізмаў з адзначаным кампанентам, сустракаюцца як агульнаславянскія (адзначаюцца ў беларускай, польскай і рускай мовах), так і ўласнамоўныя фразеалагічныя адзінкі.

Адзначаны наступныя агульнаславянскія фразеалагізмы:

- Зямля гарыць пад нагамі - земля горит под ногами - ziemia (grunt) palisie pod nogami - хто-небудзь знаходзіцца у небяспечным, пагрозлівым становішчы;

- Як зямля носіць - как еще земля держит - jak ziemia nosi - як магчыма чыё-небудзь існаванне, жыццё.

У групе агульнаславянскіх варта вылучыць агульнаўсходнеславянскія фразеалагічныя адзінкі (такія адзінкі, якія зафіксаваны ў фразелогіі як рускай, так і беларускай моў). Так, названая група прадстаўлена адносна невялікай колькасцю фразем:

- З-пад зямлі (из-под земли) - пры любых абставінах, умовах, любым спосабам, абавязкова;

- За трыдзевяць зямель (за тридевять земель) - вельмі далёка быць (жыць, знаходзіцца, ехаць, трапіць);

- Як зямля носіць (как еще земля держит) - як магчыма чыё-небудзь існаванне, жыццё;

- Зямля пухам (земля пухом) - выказванне ў адносінах да нябожчыка - добрая памяць пра яго;

Большасць фразем дадзенай групы супадаюць па сваіх лексічных значэннях у двух мовах. Аднак, зафіксаваны фразеалагізм, які абсалютна аднолькава гучыць у рускай і беларускай мовах, аднак значэнні дадзенай фраземы разыходзяцца:

Зямля гарыць пад нагамі - хто-небудзь знаходзіцца ў небяспечным, пагрозлівым становішчы;

Земля горит под ногами - 1. Очень быстро, стремительно убегать; 2. О кипучей деятельности; 3. О возмездии за совершенное преступление.

Можна заўважыць, што, акрамя таго, што значэнні фразеалагізмаў у двух мовах розныя, яны яшчэ не супадаюць па колькасці: у беларускай мове названы фразеалагізм мае толькі адно значэнне, у сваю чаргу ў рускай мове ён мнагазначны і мае тры значэнні.

Найбольш значнай у колькасным плане з'яўляецца група ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”. Так, намі зафіксавана 31 адзінка фразем такога плану. Паколькі фразеалагічныя адзінкі ўнікальныя, гэта значыць не фіксуюцца ў ішых мовах, варта прыводзіць іх з лексічнымі значэннямі:

Праваліцца скрозь зямлю - хутчэй схавацца, знікнуць з-за сораму, няёмкасці;

Сысці ў зямлю - памерці;

Хоць скрозь зямлю праваліся - вельмі сорамна, няёмка;

Хоць жывы ў зямлю лезь - выказванне безнадзейнас ці, немагчымасці што-небудзь зрабіць, каб выйсці з крайне цяжкага становішча;

Як скрозь зямлю праваліўся - нечакана прапаў, знік, так, што не знойдзеш;

Калом зямля - 1. Ужываецца ў адносінах да нябожчыка як выказванне дрэннай памяці пра яго; 2. Ужываецца як праклён подламу, шкоднаму чалавеку, як пажаданне хутчэйшай смерці каму-небудзь;

Зямля ненаедная (ненаежная) - вельмі прагны і скупы чалавек;

Нюхаць зямлю - падць, прыціснуўшыся да зямлі;

Зямлю грызці - 1. Прыкладаць усе намаганні, каб ажыццявіць што-небудзь; 2. Клятвенна абяцаць што-небудзь; 3. Затаіўшы злосць, ледзьве стрымліваць свае пачуцці;

Зямля (глеба) выплывае (уцякае) з-пад ног - у каго-небудзь траціцца ўпэўненасць у сваіх сілах, чыё-небудзь становішча аказваецца хісткім, нетрывалым;

Мераць зямлю - хадзіць пехатой на вялікія адлегласці;

Зямля пухам - у адносінах да нябожчыка як выказванне добрай памяці пра яго;

Абяцаная зямля - месца, куды хто-небудзь вельмі імкнецца трапіць;

Зямля папляла з-пад ног - хто-небудзь пачынае траціць упэўненасць у сваіх сілах, у трываласці свайго службовага становішча;

Каб зямля не насіла - выказванне абурэння і пажаданне смерці каму-небудзь;

Гнаць у зямлю - даводзіць да смерці;

Схаваць у сырой зямлі- быць мёртвым, пахаваным;

Як з-пад зямлі вырас - зусім нечакана раптоўна з'явіўся;

Лажыцца ў зямельку - паміраць;

Сціраць з твару зямлі - 1. Жорстка рапраўляцца з кім-небудзь, знішчаць каго-небудзь; 2. Поўнасцю знішчаць, разбураць дашчэнту; 3. Рашуча выкараняць тое, што перашкаджае;

Парыць зямлю (зямельку) - быць мёртвым, пахаваным;

Парыць у зямлі (зямельцы) косці - быць мёртвым, пахаваным;

Страницы: 1, 2