Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам
p align="left">Трэба адзначыць, што ўсе названыя ў дадзенай групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаў беларускай мовы.2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам Сабраны на аснове фразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікая колькасць фразем (5) - падобныя па гучанні і значэнні для трох моў: Даваць перуноў - метать громы и молнии -miotac gromy (pioruny); Як у полі вецер - как ветер в поле - jako wiatr w polu = легкадумны, пусты, ветраны; Адкуль вецер дзьме - какой ветер дует -(wiedziec) skad wiatr wieje - ведаць на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. На вецер - на ветер - na wiatr - рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова; Кідаць на вецер - бросать на ветер - rzucac pieniadze na wiatr - дарэмна траціць, няшчадна расходаваць. Зафіксаваны фразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ў рускай, і ў беларускай мовах. Значэнне большасці з адзначаных фразем супадае ў дзвюх мовах: Лаві вецер у полі (ищи ветра в поле) - немагчымасць вярнуць назад, знайсці каго, што-небудзь; кідаць на вецер (бросать на ветер) - дарэмна траціць, няшчадна расходаваць; на вецер (на ветер) - дарэмна, упустую, безвынікова; мароз па скуры прабягае (мороз по коже) - у каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання; ні горача ні холадна (ни холодно ни жарко) - што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе; халодная вайна (холодная война) - непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; па гарачых слядах (по горячим следам) - адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі; пасля дожджычку ў чацвер (после дождичка в четверг) - невядома калі, ніколі; залаты дождж (золотой дождь) - вялікія сумы, прыбытак. Сустракаюцца фразеалагізмы, значэнні якіх у двух мовах разыходзяцца. Так, напрыклад, у беларускай мове фразеалагічная адзінка адкуль (куды) вецер дзьме мае значэнне ведаць, на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. У рускай жа мове фразеалагізм, які мае амаль такі ж кампанентны склад - какой ветер дует мае значэнне как идут события. Розняцца таксама значэнні фразеалагізма як у полі вецер (как ветер в поле). Так, рускі варыянт гэтага фразеалагізма мае значэнне совершенно один, без близких, у беларускім жа варыянце такі ж па кампанентным складзе фразеалагізм мае значэнне легкадумны, пусты, ветраны. Зафіксаваны фразеалагізм, які ў беларускай мове з'яўляецца мнагазнычным, а ў рускай ён адназначны. Такім чынам названы фразеалагізм супадае ў дзвюх мовах толькі ў адным са значэнняў: як у тумане - 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці. У той жа час у рускай мове назіраем: как в тумане - смутно (слышать, видеть). Зафіксаваны 22 адзінкі фразеалагізмаў, якія ўжываюцца выключна ў рускай мове. Так, можна дадзены факт праілюстраваць наступнымі прыкладамі, фіксуючы таксама значэнні: · Куй железо пока горячо - торопись выполнить какое-либо дело, осуществить задуманное, пока есть благоприятные условия; · Заячий холодок - название некоторых видов кустистых растений; · Жар костей не ломит - избыток тепла не вредит человеку; · Повеяло холодком - о состоянии равнодушия, отчужденности; · Как с облаков - о внезапном, неожиданном появлении; · Тучи сгущаются над головой - угрожает опасность; · На взвей ветер - не вдумываясь в сущность дела, легкомысленно; · Иной ветер подул - изменились обстоятельства, настроения; · Ветер свистит в ушах - о быстром беге, езде; · Ветер в голове - о легкомысленном, пустом человеке; · С ветерком - быстро; · Попутного ветра - пожелание удачи; · С попутным ветерком - при первом удобном случае; · С ветра - пришлый, чужой; · До ветру- для оправления естественных потребностей; · Не с ветру - не напрасно; · Звёздный дождь - (спец.) - обильное падение метеоритов; · Свинцовый дождь - о выпущенных из ружья дроби, картечи; · Метать громы и молнии - выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками, обвинениями; · Гроза собирается - кому-либо угрожает опасность,беда, неприятность; · Грянет гром - случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет; · Как гром среди ясного неба - 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапно случившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться. Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў, характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксама навальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль не зафіксаваны ў беларускай мове. Што да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, то іх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўных фразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі: · Напускаць туману - уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь; · Туманіць галаву - уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь; · Туманіць вочы - знарок уводзіць у зман; · Снегу леташняга не дапросішся - хто-небудзь страшэнна скупы; · Як снег на галаву - зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна; · Як грыбы пасля дажджу - вельмі хутка, у вялікай колькасці; · Додждж за карак не лье - няма прычын спяшацца; · Куды вецер дзьме - няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў; · Вецер гуляе ў кішэнях - у каго-небудзь няма грошай; · Вятры яго ведаюць - невядома; · Вецер нясе - ужываецца ў пытальным склоне - куды хто-небудзь ідзе;' · На сямі вятрах - 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы; · Які вецер загнаў - як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь; · Вецер у спіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь; · Макавай расінкі ў роце не было - хто-небудзь нічога не еў; · Раса вочы выядае - хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі; · Усыпаць гарачых - сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь; · Папасціся пад гарачую руку - у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант; · Пад гарачую руку - у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці; · Астудзіць гарачую галаву - угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага; · Гарачая галава - хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы; · Пароць гарачку - ужыв. пры дзейніку - дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем; · Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) - бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін; · Як халодны самавар - вельмі моцна; · Кідае ў халодны пот - непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; · З халадком - не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь; · У гарачай вадзе купаны - вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы; · На гарачым злавіць - пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага; · Як на гарачым вуголлі - у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі; · Небу горача было - мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь; · За добрае надвор'е выбірацца - пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы; · Рабіць пагоду - мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь; · За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны; · Ні пры якой пагодзе - ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь; · Чакаць з мора пагоды - заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь. Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару - горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор'е, пагода). 2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з'яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з'яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер (на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад (повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей не ломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (напускаць туману, як у тумане), раса (раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды). Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, з'яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых, пароць гарачку. Другой у колькасных адносінах з'яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару з'яўляецца прыметнікам: · Кідае ў халодны пот; · Як халодны самавар; · У гарачай вадзе купаны; · Па гарачых слядах (по горячим следам); · Халодная вайна (холодная война); · Як уюн на гарачай патэльні круціцца; · Гарачая галава; · Астудзіць гарачую галаву; · Пад гарачую руку; · Злавіць на гарачым; · Як на гарачым вуголлі. Колькасць названых фразеалагізмаў - 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і з'яўляецца прыметнікам, абазначае паняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці з'явы. Зафіксаваны тры выпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах з'яўляецца прыслоўем: · Небу горача было; · Куй железо, пока горячо; · Ні горача ні халодна. Таксама існуюць адзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанент метэаралагічнага характару выражаны дзеясловам: · Туманіць галаву; · Туманіць вочы. Можна адзначыць такую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны з'яўляюцца ўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзін кампанент метэаралагічнага характару (туманіць). 2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам З пункту погляду сінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі: фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць форму слова. Так, у першай групе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа: · Тучи сгущаются над головой; · Дождж за карак не лье; · Lecec jak wiatr; · Вецер гуляе ў кішэнях; · Вятры яго ведаюць; · Макавай расінкі ў роце не было; · Раса вочы выядае; · (patrzec) skad wiatr wiaje; · Жар костей не ломит; · Мароз па скуры прабягае; · Ветер свистит в ушах; · Иной ветер подул. Трэба звярнуць увагу на тое, што названыя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаваны таксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых: · Вецер нясе; · Lody ruszyly · Гроза собирается; · Ветер дует. Акрамя двусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў: · Лаві вецер ў полі; · Снегу леташняга не дапросішся; · Кідае ў халодны пот; · Куй железо, пока горячо; Па форме словазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем: · На сямі вятрах; · Як у полі вецер; · Як у тумане; · Залаты дождж; · Як снег на галаву; · Як грыбы пасля дажджу; · С попутным ветерком; · Zeszlorocrny snieg; · Заячий холодок; · Повеяло холодом; · Jak lodu; · Рабіць пагоду; · Ветер в голове; · Свинцовый дождь; · Вецер у спіну; · Усыпаць гарачых; · Пароць гарачку. Зафіксаваны таксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнні назаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады: · З халадком; · Ні горача, ні халодна; · С ветра; · До ветру; · На вецер; · С ветерком. Такім чынам, большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага - неразвітага; двусастаўнага - аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам). Заключэнне У выніку аналізу літаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныя вынікі: Фразеалагічны фонд, які аб'ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія. Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента. Калі даваць тэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы). З пункту погляду паходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. З пазіцыі марфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з'яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Разгледзеўшы фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэба зазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага - неразвітага; двусастаўнага - аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам). Спіс літаратуры 1. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с. 2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с. 3. Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2003. - 20 с. 4. Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с. 5. Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с. 6. Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с. 7. Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с. 8. Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с. 9. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА "Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. - Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с. 10. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 - 287 с. 11. Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. - 320 с. 12. Садоўская А.С. Фразеалагізмы - словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2002. - 21 с. 13. Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна". - Брэст: Выдавецтва УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна"., 2004. - 123 с. 14. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа "Языки русской культуры", - 1996, - 288 с. 15. Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с. 16. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. - Мн.: 2001. - 21 с. 17. Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. - 1974, - Warszawa.
Страницы: 1, 2
|